Уводзiцца забарона на распаўсюджванне iнфармацыi аб фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi эмiтэнтаў
У Беларусi ўводзiцца забарона на распаўсюджванне закрытай (iнсандэрскай) iнфармацыi аб вынiках фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi эмiтэнтаў або злоўжыванне такой iнфармацыяй. Да асоб, якiя маюць такую iнфармацыю i незаконна выкарыстоўваюць яе, будуць прымяняцца нормы адмiнiстрацыйнай i крымiнальнай адказнасцi.
Такiя меры змяшчаюцца ва ўказе кiраўнiка дзяржавы ад 28 красавiка № 277 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер». Асноўныя палажэннi i нормы ўказа накiраваны на павышэнне эфектыўнасцi дзяржаўнага кiравання рынкам каштоўных папер i яго рэгулявання, узмацненне дзяржаўнага кантролю за дзейнасцю гэтага рынку, удасканаленне функцыянавання дэпазiтарнай сiстэмы. У гэтых мэтах размежаваны паўнамоцтвы ўрада i Нацыянальнага банка па рэгуляванню рынку каштоўных папер, а функцыi па ўлiку ўсiх вiдаў эмiсiйных каштоўных папер засяроджаны ў РУП «Рэспублiканскi цэнтральны дэпазiтарый каштоўных папер». Акрамя таго, дэпазiтарную дзейнасць з 1 лiпеня 2007 года змогуць ажыццяўляць юрыдычныя асобы, у якiх памер уласнага капiталу (чыстых актываў) складзе ў эквiваленце не менш як 300 тыс. еўра (акрамя банкаў, ААТ «Беларуская валютна-фондавая бiржа» i РУП «Рэспублiканскi цэнтральны дэпазiтарый каштоўных папер»). Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ўводзiцца забарона на распаўсюджванне закрытай (iнсандэрскай) iнфармацыi аб вынiках фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi эмiтэнтаў або злоўжыван |
|