Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у суботнiку
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
29 красавiка Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у рэспублiканскiм суботнiку, падчас якога выконваў работы па ўстаноўцы сетчатых агароджванняў па перыметру пляцоўкi шматпрофiльнага культурна-спартыўнага комплексу «Мiнск-Арэна». Перад суботнiкам кiраўнiка дзяржавы праiнфармавалi аб ходзе праектавання i падрыхтоўцы да ўзвядзення гэтага комплексу, а таксама перспектывах развiцця раёна жылой забудовы «Лебяжы».
«Мiнск-Арэна» павiнна стаць адной з лепшых спартыўных арэн у СНД. Унiкальнасць комплексу заключаецца ў тым, што ў iм будуць створаны неабходныя ўмовы для вучэбна-трэнiровачнага працэсу i правядзення спаборнiцтваў па 28 вiдах спорту, асобныя з якiх пакуль што не маюць неабходнай спартыўнай базы ў нашай краiне. Асноўнымi аб’ектамi «Мiнск-Арэны» стануць шматфункцыянальная спартыўна-вiдовiшчная арэна ўмяшчальнасцю 15 тысяч гледачоў, канькабежны стадыён на 3 тысячы i веладром на 2 тысячы гледачоў. Займацца ў залах «Мiнск-Арэны» можна будзе акрабатыкай, бадмiнтонам, баскетболам, боксам, барацьбой, тэнiсам, цяжкай атлетыкай i iншымi вiдамi спорту. Пры гэтым займацца ў культурна-спартыўным комплексе змогуць не толькi спартсмены, але i ўсе жадаючыя. Размяшчацца ж шматпрофiльны культурна-спартыўны комплекс «Мiнск-Арэна» будзе на тэрыторыi плошчай больш за 16 га ў Цэнтральным раёне Мiнска на перасячэннi вулiцы Нарачанскай з праспектам Пераможцаў. Пакуль што на аб’екце вядуцца падрыхтоўчыя будаўнiчыя работы. Праекцiроўшчыкi планавалi пачаць самi будаўнiчыя работы з лiстапада гэтага года. Тым не менш А. Лукашэнка патрабаваў не зацягваць тэрмiны будаўнiцтва комплексу. На яго думку, пачаць будаўнiцтва можна ўжо з лiпеня. Не задаволiлi кiраўнiка дзяржавы i тэрмiн завяршэння будаўнiцтва — 2010 год. А. Лукашэнка патрабаваў максiмальна скарацiць тэрмiн будаўнiцтва «Мiнск-Арэны» i ўвесцi яе ў строй у пачатку 2009 года. Падобныя збудаваннi, адзначыў ён, будуюцца 2 гады. I калi нашы будаўнiкi не змогуць працаваць па сусветных стандартах, то можна будзе казаць аб неабходнасцi правядзення мiжнароднага конкурсу па будаўнiцтву комплексу. Праўда, у гэтым выпадку беларускiя будаўнiкi могуць страцiць унiкальны вопыт будаўнiцтва падобных аб’ектаў. А. Лукашэнка патрабаваў закончыць будаўнiцтва арэны ў 2009 годзе невыпадкова. У снежнi гэтага года будзе праходзiць маладзёжны чэмпiянат свету па хакею, на правядзенне якога Беларусь з такiм унiкальным комплексам мела б усе шанцы. Дарэчы, сусветныя спаборнiцтвы ў «Мiнск-Арэне» можна будзе праводзiць i па iншых вiдах спорту, напрыклад, па цяжкай атлетыцы, па ўсiх вiдах барацьбы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 красавiка Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у рэспублiканскiм суботнiку, падчас якога выконваў работы па ўстаноўцы сетчатых агаро
|
|