21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вёска на сувязi

25.08.2009 21:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

У гiсторыю ўжо адышлi вялiкiя шматгадовыя чэргi на атрыманне хатняга тэлефона. У апошнiя некалькi гадоў сувязiсты Вiцебскай вобласцi змаглi не проста вырашыць гэту актуальную для савецкiх гадоў праблему, але i прадставiць клiентам сучасныя паслугi сувязi. Спецыялiсты зрабiлi ўсё магчымае, каб быў рэалiзаваны сацыяльны стандарт па тэлефанiзацыi. Цяпер яны, у лiку iншага, клапоцяцца аб тым, каб тэлефоны сталi працаваць нават у самых далёкiх i невялiчкiх вёсках. Вядзецца актыўна тэлефанiзацыя i ў аграгарадках.

Вiцебшчына — яшчэ i лiдар па колькасцi населеных пунктаў, якiх тут каля 6,5 тысячы (для параўнання, на Гомельшчыне толькi 2,6 тысячы). Каля трэцяй часткi вёсак — малыя, дзе жывуць 10 чалавек i менш.

Каб тэлефанiзаваць такiя вёсачкi, калi немэтазгодна правесцi кабель, устанаўлiваюцца спецыяльныя «антэны» — так званыя радыёпадаўжальнiкi, што прымаюць i перадаюць сiгнал на адлегласцi. Толькi сёлета плануецца забяспечыць стацыянарнай сувяззю больш за 100 вёсак. Дарэчы, штогод плануецца падключаць тэлефон у 7 тысячах дамоў вяскоўцаў, што, зразумела, патрабуе вялiкiх затрат. Але ж сувязiсты абяцаюць выканаць адпаведную рэгiянальную праграму. Усе аграгарадкi, якiх на Вiцебшчыне ўжо больш за 20, поўнасцю тэлефанiзаваны. Нягледзячы на фiнансавыя страты, сувязiсты забяспечваюць насельнiцтва правадным радыёвяшчаннем i адказваюць за эксплуатацыю раней устаноўленых радыёкропак.

Нават не верыцца, але толькi дзесяць гадоў таму сувязiсты пачалi забяспечваць клiентаў выхадам у Iнтэрнэт. А цяпер многiя без яго не ўяўляюць сваё жыццё. Нагадаем, што РУП «Белтэлекам» адзiны правайдэр, якi прадстаўляе паслугу беспарольнага доступу ў «сусветнае павуцiнне». Актыўна ўкараняецца сетка больш хуткага Iнтэрнэта (ADSL). Асаблiвасць гэтай паслугi заключаецца ў тым, што можна адначасова працаваць у «павуцiннi» i размаўляць па тэлефоне, акрамя гэтага гарантуецца аператыўны выхад у «вiртуальны свет». Такi хуткасны Iнтэрнэт з’явiцца ва ўсiх раёнах вобласцi. Дарэчы, перад мiжнародным фестывалем «Славянскi базар у Вiцебску» новае жыццё павiнен атрымаць пункт на Маскоўскiм праспекце. Паралельна мяняецца на больш сучаснае абсталяванне на АТС Вiцебска i iншых населеных пунктаў...

У мiнулым годзе Вiцебскi фiлiял РУП «Белтэлекам» узначалiў Аляксандр Бохан. Раней ён працаваў галоўным iнжынерам фiлiяла, да гэтага ўзначальваў цэх гарадской сувязi.... Ён — сувязiст з больш чым 30-гадовым стажам. Нават у армii служыў у войсках сувязi. Прайшоў доўгi шлях ад пасады манцёра да кiраўнiка вялiкага калектыву, у якiм працуе каля 3,5 тысячы чалавек. Яны забяспечваюць сучаснай сувяззю каля 430 тысяч абанентаў. Летась святкавалася 100-годдзе з’яўлення тэлефоннай сувязi на Вiцебшчыне i 10-гадовы юбiлей фiлiяла — тады i з’явiлася iдэя адкрыць у Вiцебску музей сувязi. Ужо маюцца рарытэтныя экспанаты. Музей плануюць адкрыць у маi. Калi i ў вас ёсць цiкавыя апараты, можаце таксама стаць стваральнiкамi экспазiцыi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гiсторыю ўжо адышлi вялiкiя шматгадовыя чэргi на атрыманне хатняга тэлефона
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика