Турыст паедзе ... на вЁску
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
ПЕРСПЕКТЫВА Праз некалькi гадоў на Мiншчыне ў кожным сельсавеце з’явiцца свая аграсядзiбаЯк вядома, турызм — адна з самых эфектыўных разнавiднасцяў бiзнэсу ў свеце. Гэтая галiна вельмi хутка «набiрае абароты». Паводле меркавання шэрагу замежных экспертаў, агульная колькасць турыстаў зараз складае каля 1 мiльярда чалавек (некалькi гадоў таму — 635 млн). Сёння на турызм прыпадае 10 працэнтаў сусветнага экспарту i 35 — гандлю паслугамi. Прычым тэндэнцыi ў развiццi галiны апошнiм часам значна «абнавiлiся». Калi раней сярэднестатыстычны еўрапеец штогод выязджаў на адпачынак на тры тыднi i, як правiла, выключна «на пляж», то ўжо ў сярэдзiне 90-х гадоў мiнулага стагоддзя туры сталi неаднаразовымi, праўда, меншымi па часе, але ў розныя месцы. «Пляжны» турызм iмклiва саступае пазiцыi культурнаму i «прыгоднiцкаму» (экстрэмальнаму i экалагiчнаму). УСЕ гэтыя змены надзвычай спрыяльныя для Беларусi. У нашай дзяржавы зараз з’явiўся рэальны шанц стаць даволi прывабнай кропкай на карце сусветных турыстычных маршрутаў. Не выкарыстаць такiя магчымасцi нельга, накiрунак надзвычай перспектыўны — гэта разумеюць многiя. Турызм здольны стаць паўнаважкай галiной беларускай эканомiкi i прыносiць адчувальныя «дывiдэнды». Адзiн з найбольш прывабных накiрункаў — развiццё агратурызму. Пра яго перспектывы яскрава сведчыць замежны вопыт. Напрыклад, у Польшчы колькасць вяскоўцаў, занятых у агратурызме, за апошнiя дзесяць гадоў павялiчылася з 1 да 7-8 працэнтаў, а ў раёнах, якiя найбольш спрыяльныя для гэтай дзейнасцi, — да 10. Гадавы аб’ём даходаў за адпаведныя паслугi ў гэтай краiне ў сярэднiм ацэньваецца амаль у 10 мiльёнаў долараў. У Беларусi развiццё агратурызму вызначана ў якасцi аднаго з прыярытэтаў. Паводле меркаванняў спецыялiстаў, ён можа стаць адным з фактараў, якi паспрыяе адраджэнню беларускай вёскi, — дазволiць не толькi стварыць новыя працоўныя месцы i павысiць узровень дабрабыту людзей, але i адпаведным чынам развiваць належную iнфраструктуру. Паводле iнфармацыi грамадскага аб’яднання «Агра-экатурызм», зараз у нашай краiне налiчваецца каля 70 вясковых сядзiб: у Мiнскай вобласцi — 30, Гродзенскай — 17, Вiцебскай — 11, Брэсцкай — 10, Магiлёўскай — 2, Гомельскай — 1. За мiнулы год iх наведалi амаль 15 тысяч турыстаў. Як бачым, iнтарэс да такога адпачынку вельмi вялiкi. У цэнтральным рэгiёне за апошнi год колькасць вясковых сядзiб павялiчылася амаль удвая. Яны створаны ў 11 раёнах Мiншчыны: дзевяць — у Мядзельскiм, па чатыры — у Лагойскiм, Мiнскiм i Стаўбцоўскiм, дзве — у Валожынскiм i па адной — у Барысаўскiм, Вiлейскiм, Нясвiжскiм, Пухавiцкiм, Маладзечанскiм i Чэрвеньскiм. — У вобласцi вялiкiя перспектывы для развiцця агратурызму, — упэўнены начальнiк упраўлення па фiзiчнай культуры, спорту i турызму аблвыканкама Алег Качан. — Перш за ўсё гэтаму спрыяе ўдалае геаграфiчнае размяшчэнне — пасля правядзення афiцыйных мерапрыемстваў у сталiцы людзi жадаюць з карысцю правесцi вольны час. Усё большай папулярнасцю карыстаецца адпачынак на вёсцы. Адпаведна, ёсць пэўны попыт на такiя турысцкiя паслугi. Для таго каб належным чынам развiваць гэты накiрунак, па iнiцыятыве старшынi Мiнаблвыканкама Мiкалая Дамашкевiча ў вобласцi створаны Грамадскi савет па развiццю агра-экатурызму. Плануецца, што сёлета ў кожным раёне Мiншчыны будуць створаны не менш чым па дзве аграсядзiбы. Вызначаны пералiк вясковых сядзiб для прыёму турыстаў у Валожынскiм, Капыльскiм, Маладзечанскiм i Старадарожскiм раёнах. Зямельныя участкi пад узвядзенне гасцявых домiкаў адведзены на Любаншчыне. У Барысаўскiм, Вiлейскiм, Мiнскiм i Смалявiцкiм раёнах у блiжэйшы час пачнецца будаўнiцтва турысцкiх вёсак. Як заўважыў Алег Качан, плануецца, што праз 2-3 гады свая аграсядзiба з’явiцца ў кожным сельсавеце. — На Мiншчыне шмат iнiцыятыўных, зацiкаўленых людзей, якiя жадаюць прымаць удзел у развiццi агратурызму, — заўважае намеснiк начальнiка ўпраўлення па фiзiчнай культуры, спорту i турызму Мiнскага аблвыканкама Алена Брок. — Кожны тыдзень да мяне прыязджаюць энтузiясты з надзвычай цiкавымi прапановамi. Так, нядаўна быў адзiн чалавек з праектам стварэння сядзiбы ў японскiм стылi. Развiццю iнiцыятывы неабходна ўсяляк спрыяць, што i робiцца. На Мiншчыне прыняты важныя рашэннi аб падтрымцы агра-экатурызму, якiя прадугледжваюць, напрыклад, на ўзроўнi мясцовых уладаў вырашыць пытанне аб iльготным падаткаабкладаннi i крэдытаваннi. На той жа Стаўбцоўшчыне зараз працуюць чатыры вясковыя сядзiбы. Адна з iх — яна мае назву «Стары млын» — знаходзiцца на тэрыторыi Засульскага сельсавета, у трох кiламетрах ад вёскi Ячанка. — Гэтую мясцiну называюць Наваполлем, — расказвае старшыня Засульскага сельсавета Вiктар Булаш. — Раней тут памешчык жыў i да яго сядзiбы яшчэ ў польскi час была пабудавана брукаванка. Непадалёк ёсць поле, дзе i дагэтуль камянi «растуць» — iх рэгулярна ў вялiкай колькасцi прыходзiцца збiраць. Адтуль у свой час i вазiлi «будматэрыял», каб выбрукоўваць дарогу. Iснавала нават павiннасць — колькi вазоў камянёў трэба было кожнаму гаспадару сюды прывезцi. Пэўны час таму хацелi «каменку» гравiем падсыпаць, аднак гаспадары аграсядзiбы папрасiлi пакiнуць усё па-ранейшаму. Кажуць, што ў гэтым ёсць сваё хараство. На Мiншчыне кожная аграсядзiба мае сваю адметнасць. Галоўнае — з розумам усё зрабiць, а турысты гэта ацэняць. Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Эстыкару» ўжо давяло да ладу дзве аграсядзiбы, а праз год, як плануецца, агульная колькасць «вясковых аб’ектаў» павялiчыцца да 20. У развiццё агратурызму выгадна ўкладваць грошы — гэта надзвычай перспектыўная справа. — Месца пад будучую аграсядзiбу я заўсёды выбiраю сам, — кажа генеральны дырэктар СТАА «Эстыкару» Сяргей Краўчанка. — За апошнi час перагледзеў тысячы самых розных варыянтаў. Я адчуваю энергетыку месца, i калi яно мне не падабаецца, то проста праходжу мiма. На Стаўбцоўшчыне вельмi прыгожа. Там, дзе пабудавана сядзiба «Стары млын», заўсёды жылi моцныя гаспадары. Вось мы i вырашылi паспрабаваць вярнуць ёй былы «iмiдж». Iрына Кунцэвiч — сапраўдная гаспадыня «Старога млына». Гасцям яна заўсёды рада. Iрына Мiкалаеўна лiчыць, што знайшла сабе работу па душы. Раней яна жыла ў Глыбокiм, там працы не было — яе два разы скарачалi. Прачытала ў газеце аб’яву i прыехала на Мiншчыну. Прайшла па конкурсу i з лiпеня мiнулага года працуе на «Старым млыне». «Дачка вучыцца ў Мiнску ў каледжы, так што я зараз блiжэй да яе, — кажа гаспадыня сядзiбы. — Яна мною вельмi ганарыцца, кажа, што нарэшце мацi знайшла сваю справу». У будаўнiцтве «Старога млына» актыўна ўдзельнiчалi вяскоўцы. I зарабiлi тут добра. Таму да пачынання ставяцца з разуменнем. Як адзначыў начальнiк аддзела па фiзкультуры, спорту i турызму Стаўбцоўскага райвыканкама Iван Вiльнявец, «у любым выпадку развiццё агратурызму — гэта «плюс» для раёна». На Стаўбцоўшчыне ў блiжэйшы час плануюць стварыць яшчэ дзве аграсядзiбы. Да гэтай справы далучацца i тутэйшыя аграпрамысловыя прадпрыемствы: як паведамiў Iван Вiльнявец, сёлета адпаведныя работы пачнуцца ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве «Радзiма Якуба Коласа». А налета аграсядзiбы плануецца ўзвесцi ў СВК «Агранёманскi» i СВК «Рубяжэвiчы». — Вясковы турызм актыўна развiваецца, — заўважае каардынатар Праграмы падтрымкi Беларусi па Мiнскай вобласцi Федэральнага ўрада Германii Дзмiтрый Карпiевiч. — За апошнiя некалькi гадоў сiтуацыя ў гэтай сферы якасна змянiлася. I гэта вельмi важна, паколькi аграсядзiбы — своеасаблiвыя «каталiзатары» рэгiянальнага развiцця. Вёска атрымлiвае шанц на будучыню... Стаўбцоўскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз некалькi гадоў на Мiншчыне ў кожным сельсавеце з’явiцца свая аграсядзiба |
|