21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Наша мама — самая-самая...

25.08.2009 21:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

СВЯТЛО Ў АКНЕ

У Цярухскi дзiцячы дом Галiна Родзiч ехала з самым цвёрдым намерам узяць на выхаванне ў сваю сям’ю дзяўчынку. Беленькую такую i з банцiкам. I як толькi жанчына з’явiлася там, яе абляпiлi з усiх бакоў дзецi...

Галiне тут жа ўспомнiўся яшчэ адзiн дзiцячы дом. У Чачэрску, дзе жыла iх сям’я. Галя была тады яшчэ школьнiцай, за якой бацькi замацавалi непасрэдныя абавязкi. Адзiн з iх — купляць хлеб. Кожны раз, iдучы за iм у магазiн мiма дзiцячага дома, яна сустракала позiркi хлопчыкаў i дзяўчынак, у якiх (здавалася) чагосьцi не хапала. Магчыма, радасцi, цяпла, надзеi. У такiя хвiлiны Галi хацелася зрабiць iм нешта добрае. Напрыклад, купiць цукерак цi пернiкаў. I яна раз-пораз рабiла гэта, эканомячы грошы на пакупках i радуючыся сваiм маленькiм падарункам.

...Хлапчук гадоў пяцi-шасцi ўзяў яе за руку i зазiрнуў у вочы:

— Мама, вы за мной прыехалi?

Загадчыца дзiцячага дома Рэгiна Карпеза, назiраючы гэту з’яву, не стрымалася:

— За табой, за табой, Вiця.

Галiна Аляксееўна паглядзела на Вiцю, пагладзiла яго па стрыжанай галоўцы:

— Паедзем дадому, сынок. Я твая мама.

Забягаючы наперад, адзначу, што сёння Вiця вучыцца ў дзевятым класе Чачэрскай сярэдняй школы № 1, марыць атрымаць спецыяльнасць. Пакуль спынiўся на тым, што будзе паступаць тут жа, у Чачэрску, у прафтэхвучылiшча. Хутчэй за ўсё на механiзатара.

Вiця быў першым «чужым» дзiцем, якое з’явiлася ў сям’i Галiны Аляксееўны i Мiкалая Васiльевiча Родзiчаў. А потым яны ўзялi Руслана, Таню, Iну, Сярожу, братоў Ваню i Стаса, сясцёр Олю, Кацю i брата Дзiму.

Мы сядзiм у кватэры Родзiчаў i гутарым з яе гаспадарамi аб рашэннi стварыць дом сямейнага тыпу, першы i пакуль адзiны ў раёне. Аказваецца, Галiна Аляксееўна выхоўвалася ў сям’i, дзе было пяць дзяцей. Яна закончыла курсы радыётэлеграфiстаў у Гомелi, працавала начальнiкам аддзялення сувязi ў вёсцы Сябровiчы Чачэрскага раёна, раённым вузле сувязi, прафтэхвучылiшчы. З Мiкалаем Васiльевiчам, выхадцам з Пiнскага раёна, пазнаёмiлася ў Чачэрску, калi ён у лiку вайскоўцаў нарыхтоўваў для адпраўкi ў армiю бульбу.

— У вашай сям’i было чацвёра дзяцей, у нашай — пяць, — гаварыла ў першыя гады сумеснага жыцця Галiна Аляксееўна свайму мужу. — I ў нас будзе пяцёра. Згодны?

— Заўсёды гатовы! — у жарт адказваў у такiх выпадках Мiкалай Васiльевiч.

Крыху пазней муж i жонка падкарэкцiравалi свае планы: «замахнулiся» на шасцярых. А што? У сям’i панавалi дружба i згода, матэрыяльны дастатак, бо i Галiна Аляксееўна працавала, i Мiкалай Васiльевiч у сваёй сiстэме мелiярацыйнага будаўнiцтва не апошнiм чалавекам быў (ён — механiзатар шырокага профiлю). Жыць ёсць дзе, бо дзяржава кватэру выдзелiла. Дык што яшчэ трэба, калi абое яны дзяцей любяць, i тыя адказваюць iм тым жа? Тым больш што i сыны, i дочкi вельмi да вучобы цягнуцца, сваю дарогу ў жыццi шукаюць. Алеся вунь музычнае вучылiшча iмя Сакалоўскага ў Гомелi закончыла i зараз працуе выкладчыкам у мясцовай школе мастацтваў, Галя — школу бухгалтараў, пасля чаго пайшла працаваць на фабрыку «Надзея», сыны Анатоль, Жэня i Лёня вучацца ў ВНУ Мiнска i Гомеля (апошнi на завочным аддзяленнi), а Аленка зараз дзевяцiкласнiца.

Пэўна, тая ж любоў да дзяцей i падштурхнула мужа i жонку Родзiчаў стварыць дзiцячы дом сямейнага тыпу, калi яны даведалiся, што такiя ўжо з’явiлiся ў рэспублiцы. Галiна Аляксееўна (а менавiта яна была iнiцыятарам задумы), праўда, асцерагалася: што, маўляў, скажуць людзi? Што яна не хоча працаваць i таму лёгкi занятак сабе знайшла. Лёгкi? Паспрабуй дагледзець дзяцей, выхаваць iх, навучыць жыццю i г.д. Калi лёгкi, дык чаму нiхто ў раёне не паспрабуе гэтага «хлеба»?

Сумненнi Галiна Аляксееўна адкiнула адразу, калi, працуючы ў прафтэхвучылiшчы, убачыла, як сноўдаюцца без справы дзецi-сiроты, навучэнцы ПТВ, падчас канiкулаў. Няма iм куды падацца — вось i ўсё.

Падзялiлася сваiмi думкамi са спецыялiстамi раённага аддзела адукацыi, i там жанчыну падтрымалi. Пасля было вынесена адпаведнае рашэнне райвыканкама.

— А як вас называюць вашы выхаванцы? — пытаюся ў Родзiчаў.

Галiна Аляксееўна i Мiкалай Васiльевiч здзiўляюцца маёй недасведчанасцi. Мамай i татам, не iнакш. Канешне ж, яны ведаюць, што нарадзiлiся ад iншых бацькоў, толькi дзе тыя? Чаму адмовiлiся ад iх? Чаму не шукаюць зараз? Дзевяцiкласнiк Стас, напрыклад, сказаў так: пасля школы ён будзе паступаць вучыцца. Але так, каб блiжэй быць да свайго дома, да сваiх бацькоў. I ў словах гэтых вялiкi сэнс закладзены.

У кожнага з дзяцей свой характар, свае прывычкi, свой занятак. Сярожа — хлопчык, надзелены гумарам, але яму слаба даецца матэматыка. Таня пляце прыгожыя рэчы бiсерам, Оля любiць вязаць, а Ваня — маляваць. I гэтак далей. А ўсе яны разам вясной, летам i восенню працуюць на дачы.

— Летась у мяне быў юбiлей, — расказвае Галiна Аляксееўна. — Дык ведаеце, слёзы на вачах з’явiлiся ад вiншаванняў усiх маiх 16 дзяцей. Аказваецца, я ў iх самая родная, самая дарагая, самая любiмая мама.

Так, у Родзiчаў зараз 16 дзяцей. Сваiх, бiялагiчных, шасцёра i сваiх, як яны кажуць, родных, дзесяць. Вырасцiць iх сапраўднымi грамадзянамi, добрымi i чулымi людзьмi — такая ў Родзiчаў задача. На гэта i накiраваны сёння iх намаганнi.

Зараз дом сямейнага тыпу Родзiчаў займае дзве кватэры ў адным пад’ездзе шматпавярховага дома. Але сям’я марыць аб асобным катэджы, каб у кожнага быў уласны пакой. Думаецца, у гэтым канкрэтную дапамогу iм змогуць аказаць мясцовыя ўлады.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Цярухскi дзiцячы дом Галiна Родзiч ехала з самым цвёрдым намерам узяць на выхаванне ў сваю сям’ю дзяўчынку. Беленькую такую i з банцiкам. I як тольк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика