Быць сваiм...
Заўтра — Дзень работнiкаў радыё, тэлебачання i сувязi
Спытай сёння ў вялiкай армii паштавiкоў, што трэба для таго, каб працаваць паштальёнам? У адказ, хутчэй за ўсё, прагучыць шматзначнае: «О-о-о!». Потым — пойдзе «расшыфроўка». Кшталту: трэба быць камунiкабельным, добразычлiвым, адукаваным, акуратным, абавязковым, сумленным, здаровым... Трэба быць чаканым. I сваiм... У кожнай сям’i i хаце. Зможа гэта, вiдаць, не кожны. А ў Наталлi i Сяргея Лiтвiнаў з Ушаччыны — атрымалася. У любое надвор’е, штодзень, лiчы, амаль дзесяць гадоў яны абходзяць, аб’язджаюць свае вёскi i вёсачкi, нясуць газеты i пiсьмы, вязуць заказаныя тавары... Жывуць... Сярод людзей i для людзей. Пабудавалi дом, гадуюць дачку. I разам святкуюць прафесiйнае свята. Ад рэдакцыi. Напярэдаднi Дня работнiкаў радыё, тэлебачання i сувязi наша шчырае прывiтанне калегам! I асобны, нiзкi паклон усiм паштавiкам, якiя афармляюць падпiску, якiя ў любое надвор’е, пяць разоў на тыдзень iдуць да нашых чытачоў са свежым нумарам «Звязды». Здароўя i дабра Вам! Поспехаў у працы!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заўтра — Дзень работнiкаў радыё, тэлебачання i сувязi
|
|