Карысныя парады Сяўба ў непрагрэтую глебу, асаблiва насення цеплалюбiвых культур, прыводзiць да зрэджвання пасеваў. Пасевы дробнанасенных культур, такiх, як пятрушка, рэпа, мелiса, часта атрымлiваюцца загушчанымi, i прарэджваць iх цяжка. Для папярэджвання гэтага перад сяўбой насенне трэба змешваць з пяском у суадносiнах 1:3. Каляндра ва ўмовах доўгага дня ўтварае мала лiсця i хутка пераходзiць да цвiцення, таму сеяць яе трэба рана вясной або ў другой палове вегетацыi. Пры пасадцы часнаку, сяўбе насення шпiнату ў вельмi рыхлую зямлю ў час прарастання адбываецца выпiранне, пры гэтым частка раслiн нават гiне цi становiцца нязграбнай. Таму пры пасадцы азiмага часнаку рэкамендуецца ўскапаць градку загадзя, каб да часу пасадкi яна паспела асесцi, а перад пасевам шпiнату глебу наогул злёгку ўтрамбоўваюць. На сухiх градках караняплоды рэпы становяцца цвёрдымi i горкiмi. Пры багатым, але нерэгулярным палiве караняплоды радыскi, буракоў, морквы растрэскваюцца. Таму не трэба дапускаць перасыхання глебы, неабходна падтрымлiваць градкi ў вiльготным стане. Караняплоды морквы падчас захоўвання часта прарастаюць. Калi абрэзаць галоўкi караняплодаў цалкам, то пажыўныя рэчывы не будуць рухацца да верхавiннай пупышкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяўба ў непрагрэтую глебу, асаблiва насення цеплалюбiвых культур, прыводзiць да зрэджвання пасеваў
|
|