Зацверджана палажэнне аб парадку фармiравання Дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграмы
Прэзiдэнт Беларусi ўказам ад 5 мая зацвердзiў Палажэнне аб парадку фармiравання, зацвярджэння Дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграмы i справаздачнасцi аб яе выкананнi.
Дзяржаўная iнвестыцыйная праграма распрацоўваецца штогод. У яе ўключаюцца аб’екты, што будуюцца для стварэння i развiцця матэрыяльна-тэхнiчнай базы галiн народнай гаспадаркi рэспублiкi. Фiнансуецца гэта будаўнiцтва за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту. Толькi за мiнулую пяцiгодку штогадовы бюджэт праграмы складаў у сярэднiм $300 млн. У 2006 годзе на яе рэалiзацыю плануецца накiраваць Br881,4 млрд. На кiраўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама, iншых арганiзацый, якiя з’яўляюцца заказчыкамi будаўнiцтва, ускладаецца персанальная адказнасць за своечасовы ўвод у эксплуатацыю ўключаных у праграму аб’ектаў. Дакумент мае дакладна акрэсленую сацыяльную накiраванасць i з’яўляецца асновай развiцця матэрыяльна-тэхнiчнай базы народнай гаспадаркi Беларусi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi ўказам ад 5 мая зацвердзiў Палажэнне аб парадку фармiравання, зацвярджэння Дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграмы i справаздачнасцi аб я |
|