21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Прафсаюзы заслужана карыстаюцца аўтарытэтам у беларускага народа»

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэты факт асаблiва адзначыў 11 мая прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром Сусветнай федэрацыi прафсаюзаў Георгiясам Маўрыкасам.

Кiраўнiк дзяржавы падзякаваў Георгiясу Маўрыкасу за каласальную падтрымку, што аказваецца рэспублiцы i Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi на мiжнароднай арэне.

Як адзначыў прэзiдэнт, сёння на Захадзе наўмысна скажаецца iнфармацыя аб Беларусi. «Лiчу, Вы самi змаглi пераканацца ў гэтым, наведваючы працоўныя калектывы ў Беларусi», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, звяртаючыся да генеральнага сакратара СФП.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, пасля развалу Савецкага Саюза беларуская эканомiка была поўнасцю разбурана. «Мы сутыкнулiся з неймавернымi цяжкасцямi ў працаўладкаваннi людзей. За апошнiя 10 гадоў нам сёе-тое ўдалося зрабiць. I трэба зыходзiць з таго, што мы практычна як пасля вайны, на руiнах, пачыналi выбудоўваць нашу эканомiку i ствараць нармальныя ўмовы для работы людзей. Вось гэтага, напэўна, асобныя заходнiя прафсаюзныя лiдары i палiтыкi не хочуць бачыць», — заявiў прэзiдэнт Беларусi.

Кiраўнiк дзяржавы дадаў, што сёння ў рэспублiцы вельмi нiзкi працэнт беспрацоўя. «Мы поўныя рашучасцi за гэту пяцiгодку зняць усе праблемы, звязаныя з працаўладкаваннем i работай людзей», — адзначыў прэзiдэнт.

Паводле яго слоў, прафсаюзам аказваецца вялiкая падтрымка прэзiдэнта. «Так будзе заўсёды. Прафсаюзы ў Беларусi — адна з магутнейшых апор нашай дзяржавы. Гэта арганiзацыя аб’ядноўвае ў сабе 99 працэнтаў працоўнага насельнiцтва. Таму прэзiдэнт падтрымлiваў i будзе падтрымлiваць прафсаюзы, як бы гэта камусьцi не падабалася», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Важным, на думку беларускага лiдара, з’яўляецца i той факт, што прафсаюзныя арганiзацыi створаны на большасцi прыватных прадпрыемстваў.

Cустрэча праходзiла ў вельмi цёплай, дружалюбнай атмасферы. Георгiяс Маўрыкас павiншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на прэзiдэнцкiх выбарах. «Мы сапраўды вельмi рады таму, што вынiкi выбараў склалiся менавiта так, — заявiў генеральны сакратар Сусветнай федэрацыi прафсаюзаў. — Мы разумеем, што цяпер знаходзiмся ў цудоўнай, свабоднай i дэмакратычнай краiне».

Георгiяс Маўрыкас падкрэслiў, што сустрэча з прэзiдэнтам Беларусi — гэта вялiкi гонар. «Мы даволi добра iнфармаваныя аб сiтуацыi ў Беларусi. Нам было прадастаўлена вельмi шмат iнфармацыi аб становiшчы працоўных, зарплаце, ахове здароўя, адукацыi. Мы маем намер у будучым выкарыстаць яе ў рабоце ў Заходняй Еўропе i iншых рэгiёнах свету», — сказаў генеральны сакратар СФП.

Беларусь актыўна супрацоўнiчае з Сусветнай федэрацыяй прафсаюзаў, якая аб’ядноўвае прафсаюзныя арганiзацыi больш як з 130 краiн свету. Рэспублiка мае намер i далей развiваць узаемадзеянне з СФП.

Колькасць Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi на сённяшнi дзень складае больш як 4 млн. чалавек.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты факт асаблiва адзначыў 11 мая прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром Сусветнай федэрацыi прафсаюзаў Георгiяс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика