Атлантыда — гэта Лявонпаль
Аляксандр ПУКШАНСКI
Цэлую выставу работ, прысвечаную ўсяго толькi адной вёсцы Лявонпаль, што ў Мiёрскiм раёне, прапанавалi ўбачыць вiцяблянам мастакi з самых розных куткоў Беларусi. Аляксандр i Наталля Анiськовiчы, добра вядомы майстар Валерый Шчасны, а таксама Юлiя Шайкова, Андрэй Мiхайлаў i iншыя далi назву свайму праекту «У пошуках Атлантыды: Лявонпаль». Гледачы ўбачылi ў Вiцебскiм абласным краязнаўчым музеi звычайную беларускую вёску вачамi такiх розных па стылю майстроў.
У апошнiя гады ў Лявонпалi з вялiкiм задавальненнем купляюць дамы расiяне, бо яны менавiта тут адчуваюць сабе вельмi добра i ўтульна. Хто з iх адпачывае цяпер на лявонпальскiх дачах, а iншыя пераехалi ў Лявонпаль назаўсёды. Ды i славутай гiсторыяй Лявонпаля цiкавяцца не толькi айчынныя краязнаўцы i вучоныя. Вёсцы больш 1000 гадоў. Зараз тут усяго каля 150 дамоў i крыху больш за 100 жыхароў, а калiсьцi вёска была вялiкай i вядомай далёка за межамi Прыдзвiнскага краю. Захавалiся рэшткi вадзянога млына ХIХ—пачатку XX стагоддзя, мемарыяльная калона 1791 года, пабудаваная магнатамi ў гонар першай у Еўропе Канстытуцыi. Аднавiлi царкву, пабудаваную ў 1774-м. Асаблiвую цiкавасць прадстаўляюць могiлкi, дзе пахаваны ўдзельнiкi паўстання пад кiраўнiцтвам Кастуся Калiноўскага, польскiя салдаты i афiцэры, чырвонаармейцы. Наша газета ў мiнулым годзе расказвала аб Лявонпалi, дзе па iнiцыятыве былога афiцэра, вiцяблянiна Iльi Савельевiча Кiсляка, якi цяпер адказвае за грамадзянскую абарону ў Вiцебскiм дзяржаўным тэхналагiчным унiверсiтэце, адбылася сустрэча членаў яго роду. Нагадаю, што ў гэтую невялiчкую беларускую вёску, што ў 220 кiламетрах ад Вiцебска, прыехалi каля ста сваякоў з самых розных мясцiн Беларусi, Расii, а запрашалi iх нават з краiн далёкага замежжа. Высветлiлася, што адны з аўтараў выставы — Анiськовiчы — таксама яго блiзкiя сваякi. Iлья Кiсляк стварае своеасаблiвую радавую энцыклапедыю Лявонпаля. А Лявонпаль у наш час працягвае адраджэнне. Мясцовыя ўлады стараюцца спрыяць развiццю турыстычных маршрутаў, не дзiўна, што i дзелавыя людзi зацiкаўлены працаваць тут. Актывiзуецца стварэнне прыватных турыстычных сядзiб i г.д.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэлую выставу работ, прысвечаную ўсяго толькi адной вёсцы Лявонпаль, што ў Мiёрскiм раёне, прапанавалi ўбачыць вiцяблянам мастакi з самых розных кутк |
|