21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

НЭП Вiктара Трайгеля: праз тры гады

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

У «Агра-Лозах» будуюць сучасныя фермы i купляюць аўтобусы для падвозу людзей у цэрквы i касцёлы

Тры гады таму «Звязда» расказвала аб першых кроках гэтай рэфармаванай гаспадаркi, калi да традыцыйна моцнай у Ваўкавыскiм раёне «Советской Белоруссии» далучылi лiтаральна, як кажуць, дыхаючую на ладан суседку — «Нiву». Апошняя стала другiм участкам сельгаспрадпрыемства, i старшыня Вiктар Трайгель пачаў з таго, што ўкаранiў там... НЭП. Гучыць глабальна, а расшыфроўваецца гэта так: «навядзенне элементарнага парадку».

Дык што ж атрымалася з гэтага НЭПу?

БОЛЬШ РАБОТЫ — БОЛЬШ ПРАДУКЦЫI

Вырашэнне праблем адстаючага прадпрыемства за кошт больш паспяховага вытворцы — справа даволi распаўсюджаная, але не заўсёды эфектыўная.

Вопытны аграрнiк разважаў так. Канешне, гаспадарка, дзе i землi запушчаныя, i надойваюць ад каровы ўсяго 2,5 тысячы лiтраў малака, на першых этапах будзе «слабым звяном» i агульныя паказчыкi не палепшыць, запатрабуе значнай фiнансавай падпiткi. Аднак гэта быў шанц павялiчыць маштабы работ, а значыць i аб’ёмы прадукцыi, што дае прыбытак.

— У першую чаргу мы гэты НЭП прымянiлi да кадраў, дысцыплiны працы, — расказвае Вiктар Вiтальевiч. — Спачатку, гады два, было цяжка — з некаторымi работнiкамi былой «Нiвы» давялося развiтацца, хтосьцi не вытрымаў i звольнiўся сам. Летась з другога ўчастка звольнiлi каля 30 паляводаў — п’юць, на работу не ходзяць. Не разумеюць, што цяпер, калi ўкараняюцца новыя тэхналогii i тэхнiка, з’яўляецца нават лiшак кадраў i трэба, як нiколi раней, даражыць рабочым месцам.

— Звольненыя потым назад прасiлiся?

— Так, i некаторых бралi, але ўжо з выпрабавальным тэрмiнам. На сёння ў цэлым кадры першага i другога ўчасткаў практычна ўжо не адрознiваюцца, да таго ж 80 працэнтаў усiх работ выконваем агульнакалгаснымi звёнамi. Шмат зроблена ў культуры земляробства: цяпер многiя землi на першым участку даюць такую ж ураджайнасць, як i на другiм. Наведзены элементарны парадак i ў жывёлагадоўлi: на сённяшнi дзень атрымлiваем у сярэднiм па гаспадарцы звыш 5 тысяч лiтраў малака ад каровы. Другi ўчастак пакуль адстае, але штогод там плюсуем на 600—700 лiтраў.

Задача на гэты год — надаiць 6 тысяч лiтраў малака ад каровы, а праз два-тры гады выйсцi на 8-тысячны ўзровень. Гэта, перакананы Вiктар Трайгель, цалкам рэальна, тым больш што ўжо сёння ў гаспадарцы ёсць тры каровы-10-тысячнiцы, а 47 даюць звыш 8 тысяч лiтраў малака. Пабудавалi тры сучасныя фермы з даiльнымi заламi, жывёле заўсёды гарантаваны высакаякасныя кармы. Яшчэ адзiн «канёк» СВК «Агра-Лозы» — супрацоўнiцтва з фiрмай, якая пастаўляе быкоў-вытворнiкаў канадскай пароды. Добры генетычны матэрыял абяцаюць i 80 цёлак, якiх нядаўна завезлi з Венгрыi.

БОЛЬШ ГАЛIН — МЕНШ РЫЗЫКI

З-за прыродных катаклiзмаў Беларусь пачалi ўжо называць зонай рызыкоўнага земляробства. Зрэшты, рызыка звязана не толькi з умовамi надвор’я, але i з цэнамi на рынку сельгаспрадукцыi. Тое, што вельмi выгадна сёння, можа мець мiнiмальную рэнтабельнасць заўтра. I наадварот, раптам пачынаюць узмацняцца пазiцыi ўчарашняга «аўтсайдара». На гэты конт у «Агра-Лозах» дзейнiчае даўно апрабаваная сiстэма гаспадарання.

— На сённяшнi дзень, як i 20 гадоў таму, выгадна ўтрымлiваць шматгалiновую гаспадарку, — лiчыць Вiктар Трайгель. — Сёння больш выйграеш на адным, заўтра — на iншым.

Вось як гэта выглядае на практыцы. Мяса: займаюцца буйной рагатай жывёлай, на парадку дня — свiнаферма па новай тэхналогii. Канешне, у пашане i малако, з якога, дарэчы, штомесяц вырабляюць каля 30 тон фiрменных сыроў «Стэла» i «Вiтош». Ужо набылi абсталяванне ў перапрацоўчы цэх i рыхтуюцца да разлiву малака. Само сабой, вырошчваюць шырокi асартымент збожжавых i зернебабовых культур (сёлета разлiчваюць на сярэднюю ўраджайнасць 70 цэнтнераў з гектара), у тым лiку i каб забяспечыць паўнацэннымi кармамi сваю жывёлу. Набылi па лiзiнгу два новыя камбайны i не збiраюцца страчваць пазiцыi па цукровых бураках.

А як жа справы з нашым спрадвечным «другiм хлебам»? У многiх гаспадарках цяпер або наогул не займаюцца бульбай, або да мiнiмуму скарацiлi плошчы пад яе, маўляў, нявыгадна, праблемы са збытам. Аднак «Агра-Лозам» выгадна, i таму калi летась пад бульбу аддалi 150 гектараў, то сёлета ўжо 200. Сарты добрыя, толькi элiта.

— Нiякiх праблем з рэалiзацыяй няма, — адказвае песiмiстам Вiктар Трайгель. — На дзень цяпер — па 10—12 званкоў. Украiна, Калiнiнград, Вiцебск, Полацк заказваюць, Гродна забяспечваем. Калi б сёння мелi 2 тысячы тон бульбы — я б без праблем прадаў па 450 тысяч рублёў за тону без ПДВ. Калi такая цана была раней?

Але i гэта яшчэ не ўсе вытворчыя галiны ў «Агра-Лозах». У мiнулым годзе атрымалi 32 тоны клубнiц i цяпер яны будуць вырошчвацца на плошчы ўжо 5 гектараў, пасадзiлi i 5 гектараў ягаднiкаў. А 122 гектары займае сад з дрэвамi сартоў беларускай i польскай селекцыi, якi летась аддзякаваў гаспадарам першым ураджаем: яблыкi ў крамах пайшлi, як кажуць, на ўра. Трэба будаваць сховiшча, наладзiць перапрацоўку яблыкаў на сокi i сухафрукты.

Задумак на будучыню шмат, дзяржаўная падтрымка па шэрагу праектаў ёсць. Праўда, пры гэтым трэба больш давяраць сельгасвытворцам. Толькi адзiн прыклад. Здавалася б, калi прадугледжана дзяржаўная датацыя на набыццё ўгнаенняў, то нiхто лепш за кiраўнiка гаспадаркi ёй не распарадзiцца. Яму лепш бачна, што купляць у першую чаргу. А атрымлiваецца так, што датацыя накiроўваецца напрамую на заводы, i ў «Агра-Лозах» атрымлiваюць на 200 тон калiю больш, чым трэба па норме, але затое не хапае фосфару i азоту.

БОЛЬШ ЖЫЛЛЯ — БОЛЬШ КАДРАЎ

Пачынаючы з ранняй вясны да позняй восенi ў «Агра-Лозах» працуюць брыгады будаўнiкоў са Столiна. Мяркуючы па вышэйзгаданых i iншых праектах, на блiжэйшыя гады работы iм бракаваць не будзе. У прыватнасцi, сёлета пабудуюць 17 жылых дамоў. Вiктар Трайгель зазначае, што практычна нiякай жыллёвай чаргi ў СВК не iснуе, а значыць не пагражае i недахоп кадраў.

Значная падтрымка аказваецца i асабiстым гаспадаркам вяскоўцаў. Падыход тут iндывiдуальны. Хто хоча трымаць кароў — тым дапамогуць, як кажуць, па поўнай праграме: сена гатовае прывязуць па сабекошту, цалкам забяспечаць грубымi i сакавiтымi кармамi. А хто жывёлу не трымае — можа скарыстацца паслугамi машыны, якая тройчы на тыдзень аб’язджае населеныя пункты з прадуктамi харчавання — сыр, малако, масла, фарш, свiнiна, ялавiчына. Усё, што вырабляецца ў гаспадарцы.

Зрэшты, не хлебам адзiным... Купiлi яшчэ два аўтобусы i тым самым паклапацiлiся пра тое, каб людзям было зручна дабрацца да цэркваў i касцёлаў, што размешчаны на тэрыторыi гаспадаркi. Таксама НЭП, чыста чалавечы...

Ваўкавыскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У «Агра-Лозах» будуюць сучасныя фермы i купляюць аўтобусы для падвозу людзей у цэрквы i касцёлы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика