21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пенсiйны ўзрост — яшчэ не старасць

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Генадзь БЯСПАЛАЎ, юрыст

У змястоўным iнтэрв’ю галоўнага пазаштатнага герыятра Мiнiстэрства аховы здароўя прафесара Аляксандра Хапалюка «Жыць доўга, а памерцi нестарым» («Звязда», 10, 11.11.2005 г.) дадзены адказы на многiя актуальныя пытаннi, звязаныя са старэннем, ладам жыцця i яго ўплывам на працягласць жыцця канкрэтнага чалавека. Меркаваннi i довады аўтара пазнавальныя i пераканаўчыя. У той жа час нельга падзялiць яго погляды на няпростыя шматаспектныя пытаннi пенсiйнага забеспячэння. У прыватнасцi, ён адзначае: «...у развiтых краiнах хутка кожны трэцi, а то i больш, будзе пенсiянерам. I гэтым людзям неабходна забяспечыць дастойныя ўмовы жыцця. У Беларусi iншая праблема — мужчыны не дажываюць да пенсii i таму мы не можам абмяркоўваць пытанне падаўжэння пенсiйнага ўзросту. Для нас больш актуальна абмеркаваць прадастаўленне магчымасцi працаваць чалавеку, якi гэтага хацеў бы, прычым з захаваннем выплаты пенсii».

Старэнне — выклiк часу

Сапраўды, у развiтых краiнах насельнiцтва старэе, расходы на пенсii растуць. У дзяржавах Еўрасаюза доля пенсiянераў у агульнай колькасцi насельнiцтва дасягнула 22 працэнтаў (у Германii — 22,9, у Францыi — 21,3, у Вялiкабрытанii — 20,9 працэнта i г.д.) i лiчыцца вельмi высокай. Падобная акалiчнасць прымушае многiя краiны шукаць шляхi вырашэння праблемы пенсiйнага фiнансавання. Выбар такiх шляхоў, як сведчыць сусветны вопыт, абмежаваны. Гэта можа быць павелiчэнне тарыфу ўзносаў (цi бюджэтных датацый), павышэнне пенсiйнага ўзросту, змяншэнне памераў пенсiй або спалучэнне названых шляхоў. Так, у канцы 2005 года новае кiраўнiцтва Германii заявiла аб павелiчэннi пенсiйнага ўзросту з 65 да 67 гадоў (для мужчын i жанчын) на працягу 2012—2035 гадоў. Мяркуецца, што на першым этапе ўзроставыя крытэрыi будуць павышацца на адзiн месяц, на другiм — на два месяцы ў год. Дарэчы, падобная праграма змяншэння «прытоку» ў пенсiйную сiстэму новых пенсiянераў была прынята ў ЗША ў 1983 годзе — яна прадугледжвае паступовае павышэнне пенсiйнай «планкi» да 67 гадоў у 2000—2027 гадах.

У нашай краiне дэмаграфiчная сiтуацыя не менш складаная: доля грамадзян ва ўзросце больш за 65 гадоў у два разы вышэй крытэрыю ААН, якi адносiць насельнiцтва да старога. Агульная ж колькасць пенсiянераў — звыш 26 працэнтаў. Большая ўдзельная вага пенсiянераў у параўнаннi з развiтымi краiнамi, у першую чаргу, абумоўлена тым, што ў Беларусi пенсiйны ўзрост значна нiжэйшы (на 5—7 гадоў для мужчын i на 5—12 гадоў для жанчын). На ўсёй еўрапейскай i постсавецкай прасторы наша краiна ў лiку толькi чатырох дзяржаў (разам з Расiяй, Узбекiстанам i Украiнай), якiя захоўваюць самыя нiзкiя ўзроставыя крытэрыi. Да таго ж, у нас беспрэцэдэнтная сiстэма датэрмiновых пенсiй: у 2005 годзе амаль кожны трэцi работнiк стаў пенсiянерам раней за агульны пенсiйны ўзрост (як правiла, на 5—10 гадоў). Безумоўна, насельнiцтва краiны старэе i па прычынах знiжэння нараджальнасцi, i адносна высокай смяротнасцi сярод працаздольных.

Чаму не ўсе беларускiя мужчыны дажываюць да пенсii?

У 2004 годзе ў параўнаннi з 1990-м паказчык працягласцi жыцця для жанчын панiзiўся з 75,6 да 75 гадоў, для мужчын — з 66,3 да 63,2 года. Зразумела, што панiжэнне «мужчынскага» паказчыка адбылося з-за росту смяротнасцi сярод працаздольных. Пры гэтым самыя высокiя тэмпы — у групах вельмi далёкiх да пенсiйнага ўзросту (у групах ад 30 да 44 гадоў — амаль у 1,5 раза). Паказальна, што сярэднi каэфiцыент росту смяротнасцi ў мужчын усiх груп працаздольнага ўзросту ў 2,7 раза вышэй, чым у групах пасляпенсiйнага ўзросту. У статыстыцы смяротнасцi мужчын у працаздольным узросце на першым месцы так званыя знешнiя прычыны: няшчасныя выпадкi (у большасцi — з удзелам транспартных сродкаў), забойствы, самазабойствы, выпадковыя ўтапленнi i г.д. Ад гэтых прычын, як правiла, звязаных з алкаголем, гiне звыш трэцi ўсiх памёршых у працаздольным узросце.

Працягласць жыцця, як гавораць вучоныя, на 55 працэнтаў залежыць ад ладу жыцця. Пра гэта даволi прадметна сказана ў iнтэрв’ю прафесара А. Хапалюка. Заслугоўвае паўтарэння прыведзены iм афарызм фiлосафа i ўрача XII стагоддзя Майманiда «Толькi нямногiя памiраюць натуральнай смерцю, большасць гiне ад неразумнай манеры быцця». Наша рэчаiснасць — яскравае таму пацвярджэнне. Бiч нашага часу — п’янства, а таксама курэнне, наркаманiя. Аб маштабах гэтых шкодных звычак i iх наступствах не раз паведамлялася на старонках «Звязды». Нагадаем сведчаннi медыкаў: у сярэднiм працягласць жыцця ў хворых на алкагалiзм менш на 20—22 гады, у курцоў — на 8—9 гадоў, а «стаж» ужывання наркотыкаў да трагiчнага фiналу — не больш 7—10 гадоў.

Пераважная большасць сярод тых, хто трапляе ў палон згубных звычак i заўчасна адыходзiць з жыцця цi страчвае працаздольнасць i «набывае» iнвалiднасць — прадстаўнiкi моцнага полу. Многiя з iх не справiлiся з хранiчным стрэсам першых постсавецкiх гадоў i не змаглi адаптавацца да новых сацыяльна-эканамiчных умоў, асаблiва на рынку працы, па- ранейшаму больш спадзеючыся на дзяржаву, а не на самiх сябе. Безумоўна, знiжэнне працягласцi жыцця — вынiк уплыву i iншых фактараў, пра якiя вёў размову паважаны А. Хапалюк.

Аднак цi трэба разглядаць цяперашнi пенсiйны ўзрост як страхоўку ад усiх бед, якiя ўплываюць на смяротнасць i працягласць жыцця? Калi глядзець у корань гэтых праблем, то, вядома ж, не. Пры гэтым нельга не ўлiчваць, што работнiкi, якiя па тых цi iншых прычынах, у тым лiку з-за «неразумнай манеры быцця», становяцца непрацаздольнымi да дасягнення пенсiйнага ўзросту, маюць права на пенсiю па iнвалiднасцi. Дарэчы, фiнансавы бок заўчаснай страты працаздольнасцi цi смерцi кармiцеля ў выглядзе расходаў на выплату пенсiй iнвалiдам i ўтрыманцам (у асноўным, дзецям) выражаецца шостай часткай пенсiйнага фонду. Як бачым, у такiх выпадках пенсiйная сiстэма рана губляе плацельшчыка ўзносаў, а ўзамен, часцей за ўсё, набывае атрымальнiка пенсii.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У змястоўным iнтэрв’ю галоўнага пазаштатнага герыятра Мiнiстэрства аховы здароўя прафесара Аляксандра Хапалюка «Жыць доўга, а памерцi нестарым» («Звяз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика