21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жывi, сэрца, без адмоўных эмоцый!

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнфарм-укол

Пацыенты з iшэмiчнай хваробай сэрца i схiльнасцю да адмоўных эмоцый, якiя, як правiла, хаваюцца ад навакольных, у большай ступенi, чым астатнiя, рызыкуюць захварэць на iнфаркт мiякарда, падвергнуцца аперацыi на сэрцы цi памерцi ад кардыялагiчных захворванняў.

Вучоныя з Бельгii i Галандыi на працягу пяцi гадоў даследавалi пацыентаў з iшэмiчнай хваробай сэрца. На пачатку даследавання пацыенты запоўнiлi анкету, згодна з якой быў ацэнены ўзровень стрэсу кожнага. Аказалася, што схiльныя да адмоўных эмоцый, у 5 разоў мацней рызыкуюць захварэць на iнфаркт або памерцi. Iншымi фактарамi рызыкi аказалiся знiжэнне помпавай функцыi сэрца i адсутнасць каранарнага шунцiравання ў анамнезе. Узровень псiхалагiчнага стрэсу на рызыку iнфаркту i смерцi не ўплываў.

ВЫРАТОЎВАЙ, ТАЛIЯ, ЖОЎЦЕВЫ ПУЗЫР

З павелiчэннем памеру талii i суадносiнаў аб’ёму талii да аб’ёму сцёгнаў у жанчын узрастае верагоднасць сутыкнення з аперацыяй па выдаленню жоўцевага пузыра. Амерыканскiя ўрачы высветлiлi, што жанчыны з самымi шырокiмi талiямi падвяргаюцца аперацыi ў два разы часцей, чым з самымi вузкiмi талiямi.

Вучоныя выкарысталi даныя аб больш як 42 тысячах жанчын ва ўзросце 39—66 гадоў. На пачатак даследавання нi ў адной з iх не было прыкмет жоўцекамянёвай хваробы (праўда, iм не праводзiлi ультрагукавое даследаванне). Праз 14 гадоў 3127 жанчынам быў выдалены жоўцевы пузыр. Было ўстаноўлена, што жанчыны з аб’ёмам талii звыш 91 см падвяргаюцца аперацыi на 96 працэнтаў часцей, чым тыя, у каго аб’ём талii менш за 66 см.

АДНАРАЗОВАЯ ЗДРАДА — ГЭТА МIФ

Паводле нямецкага даследавання, псiхiчнаму i фiзiчнаму здароўю чалавека, якому здрадзiў партнёр, адназначна наносiцца шкода. Было ўстаноўлена, што аднаразовая здрада — гэта мiф.

У людзей, якiя даведалiся пра здраду любiмага, сiмптомы падобныя на тыя, якiя перажываюць пацыенты з траўмамi. 66 працэнтаў мужчын i 61 працэнт жанчын скардзяцца на бяссоннiцу, 69 i 62 працэнты адпаведна маюць цяжкасцi з канцэнтрацыяй увагi, 68 i 69 — сутыкаюцца пасля перажытага са страхам перад будучыняй. Толькi 12 працэнтаў сярод здраднiкаў-мужчын i 9 працэнтаў жанчын здраджвалi сваiм партнёрам аднаразова. 41 працэнт мужчын i 46 працэнтаў жанчын-здраднiкаў падтрымлiваюць такiя адносiны на працягу ад месяца да паўгода, а 29 i 23 працэнты — даўжэй. Прычынай, якая падштурхнула да здрады, з’яўляецца ў большасцi выпадкаў сэксуальная незадаволенасць партнёрам.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пацыенты з iшэмiчнай хваробай сэрца i схiльнасцю да адмоўных эмоцый, якiя, як правiла, хаваюцца ад навакольных, у большай ступенi, чым астатнiя, рызык
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика