Беларускi мабiльнiк: made in Маладзечна
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Радыёзавод «Спадарожнiк» у Маладзечне падрыхтаваны для зборкi мабiльных тэлефонаў. Яшчэ два гады таму прадпрыемства знаходзiлася ў не вельмi добрым стане. На сёння ж завод супрацоўнiчае з сусветным вытворцам на рынку сувязi — кампанiяй Motorola. Гэта дазволiла «Спадарожнiку» стварыць i паспяхова рэалiзоўваць пятнаццаць новых вiдаў прадукцыi.
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» мiнiстр прамысловасцi Анатоль Русецкi, пытанне павелiчэння аб’ёмаў вытворчасцi сучаснай, канкурэнтаздольнай прадукцыi ў Мiнскай вобласцi павiнна быць вырашана за пяцiгодку: — Калi казаць аб узроўнi развiцця, то большасць вытворчых прадпрыемстваў у гарадах Мiншчыны працуюць добра. Канешне ж, ёсць i невялiкая колькасць заводаў, якiя маюць праблемы. У першую чаргу гэта пытаннi павелiчэння заработнай платы i будаўнiцтва жылля. Аднак сумесная праца з Мiнскiм абласным выканаўчым камiтэтам дазволiць выправiць сiтуацыю. Старшыня Мiнаблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч таксама ўпэўнены, што за пяць гадоў стан некаторых прадпрыемстваў у малых гарадах будзе палепшаны: — Аддаецца перавага будаўнiцтву жылля для рабочых. Пачынаецца ўзвядзенне дома на 86 кватэр для працуючых на фiлiяле маторнага завода ў Стоўбцах. У Старых Дарогах рабочыя механiчнага завода атрымлiваюць нiзкую заработную плату — праблема таксама вырашаецца...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Радыёзавод «Спадарожнiк» у Маладзечне падрыхтаваны для зборкi мабiльных тэлефонаў. Яшчэ два гады таму прадпрыемства знаходзiлася ў не вельмi добрым ст
|
|