21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цяльцам рэкамендуецца больш працаваць i менш размаўляць, а Львам — захоўваць душэўную раўнавагу

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. У панядзелак варта праявiць актыўнасць, але не раскрываць усе свае планы да канца i не слухаць парад навакольных: асабiстае меркаванне можа быць самым карысным. У чацвер магчымы маленькi дамашнi скандальчык, бо вашы блiзкiя чакаюць ад вас разумення i цеплынi, а вы будзеце працягваць прыемнае для вас лунанне ў аблоках. Пятнiца можа стаць днём рэалiзацыi iдэй. Успомнiце пра даўнiя абяцаннi i пастарайцеся выканаць iх. Якiя б планы вы нi будавалi ў нядзелю, родныя хутчэй да ўсё iх зменяць — напрыклад, прыйдуць у госцi.

ЦЯЛЕЦ. Найбольш правiльным падыходам на гэтым тыднi будзе больш працаваць i менш размаўляць. Гэта будзе цалкам адпавядаць вашаму асабiстаму настрою. Галоўнае — змагчы рэалiзаваць такую схему дзеянняў. Нельга дапускаць эмацыянальных зрываў. У пачатку тыдня магчыма кароткая паездка цi камандзiроўка. У аўторак пастарайцеся пазбегнуць сустрэч з начальствам, бо ваша нястрыманасць можа прывесцi да буйнога скандалу. У сераду можа непакоiць ход падзей, вам будзе цяжка знайсцi агульную мову з навакольнымi. У пятнiцу аднясiцеся сур’ёзна да магчымасцi афармлення дакументаў, разлiчаных на перспектыву.

БЛIЗНЯТЫ. Прыродная кемлiвасць дазволiць вам справiцца з многiмi складанымi задачамi. Пажадана не перанапружвацца, а даць магчымасць падзеям iсцi сваiм парадкам. У панядзелак пажадана не пачынаць новых спраў i не планаваць сур’ёзных сустрэч. У аўторак лепш не дэманстраваць навакольным панскiх замашак, калi такiя ў вас ёсць. У чацвер будуць удалымi дзелавыя паездкi i камандзiроўкi. У гэты дзень рэальна ажыццявiць вашы грандыёзныя планы: не згубiце гэты залаты час. Другая палова тыдня будзе больш прадуктыўнай. У пятнiцу зможаце расправiцца з набалелай праблемай, якая перашкаджала прасоўванню наперад. У суботу вашы iдэi могуць не вельмi спадабацца блiзкiм людзям.

РАК. У вас з’явiцца магчымасць кар’ернага росту. Пачынаючы з чацвярга, не адмаўляйцеся ад сумеснай работы з калегамi, бо яна прынясе вам iстотную выгаду. У аўторак кожная дробязь зможа вывесцi вас з раўнавагi. Старайцеся менш зносiцца з людзьмi, а то можаце з кiмсьцi пасварыцца. У сераду пастарайцеся не расплывацца думкай па дрэву — i вашы размовы, i вашы дзеяннi павiнны быць кароткiмi, дакладнымi, эфектыўнымi.

ЛЕЎ. Калi раптам вы незадаволены сабой i сiтуацыяй, якая склалася, — пастарайцеся знайсцi станоўчыя моманты i захоўвайце душэўную раўнавагу. У iншым выпадку, ваш стан можа спрыяць шэрагу непаразуменняў i канфлiктаў. Не пужайцеся: гэта наступства вашых спроб выйсцi на новы ўзровень жыцця, да чаго вы павольна але ўпэўнена iдзяце. Тым не менш, у панядзелак i сераду пажадана не перакладваць на навакольных свае клопаты. Не задавайце вельмi шмат пытанняў — чым больш iх будзе, тым мацнейшым стане расчараванне. Аўторак спрыяльны для пачатку падарожжаў, паездак i камандзiровак. У чацвер адбудзецца падзея, якая паспрыяе зменам у лепшы бок. Дазвольце сабе адпачынак у выхадныя.

ДЗЕВА. Сiняя птушка ўдачы можа прыляцець да вас проста ў рукi. Цяпер важна не спужацца раптоўнай удачы i не пачаць мiтусiцца на радасцях. Панядзелак варта прысвяцiць рашэнню сямейных праблем. Удзялiце ўвагу дзецям. У сярэдзiне тыдня пастарайцеся адмовiцца ад паездак i не пускаць у дом чужых людзей. Старайцеся пазбягаць перагрузак на рабоце: залiшняя занятасць не толькi не пакiне часу, каб радавацца жыццю, але можа негатыўна адбiцца на здароўi. Нядзеля спрыяльная для тых, хто шукае мудрасцi цi абароны.

ШАЛI. Усё здзейснiцца практычна так, як вы i запланавалi. Рызыкоўныя прадпрыемствы завершацца паспяхова ў тым выпадку, калi вы правiльна разлiчыце свае сiлы, а не будзеце ўскладаць вельмi вялiкiя надзеi на партнёраў. Не адхiляйцеся, рабiце сваю справу — i дайце магчымасць iншым займацца сваiмi пытаннямi. Зараз неабходна працаваць на блiжэйшую будучыню: спрыяльны пачатак зацвярджэння i рэалiзацыi новых iдэй i планаў. Верагодны новыя перспектыўныя знаёмствы, а таксама аднаўленне старых, даўно перарваных адносiнаў.

СКАРПIЁН. Надышоў час выпраўляць памылкi, якiя назапасiлiся за мiнулыя днi. Тыдзень чакаецца не самы спакойны. Пастарайцеся не прымаць паспешлiвых рашэнняў, бо кожная памылка можа надоўга пасялiць у вашай душы пачуццё вiны. Панядзелак — спрыяльны дзень для складання далейшага плана дзеянняў i для вызначэння яго стратэгii i тактыкi. Вучыцеся слухаць i чуць. Пастарайцеся выконваць просьбы акружаючых, калi яны рэалiстычныя, — i тады неабходная дапамога прыйдзе да вас своечасова. Вашы творчыя нефармальныя адносiны да справы могуць выклiкаць цалкам адчувальнае адабрэнне начальства. Нядзелю пастарайцеся прысвяцiць дзiцячым праблемам.

СТРАЛЕЦ. Няхай не ва ўсiм, але ў чымсьцi адступiць давядзецца. Аднясiцеся да гэтага прасцей. Пастарайцеся не хвалiцца справай, якую яшчэ не давялi да канца. Аб вашай дзейнасцi павiнны ведаць толькi ў вузкiм коле надзейных сяброў. Не варта змагацца за лiдарства на працы — чым больш калегiяльнасцi, тым больш паспяховымi будуць вашы дзеяннi на гэтым тыднi. Пастарайцеся падтрымаць тых, хто просiць аб дапамозе, праявiце разуменне. Рэалiзуйце свае планы на ясную галаву, бо туманнасць i неакрэсленасць могуць прывесцi да няўвязак i недакладнасцi.

КАЗЯРОГ. Верагодны нечаканыя змены ў той частцы вашага жыцця, якая датычыцца пытанняў кар’еры. Будуць яны станоўчымi цi не — залежыць толькi ад вашай стараннасцi. Перамога можа дастацца вам адносна хутка. Трэба абдумаць свой поспех i зразумець, што ж вы такога зрабiлi, каб пры выпадку мець магчымасць паўтарыць яго. Першая палова тыдня напоўнена перамовамi i сустрэчамi: будзьце ўважлiвымi, упэўнiцеся, што вас разумеюць правiльна, каб пазбегнуць праблем у будучым. На чацвер пажадана не планаваць буйных мерапрыемстваў. У суботу прыслухайцеся да голасу розуму, як бы складана гэта нi было. Калi вы атрымаеце перамогу над сабой — вашы намаганнi акупяцца.

ВАДАЛЕЙ. Вам перыядычна давядзецца перароблiваць частку спраў, вяртацца да адкладзеных з-за непрадбачаных абставiнаў. Неабходна сканцэнтравацца, каб накiраваць падзеi ў патрэбнае рэчышча. Пастарайцеся захоўваць лагiчную паслядоўнасць у дзеяннях. Далёка не ва ўсiм, што будзе адбывацца ў непасрэднай блiзкасцi ад вас, варта ўдзельнiчаць. У канцы тыдня могуць узнiкнуць праблемы з дзецьмi.

РЫБЫ. Будзьце вельмi ўважлiвыя нават да самых нязначных змен на рабоце. Разумная пiльнасць яшчэ нiкому не пашкодзiла. У аўторак будзе вельмi складана ўрэгуляваць адносiны з якiмсьцi надзейным партнёрам. Усе важныя службовыя пытаннi пастарайцеся вырашыць да пятнiцы. У пятнiцу прыглядайцеся да паводзiнаў партнёраў i будзьце гатовыя да таго, што яны ператвораць у жыццё тое, што даўно збiралiся, але да гэтага часу маўчалi. У выхадныя пастарайцеся адпачнуць так, як бы вам гэтага хацелася.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика