21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аўтаадказчык

«ЭЛЕКТРАШОКЕР» НА КОЛАХ

Апошнiм часам мая машына пераўтварылася ў «электрычны скат». Пасля кожнай паездкi, калi я зачыняю дзверы, то адчуваю удар токам. Зiмой такога не было. Чаму гэта адбываецца цяпер i як сябе засцерагчы ад такiх непрыемнасцяў?

Алена Клiменка, г. Мiнск

Аўтамабiль пераўтвараецца ў своеасаблiвы «электрашокер» у вынiку разрадаў статычнай электрычнасцi. Адбываецца гэта па наступных прычынах: з-за электрызацыi кузава, адзення вадзiцеля цi пасажыраў, а таксама чахлоў цi абiўкi сядзенняў. Працэс электрызацыi кузава залежыць ад вiльготнасцi паветра. У сухую пару ён адбываецца больш iнтэнсiўна. Па сведчанню спецыялiстаў, у вельмi гарачае надвор’е на кузаве аўтамабiля можа ўтварацца статычны зарад напружаннем у некалькi дзесяткаў тысяч вольт. Аднак вадзiцелю i пасажырам гэта нiчым не пагражае, паколькi напружанне электрычнага поля ў салоне нулявое.

Электрызацыя адзення, як правiла сiнтэтычнага цi шарсцянога, адбываецца ў вынiку трэння аб чахлы цi абiўку сядзення. Калi «наэлектрызаваны» чалавек выходзiць з салона i дакранаецца да кузава, то адбываецца разрад, можа нават узнiкнуць iскра. Злавiць «iскру» можна i ў салоне, дастаткова дакрануцца рукой да нейкай металiчнай дэталi. Але такi разрад, хоць падчас i балючы, не ўяўляе небяспекi для чалавека.

Засцерагчы сябе ад аўтамабiльнай «маланкi» можна некалькiмi спосабамi.

Па-першае, можна «зазямлiць» кузаў спецыяльнай антыстатычнай стужкай. Для гэтага найлепш падыходзяць стужкi з праводзячым ток напаўняльнiкам: з графiту, алюмiнiевай пудры цi звычайным дроцiкам унутры. Звычайныя самаробныя гумкi чапляць на кузаў немэтазгодна, карысцi нiякай. Ёсць таксама спецыяльная антыстатычная аэразоль, якой можна апрацаваць сядзеннi аўтамабiля.

Можна прымяняць спецыяльную «тактыку» выхаду з «наэлектрызаванай» машыны. Напрыклад, адчынiўшы дзверцы аўтамабiля, перш чым ставiць нагу на зямлю, неабходна дакрануцца рукой да металiчнай часткi кузава. У рэшце рэшт, болю зусiм не адчуеце, калi рука будзе нечым прыкрыта. I неабавязкова кожны раз надзяваць пальчаткi, дастаткова ўзяць кавалачак звычайнай тканiны цi проста штурхнуць дзверцы локцем.

Аўтабяспека

АСЦЯРОЖНА, П’ЯНЫ ПЕШАХОД!

Большая частка дарожна-транспартных здарэнняў (ДТЗ) сёлета адбылася па вiне пешаходаў.

Паводле звестак упраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны, за першы квартал гэтага года ў Беларусi зарэгiстравана 698 аварый, з якiх 383 — па вiне пешых удзельнiкаў дарожнага руху. Прычым у кожным трэцiм ДТЗ былi вiнаватыя п’яныя пешаходы.

ЗБАЎЦЕ ХУТКАСЦЬ!

Еўрапейская канферэнцыя мiнiстраў транспарту прапанавала Расii зменшыць дазвольную хуткасць аўтамабiляў у населеных пунктах з 60 да 50 кiламетраў у гадзiну.

Такiя меры перасцярогi прапанаваны ў сувязi з тым, што ў РФ колькасць дарожна-транспартных здарэнняў (ДТЗ) з разлiку на адзiн аўтамабiль у 10 разоў большая, чым у Германii i Вялiкабрытанii. Летась, напрыклад, у Расii адбылося больш за 223 тысячы ДТЗ, у якiх загiнулi каля 34 тысяч чалавек, у тым лiку 1340 дзяцей.

Аўтарэйтынг

САМЫЯ НАДЗЕЙНЫЯ — «НЕМЦЫ» I «ЯПОНЦЫ»

Нямецкi клуб аўтааматараў ADAC, якi ажыццяўляе дапамогу вадзiцелям у выпадку паломак машын у дарозе, склаў чарговы штогадовы рэйтынг самых надзейных аўтамабiляў.

Такiм чынам, летась найменш праблем мелi ўладальнiкi нямецкiх i японскiх машын. У прыватнасцi, сярод прадстаўнiкоў малога класу самым надзейным прызнаны «Audi A2», у малым сярэднiм класе — «Mazda 323», у сярэднiм класе — «Mercedes C-Klasse», у бiзнэс-класе — «Audi A6», сярод спартыўных аўто — «BMW-3 Cabrio», сярод джыпаў — «Toyоta RAV4», сярод вэнаў — «Mazda Premacy» i «Mitsubishi Space».

Аўтакiрмаш

КУРЭННЕ Б’Е ПА КIШЭНI

Еўрапейскiя маркетолагi прыйшлi да высновы, што аўтамабiлi, якiя належалi аматарам цыгарэт, пры продажы губляюць свой кошт.

У прыватнасцi, прадаўцам «пракураных» аўто даводзiцца рабiць скiдкi не менш як на 350 еўра за спецыфiчны пах у салоне, пажаўцелую абiўку столi i сядзенняў.

Аўтапрам

«SIRIUS» — ГЭТА СIЛА

Нямецкая кампанiя Lotec прадставiла серыйную мадэль супераўтамабiля «Sirius».

Ён здольны развiваць хуткасць больш за 400 кiламетраў у гадзiну. Аснашчаны гэты суперкар «шасцiлiтровым» рухавiком V12 ад Mercedes магутнасцю 1200 конскiх сiл. Для таго, каб з месца разагнацца да 100 км у гадзiну, гэтаму аўто патрэбна ўсяго 3,8 секунды, а за 7,8 секунды ён дасягае хуткасцi 200 км у гадзiну. Кошт серыйнага «Sirius» складзе крыху больш за 500 тысяч долараў, што прыкладна ў два разы танней, чым цана «Bugatti Veyron», якi таксама здольны iмчаць з хуткасцю больш за 400 кiламетраў у гадзiну.

Аўтажарт

Iнспектар ДАI спынiў жанчыну-вадзiцеля, якая праехала не зважаючы на знак «Рух забаронены», i з дакорам гаворыць:

— Вы што, не бачыце, якi знак тут вiсiць? Плацiце штраф!

Жанчына спрачаецца:

— Нiчога я не парушыла. Нiякага знака тут яшчэ не паспелi намаляваць, проста белы кружочак абвялi чырвонай фарбай.

Вядучы рубрыкі Мікола Дзябёла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам мая машына пераўтварылася ў «электрычны скат». Пасля кожнай паездкi, калi я зачыняю дзверы, то адчуваю удар токам. Зiмой такога не было.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика