21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прышчэпка для жывёлiны — «страхавы полiс» для гаспадароў

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Вельмi сумна завяршыўся выезд на дачу ў Мiнскi раён для сям’i мiнчан, што пражывала ў Першамайскiм раёне сталiцы.

Як расказала нашай газеце ўрач-эпiдэмiёлаг аддзела асаблiва небяспечных iнфекцый Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Наталля Мiнiна, праз пэўны час пасля вяртання ў горад хатнi сабака, якi суправаджаў у загараднай паездцы сваiх гаспадароў, пачаў весцi сябе неадэкватна, што не магло iх не насцярожыць. Сям’я была вымушана звярнуцца ў гарадскую ветэрынарную лячэбнiцу, дзе гаспадарам прапанавалi пакiнуць жывёлiну для назiрання. Аднак яны ад прапановы ветэрынараў адмовiлiся, i дарэмна, бо лiтаральна на наступны ж дзень сабака пакусаў сваю гаспадыню. Усыплення сабака не дачакаўся, бо вельмi хутка загiнуў сам. А 5 мая лабараторная экспертыза пацвердзiла ў загiнулага сабакi дыягназ «шаленства». Высветлiлася, што раней у населены пункт, дзе адпачывалi мiнчане, прыходзiла хворая на шаленства лiса. Вiдаць па ўсяму, усiх кантактаў хворай жывёлiны ветэрынарам адсачыць не ўдалося, да таго ж i хатнi сабака, як было ўстаноўлена, не быў прышчэплены ад шаленства. Цяпер антырабiчную дапамогу прыходзiцца аказваць усёй сям’i. Спецыялiстамi санэпiдслужбы сумесна з раённай ветэрынарнай службай разгорнуты аператыўны план па лакалiзацыi ачага шаленства. Дадаткова ў ачагу былi прышэплены ад шаленства 13 жывёлiн.

Наталля Мiнiна папярэдзiла чытачоў «Звязды», паведамiўшы, што Мiнск зараз знаходзiцца ў шчыльным ланцугу шаленства. У пачатку гэтага года, напрыклад, жыхарка Заводскага раёна, якая пражывае ў Малым Трасцянцы, знайшла ў сваёй гаспадарчай пабудове мёртвую лiсу. Як было ўстаноўлена, лiса была хворая на шаленства. Паводле слоў спецыялiста, зусiм не рэдкасць, калi хворыя на шаленства жывёлiны страчваюць сваю прыродную хiтрасць i асцярожнасць i прыходзяць да людзей, забягаюць на падворкi i здаюцца ручнымi. Аднак нi ў якiм разе да iх нельга нi наблiжацца, нi дакранацца. I яшчэ: далёка не заўсёды жывёлiна, хворая на шаленства, мае хворы выгляд. Адвiслыя хвост i нiжняя скiвiца, моцнае выдзяленне слiны назiраюцца ў шалёных жывёлiн толькi на апошняй стадыi хваробы, затое смяротныя вiрусы ўтрымлiваюцца ў слiне ўжо за дзесяць дзён да яе клiнiчных праяў. Хворы сабака, напрыклад, можа не знаходзiць сабе месца, жаласна скуголiць, а можа збегчы з дому i моўчкi, без брэху накiнуцца i пакусаць прахожых або сваiх гаспадароў. Таму галоўнае правiла для ўсiх аматараў хатнiх жывёлiн — не забываць пра прышчэпкi ад шаленства.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вельмi сумна завяршыўся выезд на дачу ў Мiнскi раён для сям’i мiнчан, што пражывала ў Першамайскiм раёне сталiцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика