21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пенсiйны ўзрост — яшчэ не старасць

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

(Працяг. Пачатак у нумары за 13 мая.)

Эканамiчны аспект — самы галоўны

Адным з асноўных фактараў, якiя вызначаюць фiнансавыя магчымасцi пенсiйнай сiстэмы, з’яўляецца колькасць пенсiянераў адносна колькасцi работнiкаў (плацельшчыкаў узносаў). За перыяд з 1990 года ў Беларусi яна павялiчылася амаль на трэць: з 46 да 60 на 100 работнiкаў. З цягам часу гэтыя суадносiны могуць зраўнавацца. Таму рана цi позна трэба будзе прымаць адпаведныя прэвентыўныя меры па забеспячэнню старасцi, якiя б, па-першае, спрыялi захаванню эканамiчнага росту, па-другое — прымальнаму ўзроўню пенсiй.

Пры гэтым вырашэнне праблемы пенсiйнага фiнансавання шляхам павелiчэння страхавога тарыфу ўяўляецца немагчымым. Ён i без таго адзiн з самых высокiх на постcавецкай прасторы: каля 30 працэнтаў фонду зарплаты занятых у эканомiцы. Напрыклад, у нашага галоўнага эканамiчнага партнёра — Расii пенсiйны тарыф 20 працэнтаў. З аднаго боку, гэта дазваляе нам мець больш высокiя пенсii (хоць наш партнёр i багацейшы), а з другога — не можа не ўплываць на канкурэнтаздольнасць айчыннай прадукцыi. Вiдавочна, што павелiчэнне пенсiйнай нагрузкi запаволiць эканамiчны рост, а значыць, i рашэнне задачы павышэння ўзроўню дабрабыту ўсяго грамадства, у тым лiку пенсiянераў.

Праца i пенсiя

Права на працу Канстытуцыя гарантуе незалежна ад дасягнення работнiкам пенсiйнага ўзросту. Галоўнае — запатрабаванасць на рынку працы. Сёння працуе 508 тысяч атрымальнiкаў працоўных пенсiй (21,4 працэнта ад iх агульнай колькасцi), у тым лiку 373 тысячы — ва ўзросце звыш 60/55 гадоў. Гэта сведчыць аб тым, што дасягненне пенсiйнага ўзросту — яшчэ не старасць, якая абмяжоўвае здольнасць працаваць. Пры гэтым далёка не ўсе пенсiянеры занятыя на нiзкааплатных працоўных месцах. Многiя, дзякуючы высокаму прафесiяналiзму, вопыту i майстэрству, працягваюць паспяхова працаваць у асноўных перадпенсiйных прафесiях. Карысць тут узаемная — i для грамадства, i для самiх пенсiянераў. Для апошнiх — не толькi ў матэрыяльным сэнсе: пасiльная праца, як вядома, павышае жыццёвы тонус пажылога чалавека i спрыяе актыўнаму даўгалеццю. Так, сярод працуючых пенсiянераў амаль чвэрць старэй за 65 гадоў (каля паловы з iх жанчыны ), а 7 працэнтаў — ва ўзросце за 70.

Несумненна, большасць работнiкаў, якiя дасягаюць пенсiйнага ўзросту, захоўваюць працаздольнасць. Аднак у сувязi з абмежаванымi магчымасцямi рынку працы i па iншых прычынах не ўсе яны могуць рэалiзаваць сваё жаданне працягваць працу. Не сакрэт, што для многiх, як мужчын, так i жанчын, выхад на пенсiю ў 60/55 гадоў з’яўляецца моцным стрэсам, пры гэтым не толькi з прычыны страты даходу, але i з-за жадання заставацца «у страi», захаваць прывычнае кола зносiнаў i г.д. Заўважана, што горш адаптуюцца да жыцця на пенсii мужчыны, часткова ў сувязi з адчуваннем страты аўтарытэту ў сям’i па прычыне знiжэння даходу (нярэдка ён змяншаецца ў 3—4 разы). Як сведчаць сацыялагiчныя апытаннi, не ўсе патэнцыяльныя пенсiянеры чакаюць пенсiю, каб пакiнуць працу i займацца ўнукамi, агародам цi iншымi падобнымi справамi. Большасць з iх чакае яе, каб павысiць свой дабрабыт.

У сувязi з гэтым звернемся да артыкула 47 Канстытуцыi. У iм адзначана, што грамадзянам «гарантуецца права на сацыяльнае забеспячэнне ў старасцi, у выпадку хваробы, iнвалiднасцi,...» Гэта значыць, што Асноўны закон краiны, зыходзячы з сутнасцi пенсii (замяшчэнне заробку), абумоўлiвае права на яе стратай даходу ў вынiку названых вышэй цi iншых прычын. Адсюль паўстае пытанне адносна балансу такiх канстытуцыйных гарантый, як права на працу i права на сацыяльнае забеспячэнне. Цi павiнна дзяржава ў пенсiйным забеспячэннi з аднолькавай меркай падыходзiць да ўсiх пенсiянераў: тых, хто рэалiзуе сваё права на працу i працягвае працаваць без страты даходу, i тых, хто такой магчымасцi не мае i жыве толькi на пенсiю?

Калi лiтаральна прытрымлiвацца артыкула 47 Канстытуцыi, то выплачваць пенсiю ў якасцi дапаўнення да заробку зусiм не абавязкова. Праўда, пакуль такi рэзкi крок быў бы заўчасны, бо ў шэрагу катэгорый работнiкаў заробкi i пенсii яшчэ невялiкiя. У той жа час, было б правiльна размежаваць працу з адносна высокiм заробкам i падзаробкам з тым, каб пенсiя ў поўным памеры выплачвалася толькi пры нiзкiм цi нерэгулярным заробку, як гэта было ў савецкiя часы i робiцца сёння ў iншых дзяржавах. Мэта такога падыходу — вызвалiць частку сродкаў на пенсii непрацаздольным: сёння пятая частка пенсiйнага фонду (1,1 трлн рублёў) iдзе на пенсii працуючым, што абмяжоўвае яго магчымасцi для большых выплат тым, для каго пенсiя з’яўляецца адзiнай крынiцай iснавання.

Генадзь БЯСПАЛАЎ,

юрыст.

(Заканчэнне будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адным з асноўных фактараў, якiя вызначаюць фiнансавыя магчымасцi пенсiйнай сiстэмы, з’яўляецца колькасць пенсiянераў адносна колькасцi работнiкаў (п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика