21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi бусел пераблытаў акенца

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пытаннi чытачоў адказваюць Вольга ДЗМIТРЫЕВА, намеснiк дырэктара Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення i Валянцiна МАГЛЫШ, псiхолаг цэнтра

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 12, 14, 18, 19, 25 красавіка і 12 мая.)

 Званю з Мiнска, завуць мяне Святлана. Патрэбна тлумачэнне па такой сiтуацыi. Людзi, мiнчане, са сваiмi дзецьмi, пазнаёмiлiся з дзiцем, якое жыве ў раённым гарадку, у Вiлейцы, — у школе-iнтэрнаце. Цi адыгрывае ролю тэрытарыяльнае месцазнаходжанне i якая можа быць форма дапамогi дзiцяцi ад гэтай сям’i? Дзiця жыве ў школе-iнтэрнаце, вучыцца ў першым класе. Мацi памерла, а бацька сядзiць у турме. Сядзець яму яшчэ гадоў дзесяць, калi не будзе датэрмiновага вызвалення.

— Калi яго бацька не пазбаўлены бацькоўскiх правоў, дзiця можна ўзяць толькi пад апеку цi ў прыёмную сям’ю. Усынаўленне немагчымае. Прычым прыёмная сям’я, паколькi справа звязана з выплатай заработнай платы, павiнна пражываць у гэтым жа раёне. Але трэба звярнуцца ў аддзел адукацыi i ўдакладнiць. Таму што некаторыя выканкамы iдуць на тое, каб плацiць прыёмным бацькам з iншых раёнаў. Калi ж не, то малога можна ўзяць пад апеку — тут тэрытарыяльны прынцып значэння не мае.

 Вас вiтае Дрозд Ганна Рыгораўна, Светлагорскi раён. Я прыёмная мама, выхоўваю траiх дзетак. Хлопчыкi ў мяне. Маю вышэйшую сельскагаспадарчую адукацыю. Аформлена на стаўку ў райана. Але зараз па месцы жыхарства ў сельскiм Савеце ёсць праца — палова стаўкi спецыялiста другой катэгорыi па падатках апарату сельскага выканкама. Пасада свабодная. Я падыходжу на гэтую пасаду. Але яе не мае права займаць чалавек, якi ўжо мае працу. Па якiх прычынах i якiя артыкулы працоўнага заканадаўства гэта прадугледжваюць?

— Гэтая пасада належыць да катэгорыi дзяржаўных служачых, так? Тады, натуральна. У нас ёсць закон аб дзяржаўнай службе. Не магу зараз сказаць, якiм канкрэтна артыкулам закона гэта ўстаноўлена, але вы сапраўды не маеце права займаць гэтую пасаду, калi ў вас ёсць асноўная праца. Гэтак жа калi б вы займалi яе як асноўную, тады б вы не маглi працаваць па сумяшчальнiцтву. Дзяржаўным служачым гэта забаронена. Наколькi я разумею, дзяржаўная служба давала б больш грошай сям’i... Тады, магчыма, мае сэнс пайсцi на гэтую працу. А дзяцей аформiць пад апеку, тады будзеце працягваць атрымлiваць на iх дапамогу. Толькi зарплаты не будзе. Можа, мае сэнс так зрабiць?

— Справа ў тым, што я маю ў райана большую зарплату. Я ж тры хлопчыкi ўзяла на выхаванне. А там, як мне паведамiлi, сто трыццаць рублёў за палову стаўкi.

— Калi вы пойдзеце на стаўку, то, магчыма, будзе больш, чым заробак прыёмнай мацi. Вы паглядзiце, што вам выгадна, i вызначыцеся самi.

 Тэлефаную з Мсцiслаўскага раёна. Пытанне такое: мая дачка развялася з мужам. У яе адно дзiця. Цi можа яна ўзяць дзiця пад апеку?

— Канешне, можа. Калi па яе вiне не адмянялi ўсынаўленне, калi яе не адхiлялi ад апекi... Няхай звяртаецца ў аддзел адукацыi. Трэба яшчэ, каб яе даход за папярэднi год быў не меншы за пражытачны мiнiмум на кожнага члена сям’i. I каб санiтарныя ўмовы ў кватэры адпавядалi норме.

— Нам яшчэ паставiлi ўмовы, што дзiця трэба браць толькi ў Мсцiслаўлi...

— Тады вы, напэўна, гаворыце не аб апецы, а аб прыёмнай сям’i. Калi яна хоча, каб ёй плацiлi за гэта зарплату, то яна можа ўзяць дзiця толькi па месцы жыхарства, звярнуўшыся ў аддзел адукацыi.

 Дзень добры. Скажыце, калi ласка, якiя патрабаваннi для адкрыцця дзiцячага дома сямейнага тыпу?

— Заканадаўчыя патрабаваннi такiя ж, як i для прыёмных бацькоў, апекуноў, папячыцеляў. Пакет дакументаў фактычна той жа самы. Але яшчэ неабходна, каб выканкам прыняў рашэнне аб адкрыццi дзiцячага дома сямейнага тыпу: каб было памяшканне. Павiнна быць на кожнага члена сям’i i выхаванца не менш за 15 квадратных метраў. Калi такога жылля не маюць кандыдаты ў бацькi-выхавальнiкi, то выканкам разглядае магчымасць яго прадастаўлення. Прэтэндэнтаў ставяць на ўлiк i, калi жыллё з’яўляецца, даюць iм магчымасць удзельнiчаць у конкурсе на пасаду бацькоў-выхавальнiкаў. У такiм сямейным дзiцячым доме можа выхоўвацца ад пяцi да дзесяцi дзяцей, уключаючы ўласных.

— Скажыце яшчэ, якiя льготы захоўваюцца за дзецьмi пры той цi iншай форме ўладкавання ў сям’ю?

— Iльготы захоўваюцца за тымi дзецьмi, якiя ўладкаваныя ў апякунскiя, прыёмныя сем’i, дзiцячыя дамы сямейнага тыпу, дзiцячыя вёскi, дзiцячыя гарадкi. Гэта ўвесь комплекс iльгот, якi адлюстраваны ў Законе Рэспублiкi Беларусь ад 21 снежня 2005 года «Аб сацыяльных гарантыях дзецям-сiротам i дзецям, якiя засталiся без бацькоўскай апекi». Увесь комплекс за гэтымi дзецьмi захоўваецца без усялякiх абмежаванняў. А вось усыноўленае дзiця такiя льготы губляе. Таму што з разраду дзяцей, якiя знаходзяцца пад увагай дзяржавы, малое пераходзiць у разрад сына цi дачкi, i карыстаецца дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкай у кантэксце агульнага клопату аб усiх дзецях. Акрамя таго, што iдзе выплата дапамогi на ўсыноўленае дзiця да дасягнення iм 16-гадовага ўзросту. На сёння аб жаданнi атрымлiваць гэтую выплату выказалiся 50 працэнтаў ад агульнай колькасцi ўсынавiцеляў. Астатнiя не жадаюць атрымлiваць нiякую дапамогу на ўсыноўленых дзяцей, многiя яшчэ i таму, што захоўваюць тайну ўсынаўлення.

— Дзякуй, i апошняе: цi аднолькавыя патрабаваннi да грамадзян пры выбары той цi iншай формы ўладкавання ў сям’ю?

— Падбор i вызначэнне падрыхтаванасцi таго цi iншага чалавека, сямейнай пары прыняць дзiця, у прынцыпе, аднолькавыя. Гэта — псiхалагiчная дыягностыка асобы кандыдата i прававая адпаведнасць нормам беларускага заканадаўства. Не маюць права нi на якую форму ўладкавання дзiцяцi ў сваю сям’ю асобы недзеяздольныя, пазбаўленыя бацькоўскiх правоў або абмежаваныя ў iх, былыя ўсынавiцелi, апекуны, якiя не справiлiся са сваiмi абавязкамi, i тыя, хто не можа даглядаць малое па стану здароўя. Для ўсынавiцеляў важна мець даход, якi забяспечвае дзiцяцi жыццёвы мiнiмум, пастаяннае месца жыхарства i ўмовы для пражывання дзiцяцi, не мець судзiмасцi на момант усынаўлення за намеранае злачынства. Выпадкаў адмены апякунства больш, чым адмены усынаўленняў, таму што, як правiла, пад апеку бяруць родныя — псiхалагiчнага даследавання ў такiх выпадках не прадугледжана. Больш, чым ва ўсынавiцеляў, выяўляецца праблем пры праверцы ў апякунскiх сем’ях i прыёмных. За мiнулы год было адменена 11 усынаўленняў у адносiнах да 11 дзяцей. У той жа час за 2005 год было скасавана дамоўленасцяў аб перадачы ў прыёмныя сем’i 35 дзяцей. I 69 малых былi выведзены з апякунскiх сем’яў. Прычыны розныя: састарэлы ўзрост або хвароба апекуноў, жыллёвыя, бытавыя праблемы... Кагосьцi з дзетак вярнулi на папячыцельства дзяржавы, кагосьцi ўдалося ўладкаваць у iншыя сем’i. Кожны выпадак няўдачы мы дасканала даследуем, робiм вывады, каб папярэдзiць падобнае. Бо за кожным такiм выпадкам — боль, чалавечая драма. Трэба надзвычай адказна ставiцца да гэтага кроку — «прыручыць» маленькага чалавечка, якi аказаўся ў бядзе. Гэта вельмi няпроста. Але тыя, хто змог аддаць дзiцяцi сваё сэрца без астатку, калi-небудзь, можа далёка не адразу, але абавязкова (!) адчуюць тое, што вартае такой ахвяры...

Прамую лiнiю правялi Ларыса ЦIМОШЫК i Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў адказваюць Вольга ДЗМIТРЫЕВА, намеснiк дырэктара Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення i Валянцiна МАГЛЫШ, псiхолаг цэнтра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика