Апошнi раз — у госцi...
Надзея НIКАЛАЕВА
Прыёмная кампанiя-2006 З 15 па 20 мая ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце праходзяць днi адкрытых дзвярэй. Для абiтурыентаў гэта апошняя магчымасць канчаткова вызначыцца з выбарам будучай прафесii i навучальнай установы, у якой яны жадалi б прадоўжыць сваё навучанне.Так, 16 мая абiтурыентаў чакаюць механiка-матэматычны, юрыдычны факультэты, а таксама Iнстытут тэалогii iмя св. Мяфодзія i Кiрыла. 17 мая — геаграфiчны, ваенны факультэты, факультэт журналiстыкi i Юрыдычны каледж БДУ. 18 мая Дзень адкрытых дзвярэй запланаваны адразу на дзевяцi факультэтах: фiзiчным, хiмiчным, бiялагiчным, гiстарычным, фiлалагiчным, фiласофii i сацыяльных навук, а таксама на факультэце даунiверсiтэцкай адукацыi i ў Iнстытуце бiзнэсу i менеджменту тэхналогiй. Факультэты прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi, мiжнародных адносiнаў, эканамiчны факультэт, а таксама Дзяржаўны iнстытут кiравання i сацыяльных тэхналогiй запрашаюць абiтурыентаў у госцi 19 мая, а на гуманiтарным факультэце юнакоў i дзяўчат чакаюць 20 мая. Трэба зазначыць, што ў гэтым годзе на геаграфiчным факультэце БДУ адкрываецца абсалютна новы для нашай краiны напрамак — «гiдраметэаралогiя». Выпускнiкi з квалiфiкацыяй гiдраметэаролага змогуць працаваць у любых арганiзацыях, якiя выкарыстоўваюць гiдрамэтэаiнфармацыю i ажыццяўляюць гiдралагiчныя, клiматычныя, аграметэаралагiчныя i метэаралагiчныя даследаваннi i прагнозы. Адзiн толькi Дзяржкамгiдрамет можа ўладкоўваць штогод да 15 маладых спецыялiстаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 15 па 20 мая ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце праходзяць днi адкрытых дзвярэй
|
|