Дыпломы, даведкi i правы на продаж
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Супрацоўнiкамi ўпраўлення Камiтэта дзяржбяспекi па Мiнску i сталiчнай вобласцi затрыманы двое грамадзян, якiя займалiся вырабам i збытам фальшывых дакументаў.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе УКДБ, прайдзiсветы (адзiн з iх, дарэчы, раней судзiмы) падраблялi вадзiцельскiя пасведчаннi, дыпломы вышэйшых навучальных устаноў i нават медыцынскiя даведкi. Падчас вобыску ў аферыстаў канфiскавана не толькi «гатовая прадукцыя», але i чыстыя бланкi, клiшэ i пячаткi розных дзяржаўных устаноў i беларускiх ВНУ. Адметна, што серыi i нумары падробленых вадзiцельскiх пасведчанняў адпавядалi ўстановачным звесткам пра грамадзян, якiя зарэгiстраваны ў iнфармацыйнай базе Дзяржаўнай аўтаiнспекцыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкамi ўпраўлення Камiтэта дзяржбяспекi па Мiнску i сталiчнай вобласцi затрыманы двое грамадзян, якiя займалiся вырабам i збытам фальшывых дак
|
|