Выхад у плэй-оф пакуль пад пытаннем
Iрына ПРЫМАК
Хакей. Чэмпiянат свету Яшчэ за тур да фiнiшу другога раўнда вызначыліся каманды, якiя прайшлі у плэй-оф, — гэта Расія, Фiнляндыя, Чэхiя, Канада i ЗША.Назваць тры каманды, якiя далучацца да нашых усходнiх суседзяў у плэй-оф, можна будзе толькi сёння, калi завершацца матчы памiж нашай дружынай i швейцарцамi, а таксама ўкраiнцамi i славакамi. Прыгадаю, што беларусы пакуль знаходзяцца на трэцяй пазiцыi i маюць чатыры ачкi. Наша дружына не змагла паўтарыць сваю сенсацыйную перамогу над шведамi на Алiмпiядзе ў Солт-Лэйк-Сiцi: падначаленыя Глена Хэнлана ўступiлi — 1:4. Адзiную шайбу ў саставе нашай зборнай закiнуў Сяргей Задзялёнаў. Затое беларусы падаравалi нам гучную вiкторыю ў прынцыповай сустрэчы з украiнцамi — 9:1. Вызначылiся тройчы Мiхаiл Грабоўскi, двойчы Дзмiтрый Дудзiк, па аднаму разу Вiктар Касцючонак, Уладзiмiр Копаць, Алег Антоненка i Андрэй Скабелка. Вынiкi матчаў. Група F: Швецыя—Беларусь — 4:1, Швейцарыя — Славакiя — 2:2, Славакiя — Швецыя — 5:2, Расiя — Швейцарыя — 6:3. Група Е: Фiнляндыя — ЗША — 4:0, Чэхiя — Нарвегiя — 3:1, ЗША — Латвiя — 4:2, Канада — Чэхiя — 4:6, Нарвегiя — Фiнляндыя — 0:3. Каманды, якiя змагаюцца за месца ў элiце, згулялi наступным чынам: Iталiя — Казахстан — 3:2, Казахстан — Славенiя — 5:0, Славенiя — Данiя — 3:3, Iталiя — Данiя — 0:5.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ за тур да фiнiшу другога раўнда вызначыліся каманды, якiя прайшлі у плэй-оф, — гэта Расія, Фiнляндыя, Чэхiя, Канада i ЗША
|
|