Поўны кошт з аншлагам?
Сяргей ГРЫБ
Адпачынак-2006 Нягледзячы на змяненне ўмоў аплаты адпачынку, летам гэтага года большасць беларускiх здраўнiц будуць запоўненыя на 100 працэнтаў. У прыватнасцi, як паведамiў падчас сустрэчы з журналiстамi намеснiк кiраўнiка спраў Прэзiдэнта Беларусі Эдвард Матулiс, ужо зараз практычна не засталося свабодных пуцёвак на чэрвень, а таксама зроблена шмат заявак на лiпень-жнiвень.Варта нагадаць, што галоўнай асаблiвасцю сезона адпачынкаў-2006 стане скарачэнне датацый на наведванне здраўнiц. Зараз абсалютнай большасцi працуючых грамадзян давядзецца плацiць за пуцёўку па поўнаму кошту. У сувязi з гэтым цi не самае цiкавае на сёння пытанне — цэны. Iх узровень ва ўстановах, падведамасных Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта, будзе наступным. Так, кошт дня знаходжання ў санаторыi «Сосны», у залежнасцi ад ступенi камфортнасцi нумара, на працягу III квартала абыдзецца ў 44—54 тыс., санаторна-аздараўленчым комплексе «Прыазёрны» — 35—43 тыс., санаторыi «Баравое» — 38—45 тыс., санаторыi-прафiлакторыi «Юнацтва» — 37—49 тыс., санаторыi-прафiлакторыi «Гарадзiшча» — 30—42 тыс. рублёў. Вышэй гэтыя лiчбы будуць па здраўнiцах, якiя знаходзяцца за мяжой. Аплата дня адпачынку ў Сочы, Туапсе, Мiсхоры, Юрмале, Друскiнiнкаi складзе ад 36 да 67 долараў. Варта заўважыць, што ў кошт пуцёўкi ўключаецца не толькi пражыванне i харчаванне, але таксама — лячэнне. Пры гэтым, мяркуюць у Кiраўнiцтве справамi Прэзiдэнта, менавiта падобная акалiчнасць павiнна зацiкавiць не толькi грамадзян Беларусi, але ў тым лiку iншаземцаў — i перш-наперш з краiн далёкага замежжа. Тым больш, што апошнiм часам у мадэрнiзацыю айчынных здраўнiц былi ўкладзены значныя сродкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на змяненне ўмоў аплаты адпачынку, летам гэтага года большасць беларускiх здраўнiц будуць запоўненыя на 100 працэнтаў |
|