Абнаўленне бiлетаў БСЖ
Святлана БАРЫСЕНКА
Новыя членскiя бiлеты Беларускага саюза журналiстаў першымi атрымалi калектывы выданняў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — газеты «Советская Белоруссия» i часопiса «Беларуская думка».
На цырымонii ўручэння бiлетаў мiнiстр iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Русакевiч адзначыў, што бягучы момант хочацца лiчыць «другiм нараджэннем» журналiсцкага саюза, а далей варта разлiчваць на тое, каб прафесiйнае яднанне паспрыяла творчаму росту членаў БСЖ, якiх зараз каля 2,5 тысячы. Адначасова адбылося ўручэнне ганаровых грамат за плённую працу i асабiсты ўклад у нацыянальную журналiстыку. Саюз журналiстаў адзначыў рэдактара аддзела газеты «Советская Белоруссия» Алену Малочка, аглядальнiка газеты «Рэспублiка» Мiкалая Васькова i рэдактара аддзела газеты «Белорусская нива» Iну Гармель.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя членскiя бiлеты Беларускага саюза журналiстаў першымi атрымалi калектывы выданняў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — газеты «Советск |
|