У iнфармацыйнае грамадства — без кiберзлачынцаў
Вiктар КУШАЛЬ
З нагоды Сёння мiжнародная супольнасць адзначае Сусветны дзень электрасувязi, якi прыняты рашэннем сесii Мiжнароднага саюза электрасувязi (МСЭ) ў 1969 годзе. Актуальнай тэмай дня ў 2006 годзе Савет МСЭ выбраў «Садзеянне глабальнай кiбербяспецы».Як адзначыў у сваiм пасланнi да сувязiстаў свету генеральны сакратар МСЭ Iошыо Утсумi, гарантыя кiбербяспекi сёлета стала «сапраўды неадкладным пытаннем». Неабходна прывiць давер да онлайнавага гандлю, камерцыi, банкаўскай дзейнасцi, тэлемедыцыны, электроннага ўрада i мноству iншых дадаткаў, бо гэта мае рашаючае значэнне для будучынi сацыяльна-эканамiчнага развiцця ў свеце, лiчыць спецыялiст. Мiнiстр сувязi i iнфарматызацыi Беларусi Мiкалай Панцялей, звяртаючыся да работнiкаў галiны, адзначыў, што ўзнятыя пытаннi i папярэджаннi датычацца i нашай краiны. «Беларусь хуткiмi тэмпамi iдзе па шляху iнфарматызацыi. Асноўная задача нашай краiны — стаць арганiчнай часткай глабальнага iнфармацыйнага грамадства, захоўваючы сваю палiтычную самастойнасць, нацыянальную культуру i традыцыi», — падкрэсліў мiнiстр.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння мiжнародная супольнасць адзначае Сусветны дзень электрасувязi, якi прыняты рашэннем сесii Мiжнароднага саюза электрасувязi (МСЭ) ў 1969 годзе |
|