Усе пошты ў гасцях... У нас
Валянцiна ДОЎНАР
Сувязь Учора ў сталiцы нашай краiны пачаў работу Мiжнародны семiнар для спецыялiстаў Адмiнiстрацый сувязi Рэгiянальнай Садружнасцi ў галiне сувязi (РСС). Прыбылi на яго прадстаўнiкi поштаў Расii, Украiны, Казахстана, Грузii, Арменii, Малдовы, Латвii, Лiтвы, Азербайджана, iншых дзяржаў, а таксама кiраўнiк праграм аналiтычнага ўлiку Мiжнароднага бюро Сусветнага паштовага саюза Опа Гiра i кiраўнiк дэпартамента сувязi Выканаўчага камiтэта РСС Святлана Рашэтнiкава. Тэма, якую плануюць абмеркаваць удзельнiкi, для ўсiх iх вельмi актуальная — «Паасобны ўлiк затрат у паштовай сувязi».— У нашага прадпрыемства, як i ў iншых, — патлумачыла генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Аляксандра Чарняк, — досыць iстотны аб’ём мiжнароднай пошты. Яна можа прымацца за межамi краiны, потым пэўны шлях праходзiць па нашай тэрыторыi i дастаўляцца клiенту тут, цi наадварот — прымацца ў нас, а дастаўляцца некаму далёка за межамi... Па якiх прынцыпах у гэтых выпадках павiнны праводзiцца ўзаемаразлiкi — праблема актуальная для ўсiх паштовых адмiнiстрацый. I ў кожнай, зразумела ж, ёсць свае думкi, свае меркаваннi, свой вопыт i напрацоўкi. Падчас работы семiнара плануецца абмеркаваць iх, знайсцi прымальныя эканамiчныя шляхi вырашэння. Для гэтага, прынамсi, усе ўмовы створаны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў сталiцы нашай краiны пачаў работу Мiжнародны семiнар для спецыялiстаў Адмiнiстрацый сувязi Рэгiянальнай Садружнасцi ў галiне сувязi (РСС)
|
|