21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уважлiва чытайце дагавор

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Гутарка ў маiм сённяшнiм матэрыяле пойдзе менавiта аб тарыфах на рыэлтарскiя паслугi. Мяне заўсёды ўражваў памер цаны гэтых паслуг. Нават не фактычны памер, а хуткасць, з якой яна часам iмгненна павялiчвалася. Памер тарыфаў на такiя паслугi не залежыць ад памераў маiх цi вашых заробкаў. Як толькi ўдвая падаражэлi кватэры, то адразу больш чым у два разы сталi даражэйшымi i паслугi агенцтваў нерухомасцi.

Аднак бясконца такi тарыфны хаос працягвацца не мог. Нагадаю, што з пачатку красавiка сёлета дзейнасць па аказанню рыэлтарскiх паслуг у нашай краiне пачала ажыццяўляцца адпаведна з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года № 15 «Аб рыэлтарскай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь». Указам зацверджаны правiлы ажыццяўлення рыэлтарскай дзейнасцi. Паводле гэтых правiлаў, галоўным патрабаваннем да агенцтваў нерухомасцi з’яўляецца абавязковая наяўнасць дакумента, дзе дакладна вызначаны тарыфы на аказваемыя паслугi, i памер такiх тарыфаў павiнен разлiчвацца згодна з айчынным заканадаўствам.

Як паведамiлi рэдакцыi спецыялiсты ўпраўлення юстыцыi Мiнгарвыканкама, да моманту падпiсання дагавора на аказанне рыэлтарскiх паслуг агенцтва нерухомасцi павiнна азнаёмiць спажыўца з дакументамi, дзе iснуе iнфармацыя аб тарыфах на аказваемыя рыэлтарскiя паслугi. Больш таго, тарыфы на паслугi павiнны быць указаны непасрэдна ў дагаворы на аказанне рыэлтарскiх паслуг, якi заключаецца памiж рыэлтарскай арганiзацыяй i клiентам.

Чаму ў розных рыэлтарскiх канторах памер кошту паслуг адрознiваецца ў разы? Сталiчныя юрысты тлумачаць, што ў адпаведнасцi з заканадаўствам рыэлтарскiя арганiзацыi самастойна вызначаюць калькуляцыйную адзiнку паслугi і ўзровень рэнтабельнасцi. На практыцы камерцыйныя арганiзацыi, якiя аказваюць рыэлтарскiя паслугi, бяруць плату за паслугi, падлiчваючы кошт норма-гадзiны i часу, якi неабходны для выканання паслугi...

А вось для рыэлтарскiх арганiзацый дзяржаўнай формы ўласнасцi сёння вызначаны прыкладныя галiновыя нормы часу на аказанне рыэлтарскiх паслуг дзяржаўнымi рыэлтарскiмi арганiзацыямi, якiя былi створаны на базе агенцтваў па рэгiстрацыi Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Нагадаю, што з пачатку мая структуру Камзема аб’ядналi пад эгiдай Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь.

Адзiн з кiраўнiкоў дзяржаўнай структуры РУП «Агенцтва рыэлтарскiх паслуг» адзначыў, што ў сталiцы «поўная здзелка» па набыццю кватэры для новага гаспадара каштуе зараз 1 мiльён 200 тысяч рублёў. У гэтую рыэлтарскую паслугу ўваходзiць пошук варыянтаў, збор i афармленне даведак, праверка дакументаў, натарыяльнае абслугоўванне i гэтак далей. Афармленне здзелкi са сваiм варыянтам, калi прадавец i пакупнiк самастойна адшукалi адзiн аднаго, каштуе толькi 337 тысяч рублёў. Здзелкi па прыватызацыi жыллёвай нерухомасцi будуць каштаваць у дзяржаўнай рыэлтарскай канторы не больш за 220 тысяч рублёў. У спецыялiстаў РУП «Агенцтва рыэлтарскiх паслуг» магчыма атрымаць квалiфiкаваную кансультацыю па пытаннях куплi-продажу кватэр, якая каштуе 10 тысяч 200 рублёў. Сёння клiенты могуць заказаць дзяржаўным экспертам правесцi рынкавую ацэнку свайго жылля. Такая рыэлтарская паслуга будзе каштаваць гаспадару кватэры каля 200 тысяч рублёў. Наш суразмоўца адзначыў, што з пачатку красавiка клiенты пры продажы сваiх кватэр павiнны абавязкова заключаць пiсьмовы дагавор з агенцтвам нерухомасцi. Такая паслуга для ўласнiка жылля каштуе 40 тысяч рублёў у выпадку, калi клiент пакiдае арыгiнал дакументаў на кватэру ў агенцтве, а ў iншых выпадках — 70 тысяч рублёў.

Мiж iншым, сёння ў сталiцы паслугi прыватных фiрмаў па пытаннях куплi-продажу нерухомасцi каштуюць значна больш. У сярэднiм поўная здзелка для пакупнiка праз камерцыйныя структуры ацэньваецца зараз у межах 1,5 тысячы долараў па двухпакаёвай кватэры. Прыватныя агенцтвы нерухомасцi, як i iншыя структуры на рынку жылля, працуюць па акрэсленых правiлах, але... У iх дагаворах часам сустракаюцца допiсы аб тым, што канчатковая аплата рыэлтарскiх паслуг вызначаецца па дамоўленасцi бакоў. Такi гiбкi тарыф атрымлiваецца.

Пры гэтым спецыялiсты ўпраўлення юстыцыi Мiнгарвыканкама нагадваюць, што пры фармiраваннi i рэгiстрацыi тарыфаў павiнен захоўвацца гранiчны iндэкс магчымага росту цэн у памеры не больш 0,6 працэнта за месяц, якi ўстаноўлены пастановай Савета Мiнiстраў Беларусi ад 19 студзеня 2006 года № 64.

Сталiчныя юрысты падкрэслiваюць, што сёння ўзроўнем тарыфаў на аказанне рыэлтарскiх паслуг зацiкавiлiся рэвiзiйныя структуры мiнiстэрстваў эканомiкi i юстыцыi. У рыэлтарскiх арганiзацыях пачалiся сур’ёзныя праверкi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гутарка ў маiм сённяшнiм матэрыяле пойдзе менавiта аб тарыфах на рыэлтарскiя паслугi. Мяне заўсёды ўражваў памер цаны гэтых паслуг. Нават не фактычны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика