На рэфармаваных прадпрыемствах працуюць 960 тысяч чалавек
Iгар ГРЫШЫН
У гэтым годзе, згодна з пастановай Мiнэканомiкi, мяркуецца рэфармаваць дзевяць прадпрыемстваў, падначаленых Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнгандлю, Мiнiстэрству транспарту i камунiкацый, Мiнархiтэктуры i будаўнiцтва.
Паводле iнфармацыi Мiнэканомiкi, агульная колькасць працуючых на гэтых прадпрыемствах складае каля 1700 чалавек. Сярод iх — дзве буйныя арганiзацыi: гандлёвае сталiчнае прадпрыемства «Белювелiрторг» i сельгаспрадпрыемства «Саўгас-камбiнат «Светлы» з Магiлёўскай вобласцi. Нагадаем, што за час правядзення рэформаў (1991 год — I квартал 2006 года) у Беларусi прыватызаваны 4101 аб’ект дзяржаўнай уласнасцi, а агульная колькасць працуючых на рэфармаваных прадпрыемствах склала каля 960 тысяч чалавек.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым годзе, згодна з пастановай Мiнэканомiкi, мяркуецца рэфармаваць дзевяць прадпрыемстваў, падначаленых Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчава
|
|