21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Яшчэ раз «...пра асаблiвасцi нацыянальных біржавых таргоў»

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праўленне ААТ «Беларуская унiверсальная таварная бiржа», разгледзеўшы артыкул дырэктара ААТ «Пастаўскi малочны завод», дэлегата 3-га Усебеларускага народнага сходу I. Юхно «Непатапляльны «даведнiк Паталоцкага», альбо пра асаблiвасцi нацыянальных біржавых таргоў», лiчыць неабходным давесцi да ведама рэдакцыi газеты «Звязда» наступную iнфармацыю.

ААТ «Беларуская унiверсальная таварная бiржа» створана згодна з рашэннем урада рэспублiкi ў мэтах «удасканалення механiзма дзяржаўнага рэгулявання ў сферы ўнутранага i знешняга гандлю, развiцця арганiзаванага аптовага рынку» (з пастановы Савета Мiнiстраў ад 30 снежня 2003 г. № 1719 «Аб Беларускай унiверсальнай таварнай бiржы»). Адкрылася бiржа таргамi лесапрадукцыяй 2 чэрвеня мiнулага года. Асноўным вiдам яе дзейнасцi з’яўляецца арганiзацыя бiржавога гандлю па секцыях лесапрадукцыi, металапрадукцыi i сельгаспрадукцыi.

Беларуская унiверсальная таварная бiржа ажыццяўляе дзейнасць у рамках Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб таварных бiржах» i iншых заканадаўчых актаў. Пытаннi бiржавога гандлю ў рэспублiцы i функцыi забеспячэння ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнага кiравання з бiржай адносна арганiзацыi бiржавога гандлю належаць да кампетэнцыi створанага ўрадам Каардынацыйнага савета на чале з першым намеснiкам Прэм’ер-мiнiстра.

Нарматыўныя дакументы бiржы распрацаваны ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, правiлы, паводле якiх праводзяцца бiржавыя таргi, адпавядаюць правiлам, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў ад 16.06.2004 г. № 714 «Аб мерах па развiццю бiржавога гандлю на таварных бiржах». Гэтай пастановай i дзвюма яе пазнейшымi рэдакцыямi ад 4 лiстапада i 8 снежня 2005 г. №№ 864 i 1400 зацверджаны пералiк тавараў, рэалiзацыя якiх (у тым лiку i казеiну тэхнiчнага) юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi павiнна ажыццяўляцца выключна праз бiржу. З 3 мая гэтага года, згодна з дапаўненнямi, унесенымі Саветам Мiнiстраў у пастанову № 714, нерэалiзаваныя праз бiржавыя таргi казеiн i сухое малако iх вытворцы — рэзiдэнты рэспублiкi могуць рэалiзоўваць па-за бiржай па цане не нiжэй заяўленай на бiржавых таргах з абавязковай рэгiстрацыяй здзелак у ААТ «Беларуская унiверсальная таварная бiржа».

Першыя бiржавыя таргi па рэалiзацыi казеiну на экспарт прайшлi на бiржы сёлета 20 студзеня. За гэты час на бiржы адбылося 12 таргоў, на якiх рэзiдэнтамi рэспублiкi было прададзена 276 тон казеiну, што склала 6 працэнтаў ад выстаўленых на таргi аб’ёмаў. Большасць выстаўленых на продаж лотаў была знята з таргоў прадаўцамi — беларускiмi вытворцамi казеiну. Асноўныя прычыны — з аднаго боку, нежаданне прадаваць казеiн па цане нiжэй iмi заяўленай, а з другога — і адсутнасць магчымасцi прадаваць гэтую таварную пазiцыю нiжэй гранiчных цэн, устаноўленых Мiнiстэрствам эканомiкi Рэспублiкi Беларусь (паводле пастановы ад 2 снежня 2002 г. № 256 «Аб зацвярджэннi гранiчных мiнiмальных цэн на асобныя вiды экспартуемых тавараў вытворчасцi Рэспублiкi Беларусь»).

ДАВЕДКА. Падчас бiржавых таргоў стартавая (аб’яўленая прадаўцом) цана на казеiн тэхнiчны ў студзенi складала 5,3$ за 1 кг, у лютым — 5,25$, у сакавiку — 5,15, у красавiку — 4,5$. Цана, па якой заключалiся адзiнкавыя бiржавыя здзелкi, у студзенi была 5,2$, у лютым — 5,0$, у сакавiку па аб’яўленай прадаўцамi цане 5,15$ здзелкi з казеiнам не адбылiся, у красавiку казеiн на бiржы прадаваўся па 4,5$ за кг. У гэты ж самы перыяд гранiчныя мiнiмальныя цэны на казеiн Мiнiстэрствам эканомiкi былi ўстаноўлены ў памерах: у студзенi-лютым 5$ за кг, з 27 сакавiка — 4,9$, з 18 красавiка — 4,5$.

Паводле вынiкаў апошнiх красавiцкiх таргоў казеiнам, нягледзячы на папярэдняе чарговае знiжэнне Мiнiстэрствам эканомiкi мiнiмальных гранiчных цэн, сiтуацыя з продажам казеiну на экспарт праз бiржу амаль не змянiлася. Падчас гандлёвай сесii 19 красавiка было заключана тры здзелкi i рэалiзавана 56 тон казеiну з выстаўленых на таргi 645 тон, 26 красавiка адбылася адна здзелка аб’ёмам 20 тон з выстаўленых 652.

Варта адзначыць, што акрэсленая сiтуацыя складвалася на фоне рэзкага «абвалу» малочнага рынку суседняй Украiны, у перыяд пагаршэння ўкраiнска-расiйскiх адносiнаў у гэтым гандлёвым сектары, калi ўкраiнскiя вытворцы, сутыкнуўшыся з сур’ёзнай праблемай рэалiзацыi казеiну, значна знiзiлi цэны i павялiчылi свае прапановы на суседнiя рынкi.

ДАВЕДКА. Доля ўкраiнскай прадукцыi на рынку Расii раней складала каля 30 працэнтаў. Экспартныя цэны на казеiн ва Украiне ў сакавiку былi 4,8—5,1$, у першай дэкадзе красавiка — 4,6—4,9$, а ў апошняй дэкадзе — 4,2—4,6 $.

Паводле меркаванняў пра дзейнасць Беларускай унiверсальнай таварнай бiржы аўтара артыкула «Непатапляльны «Даведнiк Паталоцкага», альбо пра асаблiвасцi нацыянальных таргоў» I. Юхно, менавiта бiржа «...паслужыла прычынай амаль трохмесячнай эканамiчнай iзаляцыi экспарцёраў...» i з’явiлася першапрычынай таго, што беларускi казеiн перастаў прадавацца па 5 долараў i больш за кiлаграм.

Аднак бiржа як рыначны механiзм, якi спецыяльна прызначаны для адлюстравання сапраўднай рыначнай цаны, толькi адрэагавала на цяперашнюю рыначную цанавую сiтуацыю з казеiнам i акрэслiла ў сапраўдных памерах праблему, якая ўзнiкла з яго продажам на экспарт. Таму менавiта бiржа ўжо самой пастаноўкай гэтай праблемы перад кампетэнтнымi арганiзацыямi спрыяе яе найхутчэйшаму вырашэнню.

Далей па тэксту артыкула аўтар даводзiць яшчэ адно перакананне: «Бiржа» нiчога не рабiла, не робiць, i не збiраецца рабiць для таго, каб Беларусь зноў стала прывабным экспарцёрам казеiну...» Фактычна ж для арганiзацыi таргоў па гэтай таварнай пазiцыi бiржай робiцца шмат. Каб прывабiць на беларускi рынак найбольшую колькасць пакупнiкоў казеiну, iнфармацыя аб прапановах айчынных вытворцаў гэтага тавару шырока распаўсюджваецца бiржай праз Iнтэрнэт i СМI, а таксама праз пасольствы Рэспублiкi Беларусь за мяжой. У прыватнасцi, дзякуючы падтрымцы Мiнiстэрства замежных спраў у Пасольстве Беларусi ў Расii адбыўся «круглы стол» з удзелам 18 расiйскiх кампанiй, якiя працуюць на беларускiм малочным рынку. У вынiку ўсе яны выказалi намер акрэдытавацца на бiржы i ўзяць удзел у бiржавых таргах. Каб зменшыць фiнансавую нагрузку на ўдзельнiкаў таргоў, бiржай неаднаразова панiжалiся стаўкi бiржавых узносаў i збораў. У дачыненнi да прадаўцоў i пакупнiкоў казеiну i сухога малака зараз дзейнiчаюць зусiм сiмвалiчныя стаўкi — 0,01 працэнта са здзейсненай здзелкi, напрыклад, усяго 1$ са здзелкi на 10 000$. I гэта далёка не поўны пералiк крокаў, зробленых бiржай насустрач замежнаму пакупнiку.

Што ж датычыцца заўвагi аўтара наконт «кiпы» папер, якой, паводле тэксту артыкула, «пакалечыць можна», звернем увагу, што гэтая «кiпа», запатрабаваная бiржай дзеля праходжання акрэдытацыi з рэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, складаецца ўсяго толькi з адной заявы на акрэдытацыю, анкеты заявiцеля, копiй дакументаў, якiя ў кожнага кiраўнiка прадпрыемства заўсёды пад рукой: пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi i статута арганiзацыi, рашэння аб прызначэннi на пасаду кiраўнiка i яго службовага пасведчання, лiцэнзii, у выпадку ажыццяўлення лiцэнзаванай дзейнасцi, бухгалтарскага балансу за пэўны перыяд часу, узору уласнага подпiсу i службовай пячаткi. Замыкае гэтую «кiпу» дамова на бiржавое абслугоўванне, паводле якой кожны, хто прыклаў «вялiкiя» намаганнi, каб яе сабраць, можа браць удзел у бiржавых таргах столькi разоў, колькi iх адбудзецца за тэрмiн, на якi ён выказаў жаданне акрэдытавацца. Затое ў абмен на пералiчаныя паперы бiржа гарантуе эканамiчную бяспеку iх «збiральнiку» ў тым, што здзелка будзе спраўджана: пакупнiк атрымае набыты тавар, а прадавец — свае грошы. Вiдаць, ва ўмовах рынку гэта каштуе больш, чым час, затрачаны на напiсанне заявы, зняцце некалькiх копiй i падпiсанне дамовы? Да таго ж, кожны, каму даводзiлася браць удзел у тэндарных таргах, ведае, што пры iх арганiзацыi i правядзеннi колькасць неабходных папер непараўнальна большая.

Высока ацэньваючы актыўную пазiцыю аўтара ў адносiнах да пытанняў цэнаўтварэння на прадукцыю, выпускаемую прадпрыемствам, якое ён узначальвае, усё ж нельга пагадзiцца з яго меркаваннем, што ў адносiнах памiж прадаўцом i пакупнiком бiржа выконвае ролю пасрэднiка. Паводле артыкула 9 Закона «Аб таварных бiржах», у рамках якога бiржа ажыццяўляе сваю дзейнасць, «таварная бiржа i яе штатныя служачыя не могуць выступаць адным з бакоў у бiржавой здзелцы, якая заключаецца на таргах». Тэарэтычна i практычна бiржа не можа быць пасрэднiкам, бо не з’яўляецца нi пакупнiком, нi прадаўцом бiржавога тавару, не дзейнiчае ў сваiх iнтарэсах i не мае за асноўную мэту атрыманне прыбытку са сваёй дзейнасцi. Яе роля заключаецца ў тым, каб прадаставiць удзельнiкам гандлю паслугi для найбольш зручнага i выгаднага здзяйснення здзелак па адзiных усiм зразумелых правiлах, па цэнах, якiя рэгулююцца попытам пакупнiкоў i прапановай прадаўцоў.

Уласную адзнаку дзейнасцi бiржы аўтар артыкула падмацоўвае выказваннем прэзiдэнта краiны, зробленага падчас нарады, прысвечанай пытанням удасканалення структуры органаў дзяржкiравання, пра тое, што ў Беларусi будуць устаноўлены «дакладныя i стабiльныя правiлы гульнi ў дзелавой сферы» шляхам пераходу ад адмiнiстрацыйна-камандных метадаў кiравання да эканамiчных. Але ж менавiта гэтыя словы кiраўнiка дзяржавы вельмi дакладна перадаюць сутнасць дзейнасцi Беларускай унiверсальнай таварнай бiржы, якую яна ажыццяўляе ўжо сёння. «Правiлы бiржавога гандлю ў ААТ «Беларуская унiверсальная таварная бiржа», дакладныя i стабiльныя, ужо прапанаваны бiржай удзельнiкам аптовага рынку лесапрадукцыi, металапрадукцыi i сельгаспрадукцыi. Да iх паслуг — сучасныя гандлёвыя залы на 160 аўтаматызаваных месцаў, для жадаючых (пры ўмовах выканання неабходных патрабаванняў да абсталявання рабочага месца) — аддалены доступ да таргоў праз Iнтэрнэт, а таксама кампетэнтная дапамога работнiкаў бiржы. У гэтых умовах прадаўцы i пакупнiкi могуць цывiлiзавана, г.зн. чэсна, хутка i прафесiйна заключаць памiж сабой здзелкi куплi-продажу. Тут для бакоў бiржавой здзелкi асабiсты фактар практычна выключаны, маюць значэнне толькi асноўныя яе параметры: тавар, цана, умовы пастаўкi i аплаты. Здзелка адбываецца адкрыта для ўсiх удзельнiкаў таргоў i для дзяржавы, якая, дзякуючы дзейнасцi бiржы, мае магчымасць кантраляваць рух тавараў стратэгiчнага значэння i цэн на гэтыя тавары.

Напрыканцы допiсу маю гонар ад iмя праўлення ААТ «Беларуская унiверсальная таварная бiржа» i ад сябе асабiста запрасiць карэспандэнта газеты «Звязда» на бiржавыя таргi, каб больш падрабязна пазнаёмiць з дзейнасцю бiржы i «асаблiвасцямi нацыянальных таргоў» шырокае кола чытачоў папулярнай беларускай газеты.

З павагай

i надзеяй на далейшае плённае супрацоўнiцтва

старшыня праўлення А.С. САЛIКАЎ.


Афiцыйны адказ

На артыкул «Непатапляльны «Даведнiк Паталоцкага», альбо пра асаблiвасцi нацыянальных біржавых таргоў»

Мiнсельгасхарч разгледзеў артыкул «Непатапляльны «Даведнiк Паталоцкага...», надрукаваны ў № 72—73 ад 05.04.06 г. газеты «Звязда», i паведамляе наступнае.

Да 2006 года экспарт казеiну ажыццяўляўся па прамых дагаворах, якiя заключаюцца прадпрыемствамi-вытворцамi з пакупнiкамi па гранiчных мiнiмальных цэнах, што зацвярджаюцца пастановамi Мiнiстэрства эканомiкi (за выключэннем паставак у Расiйскую Федэрацыю).

У 2005 годзе прадпрыемствамi Мiнсельгасхарча экспартавана 11,3 тыс. тон казеiну па сярэдняй экспартнай цане 5468 дол. ЗША за тону.

У гэтым годзе рэалiзацыя казеiну ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 08.12.2005 г. № 1400 «Аб пашырэннi бiржавога гандлю асобнымi таварамi» праз ААТ «Беларуская унiверсальная таварная бiржа», але не нiжэй гранiчных мiнiмальных цэн, зацверджаных пастановай Мiнiстэрства эканомiкi.

У першым квартале гэтага года перапрацоўчымi прадпрыемствамi рэспублiкi на 8 гандлёвых сесiях па казеiну выстаўлялiся аб’ёмы прадукцыi ад 290 да 450 тон. За ўказаны перыяд праз Бiржу прададзена толькi 300 тон казеiну. Удзельная вага прададзеных праз Бiржу тавараў ад выстаўленых на таргi склала 10,6 працэнта. На 4 гандлёвых сесiях продажу не было.

У Мiнсельгасхарчы абмяркоўвалася пытанне рэалiзацыi казеiну на экспарт праз бiржавыя таргi з кiраўнiкамi малочных прадпрыемстваў рэспублiкi, на думку якiх выйсцем з iснуючай сiтуацыi можа быць прыняцце ўрадам рашэння аб выключэннi казеiну з Пералiку тавараў, здзелкi з якiмi ажыццяўляюцца праз бiржу.

Мiнсельгасхарч неаднаразова звяртаўся з просьбай ва ўрад разгледзець магчымасць выключэння казеiну з Пералiку тавараў, здзелкi з якiмi падлягаюць ажыццяўленню на бiржавых таргах у ААТ «Беларуская унiверсальная таварная бiржа».

Апошняе пiсьмо па гэтаму пытанню было накiравана Мiнсельгасхарчам на адрас Савета Мiнiст- раў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiс- тэрства гандлю 10.04.2006 г. за № 06-2/4626.

У адпаведнасцi з прынятай пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь «Аб унясеннi дапаўнення ў пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 чэрвеня 2004 г. № 714» ад 18.04.06 г. № 518 казеiн, выстаўлены, але не рэалiзаваны на бiржавых таргах, можа быць рэалiзаваны па-за бiржавымi таргамi па цане не нiжэй заяўленай на гандлёвай сесii. Такiя здзелкi неабходна рэгiстраваць на працягу месяца з дня iх ажыццяўлення на Бiржы.

Аднак прыняцце гэтай пастановы не садзейнiчала знiжэнню рэшткаў тэхнiчнага казеiну, якiя ўсё больш збiраюцца на складах малочных заводаў. Па стану на 1 мая 2006 г. указаныя рэшткi перавысiлi ўзровень мiнулага года ў 8,4 раза.

У сувязi з тым, што на сусветным рынку ў цяперашнi час назiраецца ўстойлiвая тэндэнцыя знiжэння цэн на казеiн, знiжэнню рэшткаў прадукцыi i рэалiзацыi казеiну не садзейнiчалi i прынятыя Мiнiстэрствам эканомiкi пастановы, у адпаведнасцi з якiмi гранiчныя мiнiмальныя цэны на казеiн знiжалiся з 5000 дол. ЗША за тону да 4900 дол. ЗША (ад 27.03.06 г. № 50) i да 4500 i 4400 дол. ЗША за тону (ад 18.04.06 г. № 63).

Вынiкi бiржавых таргоў казеiнам на гандлёвых сесiях, якiя адбылiся пасля прыняцця Мiнiстэрствам эканомiкi ўказаных пастаноў: адной гандлёвай сесii — напрыканцы сакавiка i чатырох — у красавiку гэтага года, таксама не спрыялi знiжэнню рэшткаў казеiну. Пакупнiкi пастаянна прапаноўвалi цэны нiжэй гранiчных мiнiмальных цэн, устаноўленых Мiнiстэрствам эканомiкi на момант правядзення таргоў.

У сувязi з гэтым Мiнсельгасхарч звярнуўся з просьбай да Мiнэканомiкi (пiсьмо ад 3 мая 2006 г. № 06-2/5731) прыпынiць дзеянне гранiчнай мiнiмальнай цаны на казеiн тэхнiчны да 1 жнiўня 2006 г.

Пастановай Мiнiстэрства эканомiкi ад 5 мая 2006 г. № 80 дзеянне гранiчных мiнiмальных цэн на казеiн тэхнiчны пры продажы яго на экспарт з 5 мая да 1 жнiўня 2006 г. прыпынена.

Н.М. КАТКАВЕЦ,

першы намеснiк мiнiстра.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праўленне ААТ «Беларуская унiверсальная таварная бiржа», разгледзеўшы артыкул дырэктара ААТ «Пастаўскi малочны завод», дэлегата 3-га Усебеларускага на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика