21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дарогi, якiя мы не выбiраем...

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля КАРПЕНКА

CІТУАЦЫЯ

Днямi да нас у рэдакцыю звярнуўся жыхар вёскi Дзягiлева Астровенскага сельсавета, што ў Бешанковiцкiм раёне. Папрасiўшы не агучваць у газеце яго прозвiшча, мужчына паскардзiўся на стан дарогi, што вядзе ад Астроўна (цэнтра сельсавета) да Дзягiлева i далей. Маўляў, дарожнiкi заасфальтавалi яе толькi да н.п. Белае, а далей, да Дзягiлева, асфальт чамусьцi класцi не сталi, як не паставiлi i крыты павiльён на аўтобусным прыпынку.

У самой вёсцы Дзягiлева, паводле слоў пенсiянера, дарога не вытрымлiвае нiякай крытыкi. Па ёй можна хадзiць толькi ў сухое надвор’е, i тое цяжка — бо ўвесь час трапляеш у ямы. А пасля моцнага дажджу, у непагадзь на вулiцу лепш увогуле не выходзiць, бо будзеш па калена ў брудзе.

«У тых жа Пушкарах асфальт паклалi, а нам сказалi пачакаць, пакуль з’явяцца грошы. Калi ж заасфальтуюць дарогу да Дзягiлева i адрамантуюць вулiцу ў самiм Дзягiлева?» — заклапочана дапытваўся вясковец. Прынамсi, ён прасiў знайсцi яму тэлефоны прыёмнай прэм’ер-мiнiстра i Адмiнiстрацыi прэзiдэнта, каб звярнуцца туды з аналагiчным пытаннем. Аднак вiдавочна, што рамонт дарог на тэрыторыi асобна ўзятага сельсавета цi раёна адносiцца ў першую чаргу да кампетэнцыi мясцовых органаў улады i адпаведных службаў, куды рэдакцыя i вырашыла звярнуцца па тлумачэннi.

— Дарога ад Белага да Дзягiлева? — здзiўлена перапытаў старшыня Астровенскага сельскага Савета дэпутатаў Андрэй Мiкалаевiч ГАНКОВIЧ. — Там цудоўная гравейка, знаходзiцца ў выдатным стане, нiхто i не планаваў яе асфальтаваць.

— Значыць, да Дзягiлева можна нармальна дабрацца?

— Без усякага сумнення! I да Дзягiлева, i далей, да пяшчанага кар’ера. Дарогу асфальтавалi толькі на тым участку, дзе яна пралягае непасрэдна праз населеныя пункты, тыя ж самыя Пушкары. Там з двух бакоў стаяць хаты, на якiя раней асядала шмат пылу, асаблiва калi машыны вярталiся з кар’ера, адкуль везлi пясок. А Дзягiлева — яно ўбаку ад гэтай дарогi знаходзiцца. Але нiхто з жыхароў вёскi да гэтага часу на гравейку не скардзiўся — ДРСУ падсыпае яе рэгулярна i ўвогуле ўтрымлiвае ў iдэальным стане.

Па самой вёсцы Дзягiлева праходзiць звычайная прасёлкавая дарога. З ёй, канешне, не перашкодзiла б папрацаваць, але што тут можа зрабiць сельскi Савет? Ямку падсыпаць, нешта разраўняць... А паколькi сваёй тэхнiкi ў нас няма, то просiм дапамогi ў гаспадаркi або звяртаемся да дарожных службаў, да ДРСУ-10, што ў Бешанковiчах.

Мы, канешне, пастараемся заказаць там грэйдар — ён пройдзе i ўсё выраўняе. Але зразумейце, для ДРСУ кожны такi «выклiк» — гэта таксама расходы, а яны сёння лiчаць кожную капейку... Увогуле, падобныя работы мы абавязкова праводзiм пасля заканчэння зiмы, а потым — па меры неабходнасцi, у залежнасцi ад надвор’я i стану дарог. Усе вясковыя дарогi «адным махам» не заасфальтуеш, ды i сэнс у гэтым не заўсёды ёсць. У той жа вёсцы Дзягiлева, напрыклад, пражывае ўсяго 29 чалавек, у асноўным пенсiянеры. Канешне, усiм хочацца жыць з выгодамi, каб было прыгожа i зручна. Але не ўсе патрабаваннi бываюць мэтазгоднымi. Вось папрасiлi людзi аўтобус — з Дзягiлева да Бешанковiчаў i назад. Такi маршрут адкрылi, аўтобус ходзiць тры разы на тыдзень. I што? Ездзяць на iм 1—2 чалавекi, рэйсы не акупляюцца... Зараз многiя так ставяць пытанне: калi яны некуды патэлефанавалi цi напiсалi, значыць, усе абавязаны «адрэагаваць i задаволiць»... З усiх пералiчаных прэтэнзiй згодны толькi з неабходнасцю палепшыць стан прасёлкавай дарогi праз Дзягiлева (але нiяк не той, што праходзiць побач з гэтай вёскай, ад Астроўна да кар’ера). Пастараемся ў блiжэйшы час заняцца гэтай праблемай.

Не менш за старшыню Астровенскага сельскага Савета быў здзіўлены зваротам у рэдакцыю галоўны iнжынер Бешанковiцкага ДРСУ-10 Анатоль Аляксандравiч ЖУРКО. Так, пацвердзiў ён, у мiнулым годзе сапраўды быў праведзены капiтальны рамонт 5 км дарогi да вёскi Белае. Што датычыцца астатняй яе часткi, якая праходзiць каля вёсак Дзягiлева i Слабада i ўпiраецца ў кар’ер, — яна не мае нiякай патрэбы ў асфальтаваннi.

Паводле слоў Анатоля Журкова, там у любы час сутак, зiмой i летам можна спакойна праехаць на самай капрызнай iншамарцы. Дарога рэгулярна чысцiцца нават у самую снежную зiму. Гэтак жа рэгулярна ходзiць аўталаўка. Нiякiх збояў, нiякiх крыўдаў...

— Зразумела, усе дарогi ў рэспублiцы мы заасфальтаваць не можам — на гэта не хопiць нiякiх грашовых сродкаў. Тым больш немэтазгодна ўкладаць грошы ў дарогу, якая вядзе «ў нiкуды» — у кар’ер. Таму мы заасфальтавалі яе на тым участку, дзе гэта было неабходна, — да Белага, — патлумачыў Анатоль Аляксандравiч. — Канешне, кожнаму хацелася б, каб асфальт быў пракладзены да яго дома. Але сёння гэта нерэальна. Вы па Вiцебску прайдзiце — там далёка не ўсюды асфальт. А ў Бешанковiчах дык працэнтаў 80 дарог — гравейныя... Мы выязджалi ў Дзягiлева разам з прадстаўнiкамі абласнога ўпраўлення дарожнага будаўнiцтва i райвыканкама. Сабралi мясцовых жыхароў, абмеркавалi стан дарогi да Дзягiлева — ён усiх задавальняў... Але ўлiчваючы, што гэта наша дарога, што яна мае дастаткова важнае значэнне для раёна (дзякуючы адкрытаму кар’еру) i на яе прыпадае вялiкая нагрузка, мы падрыхтавалi праектна-каштарысную дакументацыю, каб да канца года зрабiць бягучы рамонт на апошнiм адрэзку ад Белага да кар’ера. Размова, канешне, не iдзе пра асфальтаванне. Там трэба замянiць некалькi труб, зрабiць пад’езд да вёскi Дзягiлева i паставiць аўтапавiльён з пасадачнай пляцоўкай... Але гэтыя планы пакуль прыйшлося адкласцi, паколькi сёлета для нас намечана вялiкая праграма ў сувязi з будаўнiцтвам аграгарадкоў. I на гэта пойдуць усе сродкi. Калi да канца года з’явiцца эканомiя па некаторых асноўных аб’ектах, мы зможам вярнуцца да Дзягiлева (але я не маю на ўвазе ўнутрыгаспадарчыя, прасёлкавыя дарогi гэтай вёскi — яны нам не падпарадкоўваюцца). Не паспеем паставiць павiльён сёлета — у наступным годзе адназначна давядзём прыпынак да ладу i падрамантуем «хвост» дарогi (што, дарэчы, робiм рэгулярна).

Канешне, хацелася б усё зрабiць своечасова. Але сёлета мы i так планавалiся па мiнiмуму, нават у аграгарадках не зможам зрабiць у поўным аб’ёме тое, што хацелася, не кажучы пра маленькiя вёскi — настолькi «падцiскаюць» фiнансы... У мiнулым годзе зрабiлi аграгарадок у Астроўна — але ж i там засталося шмат гравейных вулiц, якiя хацелася б заасфальтаваць... Сёння тона асфальтабетону каштуе каля 100 тысяч рублёў. Каб яе вырабiць, неабходна столькi складовых! Усё даражэе — электраэнергiя, бiтум, мазут, шчабёнка... У мiнулым годзе капiтальны рамонт 5 кiламетраў асфальтавага пакрыцця да в. Белае абышоўся ў 800 мiльёнаў рублёў. Калi б нехта ўздумаў асфальтаваць астатнюю частку дарогi да кар’ера — а гэта ўжо не капiтальны рамонт, а ўкладка абсалютна новага пакрыцця плюс рэканструкцыя — спатрэбiлася б яшчэ каля 2 млрд рублёў. Якi ў гэтым сэнс, калi ўсiх задавальняе iснуючая гравейка?..

У самiм жа Дзягiлеве — згодны! — дарога павiнна быць лепшай.

— Старшыня сельскага Савета паабяцаў яе выраўняць грэйдарам...

— Грэйдар — таксама машына немаленькая, ёй развярнуцца трэба. А там — вузкая вулiца, дрэвы... Туды неабходна бульдозер везцi i рабiць там вялiкi «кавалак» работы.

— Гэта рэальна выканаць у блiжэйшы час?

— Рэальна — калi будуць грошы. А iх пакуль няма. Мы гадавую праграму ўжо разы ў чатыры «абрэзалi»... Сёлета нашы асноўныя аб’екты — гэта аграгарадкi. Такiх вулiц i вулачак, дзе трэба было б i падсыпаць, i трубы пракласцi — палова населеных пунктаў, асаблiва маленькiх. Але магчымасцi дарожных службаў, на жаль, абмежаваныя... Хаця, ка-нешне, будзем старацца...


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi да нас у рэдакцыю звярнуўся жыхар вёскi Дзягiлева Астровенскага сельсавета, што ў Бешанковiцкiм раёне. Папрасiўшы не агучваць у газеце яго прозв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика