21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Колькi грошай трэба для лячэння?

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ВАША ПIСЬМО

Маю да вас вялiкую просьбу. Парайце, калi ласка, дзе i як можна вылечыць хваробу вачэй, i колькi грошай трэба для лячэння» — напiсаў у рэдакцыю наш даўнi чытач Здзiслаў Адамавiч Калей з хутара Гароднае Навагрудскага раёна. З гэтым пiсьмом мы пазнаёмiлi галоўнага афтальмолага Гродзенскай вобласцi, загадчыка аддзялення мiкрахiрургii вока абласной клiнiчнай бальнiцы Мiхаiла Логаша.

— Парадак шпiталiзацыi наступны. Хвораму трэба звярнуцца да ўрача-афтальмолага раённай палiклiнiкi, дзе будзе пастаўлены дыягназ. Калi паталогiя можа назiрацца i лячыцца ва ўмовах ТМА (тэрыятарыяльнага медыцынскага аб’яднання), то яна там i лечыцца. Аднак калi ёсць нейкiя праблемы (урач можа не справiцца або патрабуецца канкрэтнае хiрургiчнае ўмяшанне), чалавек накiроўваецца ў наша аддзяленне. Папярэдне хворы, згодна са спецыяльнымi стандартамi, праходзiць у сваiм ТМА абследаванне, пасля чаго накiроўваецца да нас. Калi гэта не экстранная, а планавая аперацыя, то iснуе папярэднi запiс. Чалавек прыязджае, ужо ведаючы, што назаўтра цi нават ў той жа дзень ён будзе прааперыраваны. Пры гэтым калi ў заходнiх краiнах хiрургiчнага лячэння па афтальмалагiчнай паталогii чакаюць да паўгода, то ў нас, як правiла, з моманту ўстаноўкi дыягназу да аказання хiрургiчнай дапамогi праходзiць не больш тыдня-двух.

Хiрургiчнае лячэнне вочнай паталогii бясплатнае, нават правядзенне аперацый, якiя патрабуюць расходных матэрыялаў (пры той жа катаракце — спецыяльны шыўны матэрыял, штучны хрусталiк), забяспечваецца бальнiцай. Адзiнае пытанне — калi праводзiцца iмплантацыя iмпартнага хрусталiка, якi трэба набываць за наяўныя грошы. Праўда, на сёння мы яшчэ не закупiлi iмпартных хрусталiкаў, яны вельмi дарагiя. Але i тыя штучныя хрусталiкi, якiмi мы карыстаемся, добрай якасцi i даюць высокую вастрыню зроку.

Дарэчы, да нас часта прыязджаюць i без накiравання з раёна. Бывае, чалавека не задавальняюць рэкамендацыi раённага спецыялiста, узнiкае нейкая псiхалагiчная насцярожанасць. Мы такiх хворых абследуем, ставiм дыягназ, даём парады, аказваем медыцынскую дапамогу. Па серадах з 13 гадзiн я як галоўны афтальмолаг вобласцi праводжу прыём на базе абласной кансультацыйнай палiклiнiкi, а па чацвяргах з 12 гадзiн прымае загадчыца кафедры вочных хвароб Гродзенскага медунiверсiтэта Святлана Мiкалаеўна Iльiна. Кансультацыi, як i лячэнне, бясплатныя.

— Цi ёсць у вобласцi праблемы з кадрамi афтальмолагаў i абсталяваннем?

— Забяспечанасць афтальмолагамi ў Гродзенскай вобласцi практычна стопрацэнтная. На належным узроўнi аснашчаны апаратурай раёны. Гэта датычыцца i нашага аддзялення, якое фактычна з’яўляецца абласным цэнтрам мiкрахiрургii вока. Адзiнае пытанне на сёння — неабходнасць у набыццi аперацыйнага мiкраскопа, каб перайсцi на бясшоўную хiрургiю катаракты.

— Наколькi наблiжана афтальмалагiчная дапамога да вяскоўцаў з улiкам таго, што iм бывае даволi праблематычна дабрацца ў раённую палiклiнiку?

— Афтальмолагi ў раёнах удзельнiчаюць у прафаглядах, выязджаюць на прадпрыемствы, у вёскi. Канешне, у такiх выпадках урач не можа быць аснашчаны апаратурай для пастаноўкi складаных дыягназаў. Аднак калi ён бачыць, што ў чалавека паталогiя, якая патрабуе дадатковага абследавання, то запрашае хворага да сябе. Плюс да гэтага i мы, спецыялiсты аддзялення мiкрахiрургii вока, таксама выязджаем у раёны — аказваем кансультацыйную дапамогу, праводзiм адбор пацыентаў на лячэнне ў абласной бальнiцы.

— А цi маглi б кiраўнiкi сельвыканкамаў, папярэдне вывучыўшы сярод жыхароў сiтуацыю са скаргамi на праблемы са зрокам, запрасiць афтальмолагаў у свой рэгiён?

— Канешне, гэта цалкам рэальна. Трэба скласцi спiс маючых скаргi i ўзгаднiць з кiраўнiцтвам ТМА запрашэнне раённых спецыялiстаў.

Увогуле, калi з’явiлiся нейкiя праблемы з органам зроку, трэба абавязкова звярнуцца да ўрача-афтальмолага. Бо шэраг хвароб — такiх, як глаўкома — павiнен быць дыягнаставаны на пачатковых стадыях, калi лягчэй спынiць падзенне зрокавых функцый. Трэба памятаць, што пры шэрагу захворванняў органа зроку процiпаказаны цяжкая фiзiчная праца, ужыванне спiрных напояў, курэнне.

Барыс ПРАКОПЧЫК.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маю да вас вялiкую просьбу. Парайце, калi ласка, дзе i як можна вылечыць хваробу вачэй, i колькi грошай трэба для лячэння» — напiсаў у рэдакцыю наш да
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика