21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Акцябрск чакае «Берагiню»

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яўген ПЯСЕЦКI

Сярод населеных пунктаў Беларусi, пра якiя мы раз-пораз нагадваем, як пра сталiцы розных фестываляў, Акцябрск, напэўна, самы маленькi. Гэты гарадскi пасёлак з яго зялёнымi цiхiмi вулачкамi ў час такога фестывалю бывае перапоўнены вясёлым натоўпам — моладдзю i людзьмi сталага ўзросту ў традыцыйных нацыянальных строях. Так выглядае Акцябрск у днi заключных мерапрыемстваў Рэспублiканскiх фестываляў фальклорнага мастацтва «Берагiня».

Але за днямi заключнай дзеi ёсць яшчэ iншыя днi, калi ў гарадскi пасёлак з’язджаюцца госцi з усiх абласцей. Такое было тут днямi ў час правядзення трэцяй Рэспублiканскай навукова-практычнай канферэнцыi «Традыцыйная культура i дзецi: праблемы этнавыхавання».

Месца правядзення канферэнцыi не выпадкова супала з месцам канцэртаў i конкурсаў «Берагiнi», бо ў абодвух выпадках усё адбываецца дзеля адраджэння традыцыйнай народнай культуры, аўтэнтычнага фальклору, выхавання ў дзятвы i моладзi патрыятычных пачуццяў да Радзiмы i яе нацыянальнай спадчыны.

Навукова-практычная канферэнцыя была арганiзавана мiнiстэрствамi культуры, адукацыi, Беларускiм дзяржаўным iнстытутам праблем культуры, Грамадскiм аб’яднаннем «Беларускi фонд культуры». Немалаважная роля сярод арганiзатараў адводзiлася Гомельскаму аблвыканкаму i Акцябрскаму райвыканкаму.

На пленарным пасяджэннi прагучалi даклады на тэмы актуальных пытанняў традыцыйнай народнай культуры, карэннага светапогляду этнасу, месца свецкай культуры ў сучаснай фальклорнай прасторы Беларусi.

На пасяджэннях секцый побач з вядомымi навукоўцамi, выкладчыкамi ВНУ, работнiкамi клубных устаноў культуры i бiблiятэк выступалi юныя аматары народнага мастацтва. Як сапраўдныя работы дарослых спецыялiстаў гучалi дзiцячыя доследы, назвы якiх яскрава сведчаць пра неабыякавасць да ўсяго радзiннага. Так, напрыклад, вучнi Мётчанскага адукацыйнага комплексу «Школа-садок» Барысаўскага раёна прыехалi на канферэнцыю з дакладамi «Мастацкiя традыцыi маёй сям’i», «Традыцыйныя святочныя стравы ў бабулiных успамiнах», «Ваенныя падзеi ва ўспамiнах старажылаў Мядоччыны», «Роля мужчыны ў вядзеннi гаспадаркi ў мiнулым i сёння», «Летнiя клопаты жыхароў мядоцкага наваколля».

Вучоныя i даследчыкi зрабiлi агляд, якi закрануў усе вобласцi рэспублiкi, i разам з практыкамi яшчэ раз пацвердзiлi ролю этнавыхавання ў сучасным грамадстве.

Як лагiчны працяг гэтай сумеснай работы напрыканцы гучалi словы: «Да сустрэчы на фестывалi «Берагiня»!» Там на сцэнiчных пляцоўках у чэрвені выступяць калектывы дзiцячых i дарослых фальклорных гуртоў з усiх абласцей Беларусi. А строгае i кампетэнтнае журы назаве лепшых спевакоў, музыкаў, танцораў, майстроў разьбы, вышывання, iнкрустацыi i шмат чаго яшчэ, што дадзена нам у багатую спадчыну.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод населеных пунктаў Беларусi, пра якiя мы раз-пораз нагадваем, як пра сталiцы розных фестываляў, Акцябрск, напэўна, самы маленькi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика