21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Я любiла яго...

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯВАР

Успамiны дачкi пра Барыса Сачанку (да 70-годдзя пiсьменнiка)

Сёння, калi трыумф iдэй фемiнiзму захапiў, здаецца, увесь свет, некаторыя эмансiпiраваныя дамы (у тым лiку i я) часамi пачынаюць думаць: «А можа, гэтыя мужчыны i зусiм не патрэбныя?» Дык вось, з мужчынам у хаце жыць неяк лепей. Як сiрата, я заяўляю аб гэтым з поўнай адказнасцю. I хай сабе на дадзены момант я цалкам самастойная i зусiм-зусiм адзiнокая, усё ж бацьку свайго я ўспамiнаю з пачуццямi любасцi, заўсёднай пяшчоты i шкадавання аб тым, што ён цяпер не са мною.

Можа, таму я i адзiнокая, што ўсiх сваiх патэнцыяльных кандыдатаў на шлюб я параўноўвала i параўноўваю са сваiм бацькам. А ён быў надзейным i адказным чалавекам, на якога ў цяжкую хвiлiну можна было разлiчваць. Ён браў на сябе, як сапраўдны мужчына, клопат пра матэрыяльнае становiшча i духоўнае жыццё сваiх сямейнiкаў. Не дазваляў нам ленавацца, распускацца... А галоўнае, бацька выдатна разумеў: самае страшнае — страцiць пачуццё ўласнай годнасцi.

Ён вырас у вялiкай працавiтай сялянскай сям’i, дзе добра ведалi цану хлебу. Таму даражыў кожнай хвiлiнай свайго жыцця. Уставаў у 6 гадзiн, не шкадаваў сябе цэлы дзень — пiсаў, друкаваў, рэдагаваў, арганiзоўваў i наладжваў, кантактаваў — i вельмi позна клаўся адпачываць. Гэты няспынны кругаварот людзей i падзей у рэшце рэшт i звёў яго раней часу ў магiлу.

Ён нас смяшыў, падбадзёрваў, пацяшаў. Прымушаў быць больш уважлiвымi да з’яў прыроды, да раслiн, жывёл i птушак, любiць усё жывое на зямлi...

Яму ўласцiвая была жыццёвая практычнасць, вынаходлiвасць. Ён ведаў, як адстойваць свае iнтарэсы, не прайграваць, дасягаць неабходных мэтаў. Таму нiколi не трапляў у незайздроснае становiшча, быў здольны «выкруцiцца» з любой складанай сiтуацыi. Падтрымлiваў сяброўскiя стасункi з усiмi знаёмымi — цi мала хто з iх акажацца карысным.

Бацька не быў абыякавым да мастацтва. Вельмi цiкавiўся фальклорам, нават некалi праслухоўваў з Янкам Сiпаковым запiсы, прывезеныя мною са студэнцкай фальклорнай практыкi (там былi гарадскiя рамансы, балады i г.д.). Нiколi не адмаўляўся паглядзець добры фiльм. Часам мог пагартаць мастацкi альбом, любiў творчасць Марка Шагала, Мiхаiла Савiцкага, Iльi Глазунова, Аляксандра Шылава...

Любiў вёску, рамантызаваў яе, часта наведваў родныя палескiя мясцiны. Нават тады, калi выбухнуў Чарнобыль i «засыпала» радыяцыяй Хойнiкi i бацькаву вёску Вялiкi Бор. Найбольшай жа страсцю бацькi былi кнiжкi.

У госцi да бацькi часта прыходзiлi яго сябры, сярод iх былi i пiсьменнiкi, дзеячы культуры, i навукоўцы. Памятаю сярод гасцей нашай сям’i народных пiсьменнiкаў Iвана Шамякiна i Андрэя Макаёнка, лаўрэатаў Дзяржпрэмii Анатоля Вярцiнскага, Янку Сiпакова, а таксама Анатоля Бутэвiча, Максiма Лужанiна, Масея Сяднёва i iншых. Бывалi мастакi — Рыгор Сiтнiца, Фелiкс Янушкевiч... Быў у нас колiсь кампазiтар Iгар Лучанок, пераступалi парог нашай кватэры мацi спевака Данчыка — спадарыня Юля Андрусiшына, дзеячы беларускай эмiграцыi Янка Запруднiк i Вiтаўт Кiпель, айцец Аляксандр Надсан. Гаманiлi, спрачалiся — пра духоўныя каштоўнасцi.

Яшчэ вельмi важным момантам у жыццi нашай сям’i былi пiсьмы, якiя прыходзiлi ад бабулi — бабы Веры з Вялiкага Бора. Яны ўяўлялi сабой, па сутнасцi, таленавiтыя творы, трапныя абразкi-замалёўкi аб жыццi велiкаборцаў. Часам прыходзiлi з вёскi i пасылкi — тады, як калолi кабана. Баба Вера дзялiла мiж сынамi, якiя жылi ў Мiнску, усё па справядлiвасцi: «Гэта Алесю, гэта Iвану, а гэта Барысу».

Прыгадваецца напружаная праца бацькi за пiсьмовым сталом. Лiст за лiстом ён спiсваў, ствараючы апавяданнi, аповесцi, раманы... У яго быў неразборлiвы почырк, i мама потым перапiсвала, а то i друкавала, рукапiсы. Мы часам вычытвалi, выпраўлялi недакладнасцi (бацька сам прасiў аб гэтым). Увогуле былi мы дружнаю сям’ёй. Улетку выязджалi на дачу, апрацоўвалi ўчастак, рабiлi нарыхтоўкi... Абмяркоўвалi лiтаратурныя творы, падзеi культурнага жыцця. Наведвалi вечарыны, удзельнiчалi ў розных iмпрэзах. Слухалi радыёперадачы, расповеды аб жыццi бацькi — непаўналетняга вязня — у Германii, аб ягоных падарожжах у ЗША, Францыю, Галандыю, Чэхiю, Польшчу. I ўсё гэта адбывалася нязмушана, весела, лёгка, з натхненнем.

Бацька любiў як сваiх, так i чужых дзяцей, ставiўся да iх з сiмпатыяй, частаваў цукеркамi. Цешыў байкамi, чытаў вершыкi. Песцiў, мiлаваў, клапацiўся пра iх, як самая чулая мацi. Пытаўся, што дзiця снiла, цiкавiўся, цi з той нагi яно ўстала. Сiлавых метадаў у асноўным не прымяняў. Але, паколькi ён быў сапраўдным мужчынам, яго лёгка было пакрыўдзiць сказаным не ў час, неабдуманым словам. Тады бацька мог даць суровы адпор...

Ён быў маiм iдэалам. Аднак баюся, як пiсаў Мiкалай Гогаль, «впасть в умиление». На заканчэнне заўважу толькi, што калi мне бывае горка i цяжка, я вяртаюся душою да свайго бацькi i, нiбыта ў дзiцячыя гады, даверлiва бягу насустрач яму па вясновым квiтнеючым лузе...

Я любiла яго. А больш, магчыма, нiкога. Закаханая ў свайго бацьку, я пакуль што не стварыла сям’i, не нарадзiла дзяцей. Так ужо атрымалася... Нiхто ў гэтым не вiнаваты.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Успамiны дачкi пра Барыса Сачанку (да 70-годдзя пiсьменнiка)
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика