Вось такi «спецназ»...
Аляксандр АЧАРЭТНI
Планета жывёл Многiя з чытачоў «Звязды», перакананы, ведаюць, што адно з амерыканскiх падраздзяленняў створана ў асноўным для таго, каб весцi антытэрарыстычную i дыверсiйную дзейнасць пад вадой. Яны абараняюць свае судны i партовыя збудаваннi ад нападу працiўнiка, а таксама могуць атакаваць варожыя караблi i праводзiць дыверсii на ўзбярэжжы ворага. Атрады «марскiх коцiкаў» лiчацца элiтай сярод спецпадраздзяленняў свету. Аднак не ўсiм вядома, што i самыя сапраўдныя марскiя коцiкi, г.зн. млекакормячыя атрада ластаногiх, а таксама дэльфiны i невялiкiя кiты даўно ўжо засвоiлi прафесiю марскiх ахоўнiкаў, камандас i дыверсантаў.Першыя эксперыменты з дэльфiнамi ваенныя пачалi праводзiць у ЗША ў сярэдзiне 50-х гадоў мiнулага стагоддзя. Тады вучоных ад армii цiкавiлi ў асноўным толькi лакацыйныя здольнасцi гэтых марскiх млекакормячых. Таму вучоныя i звярнулi ўвагу на незвычайную кемлiвасць дэльфiнаў, i на унiкальныя iх здольнасцi да хуткага абучэння. Аднак у тыя часы далей цыркавых трукаў, якiя былi «пабочным прадуктам» работы даследчыкаў, ваенныя не пайшлi. Але сяржант ВМС ЗША Эрык Смiт, якi ўдзельнiчаў у эксперыментах у якасцi амаль што падсобнага рабочага, аказаўся кемлiвым хлопцам — ён адкрыў у Фларыдзе плавальны басейн i набыў трох дэльфiнаў-афалiн, якiх хуценька абучыў розным трукам. Аднак ужо ў 60-х гадах мiнулага стагоддзя ў тых жа ЗША было апублiкавана некалькi навуковых работ, прысвечаных абучэнню дэльфiнаў i iх iнтэлектуальным здольнасцям. Сярод iх асаблiва выдзелiлася праца нейрафiзiёлага Джона Лiлi, якi ўпершыню вельмi смела выказаў здагадку, што розум дэльфiнаў як мiнiмум параўнальны з iнтэлектам чалавека, а магчыма, нават i пераўзыходзiць яго. Згаданыя работы тут жа заўважылi «вялiкiя людзi» з Пентагона i ЦРУ. Як мы ведаем, ваенныя заўжды думаюць выключна ў адным накiрунку. Яны тут жа вырашылi, што унiкальныя магчымасцi дэльфiнаў i ластаногiх (гаворка iшла аб марскiх коцiках i марскiх iльвах) не толькi можна, але i абавязкова трэба скарыстаць. Першапачаткова на дэльфiнаў ускладвалiся не надта складаныя i з фiзiчнага, i з iнтэлектуальнага пункту гледжання задачы. Iх навучылi адшукваць i часам нават даставаць з вады боепрыпасы, якiя былi згублены або не разарвалiся: снарады, тарпеды i мiны. Не адставаў ад ЗША i Савецкi Саюз. Вядома, што на адной з баз Чарнаморскага флоту, непадалёк ад Севастопаля, з сярэдзiны 70-х гадоў пачалася работа з дэльфiнамi-афалiнамi i бутэльканосамi. Iх рыхтавалi для аховы портаў ад варожых аквалангiстаў i для выяўлення падводных лодак. Акрамя таго, з дэльфiнаў рыхтавалi i «камiкадзе». Яны павiнны былi несцi на спiне груз узрыўчаткi i падрываць яе паблiзу борта варожага судна. Шкада дэльфiнаў, цi не праўда? Аднак нiчога дзiўнага ў гэтым няма — у тыя часы адносiны да чалавека як да расходнага матэрыялу былi зусiм звычайнай справай, а да дэльфiнаў — тым больш. Вось што пiша Валянцiн Зайцаў у сваёй брашуры «Баявыя дэльфiны»: «Галоўнай задачай было, канешне, прыстасаваць гэтую звышадчувальную бiясiстэму — дэльфiна — да выканання пэўных задач. Ну як, скажам, не выкарыстоўваць яго унiкальны акустычны апарат? У вынiку даследаванняў высветлiлася, што на акустычны апарат працуе — толькi ўявiце! — больш за палову ўсiх нервовых цэнтраў i клетак мозга дэльфiна. Вопытны даследчык Мiхаiл Палякоў нават сцвярджае, што па сродках эхалакацыi «граматны» дэльфiн адрознiвае адзiн ад аднаго амаль аднолькавыя прадметы. Напрыклад, кружочкi памерам з манету, вырабленыя з розных металаў — медзi, цынку, волава i г.д. А з двух цылiндраў дыяметрам 48 i 50 мм па загаду ён можа падняць канкрэтны. Так што вельмi здольных службовых займеў адзiны ў сваiм родзе кантынгент Узброеных Сiл СССР». Аднак вернемся да нашых камiкадзе. Ваенныя даследчыкi недаацанiлi iнтэлектуальныя здольнасцi дэльфiнаў. Праграму падрыхтоўкi камiкадзе давялося згарнуць пасля першых жа вучэнняў «ва ўмовах, блiзкiх да ваенных». Гэта значыць пасля першага ж самападрыву астатнiя дэльфiны проста аб’явiлi байкот сваiм мучыцелям, лiтаральна паслаўшы iх куды далей i катэгарычна адмовiўшыся ўдзельнiчаць у падрывах суднаў. А вось вартавыя портаў з дэльфiнаў атрымалiся выдатныя. Апошнiя некалькi гадоў iснавання СССР базу Чарнаморскага флоту ў Севастопалi наглуха закрылi ад варожых падлодак i нырцоў не хто iншы, як ваенныя дэльфiны-афалiны, акрамя таго пад iх пастаяннай аховай знаходзiлiся i асобныя караблi. Сваю 4-гадзiнную варту кожная змена дэльфiнаў несла каля бетонных варотаў-створаў, выходзячы на скрытую пазiцыю па спецыяльнаму гiдраканалу каля Канстанцiнаўскага равелiна. Любы падазроны прадмет, якi плыве ў моры, дэльфiнавая варта засякала за некалькi мiль. Далей яна дзейнiчала згодна з абставiнамi. Аператар мог загадаць дэльфiнам выцiснуць «нешта» на паверхню, на ўсеагульны агляд i дэмаскiраваць або паслаць на перахоп хуткаходны ўзброены катэр, або «нейтралiзаваць» аб’ект сiгналамi самой дэльфiнавай варты. Ну а «нейтралiзоўваць» плыўцоў-аквалангiстаў дэльфiны былi добра абучаны. У адным выпадку яны з корнем выдзiралi з акваланга паветраводны шланг i загубнiк з рота аквалангiста, у другiм — паражалi яго з дапамогай спецыяльнай зброi. Вось што пiша ў сувязi з гэтым ужо знаёмы нам аўтар: «Добра, што да таго часу пара заслужаных збройнiкаў Сiманавых вынайшла забойную падводную зброю «для нашэння яе жывёламi» — ад пiсталетаў да кулямётаў. Скажам, магутная трохствольнiца з носа дэльфiна лёгка паражала мiшэнь куляй 12-га калiбра на адлегласцi 20 метраў...» Ну а пасля распаду СССР праграмы па ваеннай падрыхтоўцы дэльфiнаў i цюленяў былi згорнуты. Больш аб сучасных даследаваннях у гэтай галiне высветлiць нiчога не ўдалося, гэтыя звесткi цяпер строга засакрэчаны. У ЗША дэльфiнаў працягваюць выкарыстоўваць i зараз. Больш за тое, амерыканскiя дэльфiны-камандас неаднаразова прымалi ўдзел у рэальных баявых дзеяннях. Падчас в’етнамскай вайны дэльфiнаў сталi выкарыстоўваць у якасцi баявых адзiнак. Iншымi словамi, забойцаў. У iх абавязкi ўваходзiла барацьба з падводнымi дыверсантамi в’етконгаўцаў. Дэльфiны або паражалi плыўцоў атручанымi пiкамi, прымацаванымi да iх спiны, або, як i савецкiя хвастатыя «спецназаўцы», зрывалi з iх дыхальныя апараты, часам проста выпiхвалi на паверхню пад стрэлы салдатаў. У наш час выхаваныя амерыканскiмi ваеннымi дэльфiны-афалiны i марскiя львы ахоўваюць i iнспектуюць на прадмет магчымага мiнiравання порты Iрака. Нягледзячы на разгул тэрарызму у гэтай краiне, як вы ведаеце, не было зафiксавана нiводнага падрыву ў акваторыях iракскiх портаў. Дарэчы, калi стала вядома аб выкарыстаннi дэльфiнаў у Iраку, амерыканскiя ваенныя чарговы раз аказалiся ў цэнтры скандалу. Праўду кажучы, аргументацыя прадстаўнiкоў брытанскага Таварыства аховы кiтоў i дэльфiнаў нагадвае фразу з «Каўказскай палоннiцы»: «Птушачку шкада». Яна аддае жудаснай пошласцю: «Мы рашуча выступаем супраць утрымання гэтых жывёл у няволi i не ў захапленнi ад iх эксплуатацыi... Жывёлы могуць паранiцца, i гэта нiчым не можа быць апраўдана». Менавiта такiмi «грознымi» словамi, амаль пускаючы ружовыя слюнi, «ратавала» дэльфiнаў праз СМI актывiстка Таварыства Кэцi Уiльямсан. Ёй падтаквае i Стэфанiя Бойзл, бiёлаг з амерыканскага Таварыства за этычныя адносiны да жывёл. Праўда, яна агаворвае тое, што рызыкуюць не толькi дэльфiны, але i той, хто з iмi працуе. Ваенныя, мiж iншым, лiчаць iнакш, i, асмелiмся думаць, што абураныя выказваннi «абаронцаў» жывёл, такiх як Уiльямсан, Бойзл i падобных да iх, не выклiкаюць у iх нiчога, акрамя смеху.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Многiя з чытачоў «Звязды», перакананы, ведаюць, што адно з амерыканскiх падраздзяленняў створана ў асноўным для таго, каб весцi антытэрарыстычную i ды |
|