21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

POST factum

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

МАЛIТВЫ I СЭРЦА

Цэнтр духоўнасцi, тэалогii i здароўя пры медыцынскiм факультэце Унiверсiтэта Дзьюка, якi даўно даследуе праблему ўплыву рэлiгii на стан здароўя, правёў маштабнае даследаванне, якое паказала, што малiтвы не дапамагаюць выздаравець людзям, што перажылi аперацыю на сэрцы.

Раней рознымi навуковымi цэнтрамi было праведзена некалькi даследаванняў, пасля чаго вучоныя прыйшлi да высновы, што рэлiгiйныя людзi (незалежна ад веравызнання) маюць лепшае здароўе i хутчэй папраўляюцца пасля траўмаў i захворванняў. Аднак гэтаму ёсць цалкам матэрыяльнае тлумачэнне: веруючыя вядуць больш здаровы лад жыцця, больш дысцыплiнавана выконваюць прадпiсаннi ўрачоў, маюць ураўнаважаны характар.

ДЫСКРЫМIНАЦЫЯ ПА... АЛФАВIТУ

Да нядаўняга часу iснавала многа даследаванняў адносна прычын i фактараў, што збяспечваюць кар’ерны поспех i эфектыўнасць тых цi iншых груп насельнiцтва на рынку працы. У якасцi прадмета даследавання выбiралiся нацыянальная i рэлiгiйная прыналежнасць, колер скуры, месца нараджэння i г.д. Як аказалася, поспех можа таксама залежаць i ад iнiцыялаў чалавека.

Даследчыкi Лiран Эйнлаў i Леат Ярыў, якiя працуюць у Стэндфардскiм унiверсiтэце (ЗША), паспрабавалi выявiць узаемасувязь памiж iнiцыяламi вучоных-эканамiстаў i iх паспяховасцю на рынку працы ў акадэмiчнай сферы эканамiчнай навукi. Аўтары даследавання сабралi статыстычныя звесткi па 35 унiверсiтэтах ЗША.

Даследаванне паказала, што прафесары, прозвiшчы якiх пачынаюцца з лiтар, што стаяць у пачатку алфавiта, маюць намнога больш шанцаў атрымаць бестэрмiновы кантракт у першым дзесятку лепшых амерыканскiх унiверсiтэтаў. Эканамiсты, чые прозвiшчы пачынаюцца на першыя лiтары алфавiта, часцей атрымлiваюць Нобелеўскую прэмiю. Пры гэтым аўтары даследавання ўлiчвалi такiя фактары, як краiна нараджэння, этнiчная i рэлiгiйная прыналежнасць. Тым не менш, аналiз усiх 35 выбраных унiверсiтэтаў не выявiў нiякай сувязi памiж гэтымi фактарамi i поспехамi ў працы.

ПРЫГАЖОСЦЬ АЧЫСЦIЦЬ СВЕТ

На конкурсе прыгажосцi ў фiлiпiнскiм горадзе Тагуiгу пераможа тая ўдзельнiца, якая зможа выручыць найбольшую колькасць грошай ад... продажу смецця.

Незвычайныя ўмовы конкурсу прыдумала асабiста жонка мэра горада Тагуiга. Дваццацi дзвюм хатнiм гаспадыням трэба будзе сабраць смецце вакол свайго дома, адсартаваць яго i прадаць рыззёўшчыкам. Пераможцай стане тая з iх, якая зможа выручыць ад продажу смецця найбольш грошай. Прыз каралеве прыгажосцi ў памеры 20 працэнтаў ад выручаных усiмi ўдзельнiцамi сродкаў будзе ўручаны ўжо блiжэйшымi днямi. Астатнiя грошы пойдуць на азеляненне раёна, у якiм яна жыве.

Пры ўсёй знешняй незвычайнасцi аб’яўлены на Фiлiпiнах конкурс прыгажосцi цалкам лагiчны: калi прыгажунь прымушаюць дэманстраваць свой iнтэлект, то чаму б iм не паспаборнiчаць i ў прыгажосцi сваiх двароў? Ды i для таго, каб зарабiць грошы на продажы непатрэбнага рыззя i iншага смецця, трэба паварушыць i мазгамi, асаблiва пры такой канкурэнцыi.

УЛАДАЛЬНIКI САБАК ПАВIННЫ «ЗДАЦЬ НА ПРАВЫ»

Уладальнiкам сабак у Аўстрыi ў хуткiм часе трэба будзе здаваць своеасаблiвы экзамен на права трымаць у горадзе сабаку. Такiм чынам улады спрабуюць палепшыць адносiны памiж людзьмi i гэтымi жывёламi.

Экзамен, працягласцю амаль дзве гадзiны, складаецца са 150 пытанняў. Уладальнiкi венскiх сабак, напрыклад, павiнны будуць прадэманстраваць кампетэнтнасць у такiх пытаннях: чаму сабака вiляе хвастом, што значыць, калi ён пазяхае, i цi добра вадзiць сабаку з сабой у магазiн...

Практычная частка экзамену прадугледжвае праверку, цi ўмее гаспадар надзець наморднiк сабаку, спусцiцца з iм у падземны пераход i г.д. Iдэя выдаваць «правы» на сабаку» была прапанавана венскiм кансультантам па экалагiчных пытаннях Улi Зiма. Вось што яна кажа: «Мы спрабуем палепшыць становiшча сабак у нашай краiне i праверыць сацыяльнае веданне гаспадароў i самiх сабак. Такiм чынам мы хочам забяспечыць неабходную абарону насельнiцтва».

Гэтыя «правы», кошт якiх складзе 18 еўра, з’яўляюцца рэакцыяй на нядаўна праведзенае апытанне грамадскай думкi. 85 працэнтаў жыхароў Вены сказалi, што паводзiны сабак i iх уладальнiкаў на вулiцы вельмi дрэнныя. У iншым апытаннi 35 працэнтаў апытаных заявiлi, што адчуваюць у прысутнасцi чужога сабакi пагрозу.

Уладальнiкi сабак, якiя здадуць экзамен, будуць на год вызвалены ад падатку на ўтрыманне жывёлiны, якi складае ў аўстрыйскай сталiцы больш як 50 долараў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтр духоўнасцi, тэалогii i здароўя пры медыцынскiм факультэце Унiверсiтэта Дзьюка, якi даўно даследуе праблему ўплыву рэлiгii на стан здароўя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика