21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА.

Аўтаадказчык

«АКУЛЯРЫ-АНТЫФАРЫ»

Мне вельмi часта даводзiцца кiраваць аўтамабiлем у начны час. На жаль, не ўсе калегi-вадзiцелi своечасова пераключаюць далёкае святло на блiзкае i я, аслеплены сустрэчнай машынай, некалькi разоў ужо ледзь не трапiў у аварыю. Чуў, што ёсць спецыяльныя акуляры, у якiх не страшнае самае блiскучае святло фар. Цi праўда гэта?

Вiталь Смагальскi, г. Бабруйск.

Сапраўды, ёсць спецыяльныя «акуляры-антыфары», якiя не даюць вадзiцелям аслепнуць ад яркага святла сустрэчнага аўтамабiля. Апроч таго гэтыя акуляры прызначаны для кiравання аўтамабiлем ва ўмовах дрэннай бачнасцi: снег, туман, дождж i г.д.

Акуляры таксама садзейнiчаюць абароне вока ад стомленасцi, паляпшаюць кантраснасць выявы прадметаў, дапамагаюць адрознiваць iх колеры. Звычайна лiнзы-светлафiльтры «антыфар» вырабляюцца з аптычнага пластыка. Яны лягчэйшыя, чым шкляныя i больш бяспечныя, бо ў аварыйных сiтуацыях не разбiваюцца на дробныя кавалачкi i не наносяць траўмы вачам.

Набыць такiя акуляры можна на рынках. Але лепш у спецыялiзаваных крамах цi аптэках, дзе прадаецца оптыка. Спецыялiсты раяць купляць «акуляры-антыфары» жоўта-карычневага колеру, бо сiнiя, зялёныя i ружовыя iстотна скажаюць выявы прадметаў.

Аўтабяспека

АВАРЫЙНАЯ МIНШЧЫНА

Толькi ў гэтым месяцы на дарогах Беларусi здзейснена 281 аўтамабiльная аварыя, у вынiку якой 65 чалавек загiнулi i 300 — атрымалi раненнi.

Паводле звестак упраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны, сёлета назiраецца рост аварыйнасцi на дарогах Мiншчыны. У маi на тэрыторыi Мiнскай вобласцi зафiксавана 70 дарожна-транспартных здарэнняў, у якiх 15 чалавек загiнулi i 82 паранены.

На тэрыторыi Мiнскай вобласцi з 17 па 29 мая будзе праводзiцца ўзмоцнены кантроль на ўсiх аўтадарогах. ДАI заклiкае вадзiцеляў i пешаходаў строга выконваць Правiлы дарожнага руху, быць уважлiвымi i асцярожнымi.

Аўтаакцыя

«УСЁЙ КРАIНАЙ ЗА БЯСПЕКУ ДЗЯЦЕЙ НА ДАРОГАХ!»

Пад такой назвай Дзяржаўтаiнспекцыя Беларусi пачала рэспублiканскую прафiлактычную акцыю.

Як паведамiлi ва ўпраўленнi ДАI МУС краiны, асноўная мэта акцыi — прафiлактыка дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам дзяцей i падлеткаў, i ўвогуле прыцягненне ўвагi грамадскасцi да гэтай праблемы. Акцыя праводзiцца ў чатыры этапы. Зараз супрацоўнiкi ДАI займаюцца iнфармацыйна-тлумачальнай працай у школах i iншых навучальных установах. Асноўны этап пачнецца ў днi школьных канiкулаў, падчас якiх для дзяцей будуць арганiзаваны конкурсы i вiктарыны на лепшае веданне правiлаў бяспечных паводзiнаў на дарогах. А завершыцца 26 верасня гэтага года.

Аўтаiнфарм

АЛЁ! VOLKSWAGEN?

У Мiнску пачала працаваць даведачная служба прадпрыемства «Volkswagen» у Беларусi.

Патэлефанаваўшы па нумары (017) 222-02-22, можна атрымаць iнфармацыю аб тым, дзе i як набыць аўтамабiль згаданай нямецкай маркi, а таксама запчасткi да яго. Па гэтым жа нумары можна запiсацца «на прыём» да майстра фiрменнага сэрвiс-цэнтра Volkswagen i ўвогуле задаць любое пытанне, якое датычыцца прадукцыi гэтай нямецкай кампанii. Даведачная служба працуе з 9 да 19 гадзiн. Субота i нядзеля — выхадныя днi.

Аўтапрам

«БАВАРЦЫ» — ПА-ЗА КАНКУРЭНЦЫЯЙ

Лепшым аўтамабiльным рухавiком 2006 года прызнаны «BMW V10» аб’ёмам 5 лiтраў магутнасцю 507 конскiх сiл.

Адметна, што гэты рухавiк прызнаецца лепшым ужо другi год запар. Увогуле, маторы баварскага канцэрна перамаглi i ў iншых, менш магутных катэгорыях. Прадукцыя BMW не мела роўных сярод рухавiкоў аб’ёмам ад 2,5 да 3 лiтраў i ад 3 да 4 лiтраў.

У катэгорыi бензiнавых рухавiкоў аб’ёмам ад 1 да 1,4 лiтра i 1,4 лiтра эксперты аддалi перавагу прадукцыi Volкswagen.

Аўтаспорт

ЭТАПЫ ЭКСТРЭМАЛЬНАГА ШЛЯХУ

У Магiлёве завяршыўся першы з пяцi этапаў «Баброў — джып-трыал» на Кубак Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Беларусi.

Паводле звестак прэс-службы аргкамiтэта спаборнiцтваў, у экстрэмальных гонках прынялi ўдзел 16 экiпажаў, сярод якiх былi i прадстаўнiкi Расii. Пераможцамi першага этапу ў сваiх катэгорыях «Б1», «Б2» i «Хобi» сталi адпаведна спартсмены з Гомеля, Гродна i Масквы. Чарговы этап стартуе 1 лiпеня ў Гомелi.

Аўтажарт

«Новы беларус» прыехаў у аўтасалон i гаворыць прадаўцу:

— Мне тэрмiнова патрэбны «шасцiсоты» «Mercedes» зялёнага колеру ў жоўты гарошак i абавязкова, каб сядзеннi былi са скуры дыназаўра.

— Наколькi я памятаю, лiтаральна ўчора менавiта вы ў нас набылi дакладна такi ж аўтамабiль. Няўжо ён сапсаваўся? — здзiвiўся прадавец.

— Не, проста ў тым аўтамабiлi ўжо попельнiца поўная.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мне вельмi часта даводзiцца кiраваць аўтамабiлем у начны час. На жаль, не ўсе калегi-вадзiцелi своечасова пераключаюць далёкае святло на блiзкае i я,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика