Клопат аб людзях не мае нацыянальнасцi
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Супрацоўнiцтва Яўрэйская арганiзацыя «Джойнт» перадала ў дар Беларускаму пратэзна-артапедычнаму аднаўленчаму цэнтру абсталяванне на суму 17 тысяч долараў.Супрацоўнiцтва памiж пратэзна-артапедычным цэнтрам i Мiнскiм яўрэйскiм абшчынным домам пачалося два гады таму. Тады Абшчынны дом адкрыў у сваiх сценах Цэнтр падтрымкi сям’i, пры якiм сабралася група хворых на скалiёз дзяцей з малазабяспечаных сем’яў. Кiраўнiкi групы звярнулiся па дапамогу ў пратэзна-артапедычны цэнтр i атрымалi яе. I вось сёлета, напрыканцы сакавiка, заключаны ўжо афiцыйны дагавор «Аб сацыяльным партнёрстве» памiж Карпарацыяй «Амерыканскi яўрэйскi аб’яднаны размеркавальны камiтэт» («Джойнт») i Беларускiм пратэзна-артапедычным аднаўленчым цэнтрам. У рамках гэтага дагавора i быў зроблены падарунак беларускай клiнiцы: электракардыёграф i кушэткi для масажу i мануальнай тэрапii. — Гэта тое абсталяванне, якое нам было патрэбна, — сказаў Iван Волкаў, дырэктар пратэзна-артапедычнага цэнтра. — I важна, што карыстацца iм будуць усе нашы пацыенты. — Клопат аб iнвалiдах не мае нацыянальнасцi, — падкрэслiў рэгiянальны дырэктар «Джойнт» Сцюарт Сафер. — Дадзеная праграма адносiцца да лiку тых, якiя разлiчаны не толькi на яўрэяў. Да таго ж гэта — доўгатэрмiновая праграма, i дадзены падарунак толькi першы ў шэрагу запланаваных мераў узаемнага супрацоўнiцтва. Мiнскi яўрэйскi абшчынны дом плануе заключыць падобныя дагаворы аб супрацоўнiцтве i з iншымi дзяржаўнымi ўстановамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яўрэйская арганiзацыя «Джойнт» перадала ў дар Беларускаму пратэзна-артапедычнаму аднаўленчаму цэнтру абсталяванне на суму 17 тысяч долараў
|
|