Губiць людзей i пiва, i джын-тонiк
З патрабаваннем забаранiць продаж у вячэрнi час пiва i iншых алкаголезмяшчальных напояў у харчовых ларках сталiцы выступае ГУУС Мiнгарвыканкама. Аб гэтым на аператыўнай нарадзе ў мэрыi Мiнска заявiў першы намеснiк начальнiка мiлiцыi грамадскай бяспекi i спецыяльнай мiлiцыi ГУУС Мiнгарвыканкама Яўген Палудзень.
Сур’ёзную занепакоенасць сталiчнай мiлiцыi выклiкаюць злачынствы, учыненыя ў стане алкагольнага ап’янення на бытавой глебе. Яўген Палудзень прывёў прыклад мiнулага тыдня: у Фрунзенскiм раёне было ўчынена двайное забойства. Бацька зарэзаў свайго сына-сямiкласнiка. У адплату за брата старэйшы сын нанёс смяротнае раненне бацьку. — Лiчым, што пiва павiнна прадавацца толькi ў стацыянарных магазiнах, — заявiў Яўген Палудзень. Яго падтрымаў i старшыня Камiтэта па ахове здароўя Дзмiтрый Пiневiч. — Большай атруты, чым джын-тонiк i падобныя яму салодкiя алкагольныя напоi, я не сустракаў. Усе яго хiмiчныя складовыя, дзякуючы цукру, якi ў iм утрымлiваецца, хутка засвойваюцца. У вынiку наносiцца вялiзная шкода стрававальнай, нервовай, крывяноснай сiстэмам. Андрэй КАРАВАЙКА, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З патрабаваннем забаранiць продаж у вячэрнi час пiва i iншых алкаголезмяшчальных напояў у харчовых ларках сталiцы выступае ГУУС Мiнгарвыканкама
|
|