21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Грамадзянам Беларусi i Расii — роўныя сацыяльныя правы

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Парламенцкi дзённiк

Учора дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi ратыфiкавалi Дагавор памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй аб супрацоўнiцтве ў галiне сацыяльнага забеспячэння.

Дагавор быў заключаны 24 студзеня 2006 года ў мэтах развiцця супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi ў галiне дзяржаўнага сацыяльнага забеспячэння, абавязковага сацыяльнага страхавання i абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў. Такiм чынам, па сутнасцi, дагавор накiраваны на рэалiзацыю палажэнняў Дагавора памiж Беларуссю i Расiяй аб роўных правах грамадзян, якi быў прыняты ў 1998 годзе.

Сёння пенсiйнае забеспячэнне грамадзян Беларусi i Расii, якiя перасяляюцца з тэрыторыi адной дзяржавы на тэрыторыю другой, заснавана на «тэрытарыяльным» прынцыпе, згодна з якiм пенсiйнае забеспячэнне прадастаўляецца па заканадаўству i за кошт сродкаў дзяржавы, на тэрыторыi якой стала пражывае грамадзянiн. У правапрымяняльнай практыцы гэтай нормы, адзначыў мiнiстр працы i сацыяльнай абароны У. Патупчык, узнiкаюць праблемы, што абумоўлены разыходжаннямi ў нормах нацыянальнага заканадаўства: умовах прызначэння пенсiй, спосабаў iх фiнансавання i г.д. У асноўным яны датычылiся пенсiянераў, якiя перасялiлiся з Беларусi на сталае месца жыхарства ў Расiю i якiя не мелi права на пенсiю ў адпаведнасцi з заканадаўствам Расii. Напрыклад, пры пераездзе пенсiянераў з Беларусi ў Расiю пенсiя ў апошняй прызначаецца з дня атрымання дазволу на сталае месца жыхарства з выплатай за прайшоўшы час, але не больш, чым за шэсць месяцаў. Выдача ж такiх дазволаў пенсiянерам — грамадзянам Беларусi адбывалася ў парадку, што ўстаноўлены для замежных грамадзян пры ўмове пражывання ў Расii не менш за адзiн год. На працягу гэтага часу пенсiянеры фактычна не маюць сродкаў для iснавання.

У дагаворы ж закладзены прагрэсiўны падыход да прызначэння выплаты пенсiй, заснаваны на прынцыпе «прапарцыянальнасцi». Гэта азначае, што кожная дзяржава будзе прызначаць i выплачваць частку або поўны памер пенсiй за працоўны стаж, набыты на яго тэрыторыi пасля распаду СССР (13 сакавiка 1992 года). Гэтым самым будзе адбывацца так званы «экспарт» пенсiй. Такiм чынам, за перыяды працоўнага стажу, набытыя на тэрыторыi былога СССР, пенсiю будзе прызначаць i выплачваць дзяржава, у якой грамадзянiн стала пражывае на момант звароту за пенсiяй. Немалаважна i тое, што ў дагаворы прадугледжана норма, што прадастаўляе грамадзянiну права выбару (у залежнасцi ад таго, што яму больш выгадна) прызначыць пенсiю ў адпаведнасцi з палажэннямi дагавора або па заканадаўству дзяржавы, грамадзянiнам якой ён з’яўляецца. У выпадку перасялення пенсiянера з тэрыторыi адной дзяржавы на тэрыторыю iншай пенсiю будзе працягваць выплачваць дзяржава, якая яе прызначыла, да набыцця права на пенсiю ў дзяржаве па новым месцы жыхарства.

Менавiта такiм чынам, адзначыў У. Патупчык, «будзе вырашана праблема працяглага неатрымання грамадзянамi пенсiй з-за адсутнасцi ў iх пасведчання на права жыхарства».

Што ж датычыцца рознага роду сацыяльных дапамог, то дагавор прадугледжвае, што дапамогi па часовай неўладкаванасцi будуць прызначацца i выплачвацца па заканадаўству дзяржавы, якому выплачвалiся страхавыя ўзносы; дапамогi па беспрацоўю i сямейныя дапамогi — па заканадаўству дзяржавы пражывання беспрацоўнага i дзяцей адпаведна; дапамогi ў выпадку працоўнага калецтва або прафесiйнага захворвання — дзяржавай, заканадаўства якой распаўсюджвалася на грамадзянiна падчас яго працоўнай дзейнасцi.

Рэалiзацыя палажэнняў дагавора, заявiў У. Патупчык, дазволiць «па-першае, забяспечыць неперапынны працэс выплаты прызначаных пенсiй у выпадку мiграцыi пенсiянераў у межах Саюзнай дзяржавы, а, па-другое, размеркаваць абавязацельствы кожнай дзяржавы ў частцы прадастаўлення пенсiйных (сацыяльных) правоў, набытых на iх тэрыторыях».

ДЭПУТАТЫ ПРЫНЯЛI ЗАКОНАПРАЕКТ «АБ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI»

Учора дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў прынялi законапраект «Аб агульнай сярэдняй адукацыi».

Гэты дакумент вызначае дзяржаўную палiтыку ў галiне агульнай сярэдняй адукацыi, якая накiравана на забеспячэнне правоў грамадзян на даступнасць i бясплатнасць агульнай сярэдняй адукацыi, здзяйсненне пераходу да абавязковай агульнай сярэдняй адукацыi, забеспячэнне пераемнасцi дашкольнай адукацыi з агульнай сярэдняй адукацыяй i агульнай сярэдняй адукацыi з прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыяй. У дакуменце вызначаецца структура агульнай сярэдняй адукацыi, прадугледжаны розныя вiды арганiзацыi навучання i выхавання, адлюстраваны асаблiвасцi навучальнага працэсу i iнш. Падрабязнасцi аб законапраекце — у наступным нумары.

ЗАМЕЖНЫМ I АЙЧЫННЫМ IНВЕСТАРАМ — АДНОЛЬКАВЫЯ ЎМОВЫ

Да другога чытання рыхтуюцца змяненнi i дапаўненнi ў Iнвестыцыйны кодэкс. Паводле слоў намеснiка мiнiстра эканомiкi Леанiда Дзямiдава, законапраект удакладняе прававы рэжым камерцыйных арганiзацый з замежнымi iнвестыцыямi з мэтай стварэння аднолькавых умоў гаспадарання замежным i айчынным таваравытворцам.

Асноўную цiкавасць выклiкае 79-ы артыкул Iнвестыцыйнага кодэкса. У адпаведнасцi з iм гарантавалася, што заканадаўства для камерцыйных арганiзацый з замежнымi iнвестыцыямi павiнна быць нязменным на працягу 5 гадоў. Прапанаваныя ж дэпутатам змяненнi выключаюць гэту норму з кодэкса. Як патлумачыў Л. Дзямiдаў, яна носiць «дэкларатыўны характар». Падчас разгляду законапраекта ў першым чытаннi частка дэпутатаў выступiла супраць гэтай прапановы. У прыватнасцi, Васiль Хрол паставiў пад сумненне неабходнасць адмены «з палiтычнага пункту гледжання» няхай сабе i дэкларатыўнага артыкула, якiм урад, «як сцягам», прыцягваў iнвестыцыi. Паводле яго слоў, артыкул аб пяцiгадовым незмяненнi заканадаўства не перашкаджаў у эканамiчным плане, а ў палiтычным дапамагаў. Дэпутат Вiктар Гумiнскi таксама не падтрымаў унесенае змяненне. Паводле яго слоў, падобнае палажэнне можа адмоўна адбiцца на i так невялiкiх замежных iнвестыцыях у беларускую эканомiку. Паводле слоў Л. Дзямiдава, на долю замежных iнвестараў прыходзiцца толькi 2,5 працэнта ўкладанняў у асноўны капiтал, а да 2010 года гэта лiчба павiнна ўзрасцi да 6—8 працэнтаў. У сваiм адказе дэпутатам намеснiк мiнiстра эканомiкi зрабiў акцэнт на тое, што iнвестара цяпер цiкавяць не столькi нейкiя льготы, колькi палiтычная, эканамiчная i заканадаўчая стабiльнасць у Беларусi. А судакладчык па законапраекту, дэпутат Уладзiмiр Малец прывёў даныя апытання, згодна з якiм 64 працэнты iнвестараў лiчаць iнвестыцыйны клiмат у нашай краiне здавальняючым, 7 працэнтаў — добрым.

Iншыя змяненнi i дапаўненнi ў Iнвестыцыйны кодэкс датычацца, у прыватнасцi, кампенсацыi кошту нацыяналiзаванай i рэквiзаванай маёмасцi для замежных i нацыянальных iнвестараў. Законапраектам устанаўлiваецца, што такая кампенсацыя павiнна быць роўнай рынкаваму кошту нацыяналiзаванай i рэквiзаванай iнвестыцыйнай маёмасцi. Таксама праект выключае з кодэкса палажэнне, якое дае магчымасць камерцыйным замежным арганiзацыям ствараць у неабмежаванай колькасцi даччыныя i залежныя таварыствы, якiя будуць карыстацца льготамi па падатковых плацяжах.

НЕПАЎНАЛЕТНIХ АД АЛКАГАЛIЗМУ ВЫЛЕЧАЦЬ ПРЫМУСОВА

У першым чытаннi дэпутамi быў прыняты законапраект «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях удасканалення сiстэмы прафiлактыкi безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетнiх, а таксама грамадскай судавытворчасцi».

Як адзначыў намеснiк мiнiстра ўнутраных спраў Вiктар Фiлiстовiч, штогод каля 6—7 тысяч непаўналетнiх садзяцца на лаву падсудных. Летась iмi было здзейснена 42 забойствы, 81 злачынства з прычыненнем цяжкiх цялесных пашкоджанняў. Гэта, лiчыць В. Фiлiстовiч, «вялiкiя лiчбы». Значная частка падобных злачынстваў учыняецца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення. Сама ж колькасць непаўналетнiх, якiя ўжываюць алкаголь i наркотыкi, з кожным годам павялiчваецца. У сувязi з гэтым у беларускае заканадаўства ўводзiцца норма аб прымусовай шпiталiзацыi i лячэннi непаўналетнiх (цяпер для гэтага неабходна згода iх самiх або бацькоў), якiя пакутуюць ад алкагалiзму, наркаманii або таксiкаманii. У адпаведнасцi з законапраектам такiя справы будуць разглядацца агульнымi судамi.

АБМЯЖОЎВАЕЦЦА ТЭРМIН ЗНАХОДЖАННЯ Ў СТАТУСЕ БЕСПРАЦОЎНАГА

У Савет Рэспублiкi накiраваны законапраект «Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь».

Законапраект прадугледжвае шэраг новых нормаў: устанаўлiвае пералiк грамадзян, якiя лiчацца занятымi, пашырае правы грамадзян у галiне занятасцi насельнiцтва, вызначае правы наймальнiка i г.д. Акрамя таго, праектам прадугледжваецца абмежаванне да трох гадоў тэрмiну знаходжання ў органах дзяржаўнай службы занятасцi ў якасцi беспрацоўнага. Таксама законапраектам узмацняецца сацыяльная абароненасць дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без дагляду бацькоў: яны аднесены да катэгорыi грамадзян, якiя маюць асаблiвую патрэбу ў сацыяльнай абароне i не здольныя на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы.

ЗА ДАПАМОГУ НЕЛЕГАЛАМ — АДМIНIСТРАЦЫЙНАЯ АДКАЗНАСЦЬ

Дэпутаты разгледзелi ў першым чытаннi законапраект «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублiкi Беларусь па пытаннях знаходжання замежных грамадзян i асоб без грамадзянства ў Рэспублiцы Беларусь, папярэджання наступстваў гандлю людзьмi i аб прызнаннi страцiўшым сiлу Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб iмiграцыi».

Дакумент, у прыватнасцi, уносiць змяненнi ў Кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, якiя прадугледжваюць адмiнiстрацыйную адказнасць за прадастаўленне замежным грамадзянам, якiя знаходзяцца ў Беларусi з парушэннем правiлаў знаходжання ў нашай краiне i правiлаў праезду праз яе тэрыторыю, жылога памяшкання або iншага памяшкання для пражывання, а таксама транспартнага сродку. Таксама законапраект уносiць дапаўненнi ў Кодэкс аб шлюбе i сям’i. Iмi прадугледжваецца магчымасць органаў унутраных спраў падаваць iскi аб прызнаннi шлюбу несапраўдным у тых выпадках, калi шлюб быў заключаны замежным грамадзянiнам або асобай без грамадзянства з грамадзянiнам Беларусi выключна з мэтай атрымання дазволу на сталае пражыванне ў нашай краiне.

АБМЕРКАВАНЫ НОВЫ ВIД ГРАМАДСКАГА АБ’ЯДНАННЯ

Дэпутаты разгледзелi законапраект «Аб рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб’яднаннях».

Такiмi аб’яднаннямi будзе лiчыцца асаблiвы вiд некамерцыйных арганiзацый, якi спалучае ў сабе прыкметы грамадскiх аб’яднанняў, але ў той жа час будзе стварацца, рэарганiзоўвацца i лiквiдавацца прэзiдэнтам Беларусi або з яго згоды. Паводле слоў мiнiстра юстыцыi Вiктара Галаванава, гэта абумоўлена выкананнем задач, якiя маюць дзяржаўную значнасць, а таксама маёмасным удзелам дзяржавы ў дзейнасцi гэтага вiду юрыдычных асоб.

Так як рэспублiканскiя дзяржаўна-грамадскiя аб’яднаннi з’яўляюцца некамерцыйнымi, атрыманне прыбытку не можа лiчыцца iх асноўнай дзейнасцю. Тым не менш законапраект прадугледжвае для iх магчымасць займацца прадпрымальнiцкай дзейнасцю, якая будзе неабходная для выканання дзяржаўна значных задач, калi гэта будзе прадугледжана ў статуце. Таксама праектам прадугледжана права такiх аб’яднанняў мець ва ўласнасцi маёмасць. Тая маёмасць, якая была набыта за дзяржаўныя сродкi, будзе з’яўляцца маёмасцю Рэспублiкi Беларусь або яе адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак i знаходзiцца ў бясплатным карыстаннi аб’яднання. Акрамя таго, дзяржаўныя органы або арганiзацыi будуць мець права перадаваць рэспублiканскiм дзяржаўна-грамадскiм аб’яднанням маёмасць ва ўласнасць цi арэнду.

На заканадаўчым узроўнi дзейнасць рэспублiканскiх дзяржаўна-грамадскiх аб’яднанняў рэгламентуецца ўпершыню. Тым не менш падобныя арганiзацыi фактычна дзейнiчаюць у Беларусi: гэта Беларускае фiзкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама», Беларускае рэспублiканскае аб’яднанне выратавання на водах i некалькi iншых.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi ратыфiкавалi Дагавор памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй аб супрацоўнiц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика