21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iнтэрпол атрымаў палiтычны «ўкол»

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Канферэнц-зала

Большасць краiн ЕС не прыслалi свае дэлегацыi ў Мiнск на 35-ю Еўрапейскую рэгiянальную канферэнцыю Мiжнароднай арганiзацыi крымiнальнай палiцыi.

Злачыннасць, як вядома, не мае нi межаў, нi нацыянальнасцi, нi палiтычных перакананняў. Крымiнальнiкi розных краiн хутка «iнтэгруюцца», калi ў iх ёсць агульны злачынны iнтарэс. Таму эфектыўна змагацца з транснацыянальнай злачыннасцю можна, толькi аб’яднаўшы намаганнi праваахоўных органаў усiх краiн. Гэтую iсцiну палiцэйскiя 24 дзяржаў зразумелi яшчэ ў красавiку 1914 года, сабраўшыся ў Манака на першы Мiжнародны кангрэс крымiнальнай палiцыi. Менавiта з таго часу i пачалася гiсторыя аўтарытэтнай i добра вядомай ва ўсiм свеце арганiзацыi пад назвай «Iнтэрпол». Зараз у яе ўваходзяць 184 краiны, у тым лiку 46 еўрапейскiх. Беларусь уступiла ў Мiжнародную арганiзацыю крымiнальнай палiцыi ў кастрычнiку 1993 года. За гэты час Нацыянальным бюро Iнтэрпола праведзена вялiкая праца. Напрыклад, менавiта з дапамогай калег з iншых дзяржаў беларускiмi праваахоўнiкамi было ўстаноўлена месцазнаходжанне 370 чалавек, сярод якiх 303 — хавалiся ад следства i суда i 67 — лiчылiся прапаўшымi без вестак. Зараз, паводле слоў мiнiстра ўнутраных спраў Беларусi Уладзiмiра Навумава, па лiнii Iнтэрпола адшукваецца больш за тысячу нашых суграмадзян. Разам з тым на тэрыторыi Беларусi было знойдзена 214 iншаземцаў, якiя вышуквалiся мiжнароднай палiцыяй.

Не менш значная праца была праведзена па вышуку аўтатранспарту. За апошнiя 13 гадоў па базе звестак Генеральнага сакратарыята Iнтэрпола было праверана больш за 21 тысячу аўтамашын, знойдзена каля 3 тысяч транспартных сродкаў.

З дапамогай iнфармацыi беларускага бюро мiжнароднай палiцыi была спынена злачынная дзейнасць шэрагу айчынных i замежных прадпрыемстваў i прыватных асоб, якiя спрабавалi нанесцi эканамiчны ўрон нашай дзяржаве на агульную суму каля 3 мiльярдаў долараў. Толькi летась агульны кошт тавараў, якiя пры iнфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнага бюро Iнтэрпола былi канфiскаваны ў даход беларускай дзяржавы, склаў больш за 2 мiльёны 380 тысяч долараў.

Праваахоўныя органы Беларусi актыўна i эфектыўна ўдзельнiчаюць у шэрагу праграм Iнтэрпола па барацьбе з тэрарызмам, наркабiзнэсам, гандлем людзьмi, распаўсюджваннем парнаграфii i iншымi праявамi арганiзаванай злачыннасцi. I зусiм заканамерна, што год таму амаль аднагалосна (за гэта прагаласавалi прадстаўнiкi 45 еўрапейскiх краiн з 46, якiя уваходзяць у Iнтэрпол) было прынята рашэнне аб правядзеннi 35-й Еўрапейскай рэгiянальнай канферэнцыi ў Мiнску. Учора гэтая канферэнцыя пачала працу. Аднак у работу палiцэйскага форуму ўмяшалася палiтыка. Паводле iнфармацыi генеральнага сакратара Iнтэрпола Рональда К. Ноўбла яшчэ 4 мая гэтага года ён атрымаў лiст ад старшынi Камiтэта пастаянных прадстаўнiкоў ЕС з рэкамендацыяй перанесцi канферэнцыю ў iншае месца. Кiраўнiцтва Iнтэрпола нагадала Еўрасаюзу, што з’яўляецца непалiтычнай арганiзацыяй i не пагадзiлася з прапановай адмянiць канферэнцыю ў Мiнску. Тым не менш, большасць краiн ЕС, кiруючыся палiтычнымi меркаваннямi, не прыслалi свае дэлегацыi ў беларускую сталiцу. Рональд К. Ноўбл выказаў у сувязi з гэтым шкадаванне, паколькi, паводле яго слоў, барацьба з тэрарызмам i iншымi сур’ёзнымi транснацыянальнымi злачынствамi патрабуе супрацоўнiцтва палiцыi на мiжнародным узроўнi, якiмi б нi былi палiтычныя рознагалоссi памiж урадамi. А мiнiстр унутраных спраў Беларусi Уладзiмiр Навумаў падкрэслiў, што краiны ЕС, якiя «байкатавалi» мiнскую канферэнцыю, аказалi добрую паслугу злачынцам.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Большасць краiн ЕС не прыслалi свае дэлегацыi ў Мiнск на 35-ю Еўрапейскую рэгiянальную канферэнцыю Мiжнароднай арганiзацыi крымiнальнай палiцыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика