Узнагароды пасольства знаўцам беларускай мовы
Леанiд ТУГАРЫН
У Польшчы адбылося ўручэнне ўзнагарод лепшым вучням школ з дадатковым вывучэннем беларускай мовы
Цырымонiя прайшла на ўрачыстым сходзе настаўнiкаў, навучэнцаў i выпускнiкоў, iх бацькоў i прадстаўнiкоў мясцовых уладаў, грамадскасцi з нагоды заканчэння навучальнага года ў калектыве школ з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. За выдатныя поспехi ў вучобе i актыўнасць на нiве беларушчыны лепшым выпускнiкам лiцэя Эвелiне Плiс i Паўлiне Васiлюк былi ўручаны традыцыйныя (уручаюцца тры гады запар) лiсты ўдзячнасцi ад iмя пасла Беларусi ў Польшчы i каштоўныя падарункi пасольства (плэеры DVD). Дырэктар лiцэя i запрошаныя госцi ўручылi актывiстам бацькоўскага камiтэта i лепшым навучэнцам заахвочвальныя лiсты i падарункi, пасведчаннi аб заканчэннi лiцэя яго выпуснiкам. У завяршэнне ўрачыстага сходу з невялiкай канцэртнай праграмай выступiў вакальны ансамбль лiцэя «Знiчка», лаўрэат агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня». Нагадаем, у калектыве школ навучаецца 540 школьнiкаў, у тым лiку 370 — у лiцэi i 170 — у гiмназii, 119 чалавек з’яўляюцца выпускнiкамi 2005/2006 навучальнага года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Польшчы адбылося ўручэнне ўзнагарод лепшым вучням школ з дадатковым вывучэннем беларускай мовы
|
|