Хроніка апошніх падзей
IРАН НЕ АБМЯНЯЕ «ЗОЛАТА НА АРЭШКI I ШАКАЛАДКI»
Прэзiдэнт Iрана Махмуд Ахмадзi Няжад адмовiўся ад прапановы Еўрасаюза прадаставiць Тэгерану ядзерны рэактар у абмен на адмову ад правядзення ўласных работ па абагачэнню ўрану. «Не прымушайце народы i ўрады, чые подпiсы стаяць пад Дагаворам аб нераспаўсюджванні ядзернай зброi, выходзiць з гэтага пагаднення», — заявiў Няжад. Iран не спынiць абагачэнне ўрану ў абмен на эканамiчныя стымулы з боку Еўрасаюза, сказаў кiраўнiк Iрана ўчора на мiтынгу ў горадзе Арак. «Iран ужо ўводзiў мараторый на абагачэнне ўрану тэрмiнам на два гады, i гэта быў горкi вопыт для нашай краiны», — сказаў прэзiдэнт. Ён папярэдзiў, што Iран «не патрапiць у адну i тую ж пастку двойчы». «Яны думаюць, што маюць справу з чатырохгадовым дзiцем, у якога можна ўзяць золата i даць за гэта некалькi арэшкаў i шакаладак», — адзначыў iранскi кiраўнiк. «Мы не маем патрэбы ў вашых iнiцыятывах», — дадаў ён. У ЛЕЙПЦЫГУ СУТЫКНУЛIСЯ ТРАМВАI: 24 ЧАЛАВЕКI ПАРАНЕНЫ Як мiнiмум 24 чалавекi атрымалi траўмы рознай ступенi цяжкасцi ў вынiку сутыкнення двух трамваяў у Лейпцыгу на ўсходзе Германii. Стан трох пацярпелых ацэньваецца як цяжкi. Паводле паведамленняў, позна ўвечары ў аўторак адзiн з трамваяў па невядомых прычынах урэзаўся ў бок другога. Прадстаўнiкi транспартнай кампанii ацэньваюць урон ад здарэння як мiнiмум у 500 тысяч еўра. У НЬЮ-ЙОРКУ БЕЛАРУСКАЯ МАДЭЛЬ ВЫЙШЛА НА ХАДУ З АЎТОБУСА На мiнулым тыднi ў Нью-Йорку беларуская мадэль Таццяна Сiманава, якая ехала ў трэйлеры, пераблытала дзверы i вывалiлася з транспарту на хуткасцi 60 кiламетраў. Iнцыдэнт адбыўся 9 мая на адной з хуткасных аўтастрад, па якой 21-гадовую мадэль вёз спецыяльна наняты «дом на колах». Яна разам са сваiмi калегамi ехала на востраў Стэйтэн, дзе павiнны былi адбыцца фотасесii для аднаго з часопiсаў. На шчасце, пасля iнцыдэнту мадэль засталася жывая, але паламала руку, вывiхнула плячо, пашкодзiла галаву i твар, паведамляе New York Daily News. Нейкiм чынам Сiманава страцiла арыентацыю, калi выходзiла з прыбiральнi ў калiдор. «Там злева ёсць дзверы, якiя вядуць у салон аўтобуса, а справа — дзверы экстраннага выхаду», — расказаў адзiн з палiцэйскiх. Вадзiцель у люстэрка задняга вiду ўбачыў, як дзяўчына ўпала, i адразу затармазiў. Нейкiм цудам нi адзiн з аўтамабiляў, якiя праязджалi мiма, не зачапiў мадэль. РПЦ АСУДЖАЕ ЭКРАНIЗАЦЫЮ «КОДА ДА ВIНЧЫ» Маскоўскi патрыярхат негатыўна ставiцца да экранiзацыi амерыканскага рамана-бестсейлера «Код да Вiнчы» i падзяляе ў гэтым пазiцыю каталiцкай царквы. Пра гэта заявiў прэс-сакратар патрыярхата Мiхаiл Дудко. На думку айца Дудко, кнiга Дэна Браўна «мяжуе з блюзнерствам» i абражае пачуццi вернiкаў, але яшчэ больш абражае вернiкаў фiльм.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Iрана Махмуд Ахмадзi Няжад адмовiўся ад прапановы Еўрасаюза прадаставiць Тэгерану ядзерны рэактар у абмен на адмову ад правядзення ўласных р
|
|