21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Неверагодныя прыгоды $17 350

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

СКАЖАМ нашым чытачам адразу, што ў гэту гiсторыю цяжка паверыць, настолькi неверагодны яе сюжэт. Тым не менш, яна мела месца i адбылася ў Гомелi, яскрава высвецiўшы маральныя якасцi «герояў». Таму, зыходзячы з этычных меркаванняў, прозвiшчы iх у гэтым артыкуле зменены, як i асобныя дэталi гiсторыi.

Не было нi граша. I раптам...

Братам Iвану i Пятру Баравiковым выпiць хацелася з самай ранiцы. I прычын таму было некалькi. Першая: уся iх iстота жадала апахмелкi. Другая: трэба было супакоiць нервы аднаму ад кантакту з былой жонкай, другому — з сужыцелькай. Трэцяя i, бадай, самая галоўная: у Iвана сёння быў дзень нараджэння i абысцiся тут без чаркi было б вялiкiм грахом. Таму 50-гадовыя мужчыны i адправiлiся шукаць пустыя бутэлькi, каб здаць iх у прыёмны пункт шклатары.

Жылi яны ў самым цэнтры горада каля чыгуначнага i аўтавакзала i выйшлi на «паляванне» раней за iншых аматараў падзарабiць на бутэльках. Таму, вiдаць, i падфарцiла: праз некаторы час набегла пэўная сума, якая тут жа ператварылася ў запаветнае вiно. Падбадзёрыўшыся iм, браты адчайна думалi, што да вечара, калi будзе самы пiк «адцягнуцца», яшчэ далёка, i таму працягвалi тыя пошукi. За ноч на асфальт намяло сняжку, якi вецер пераганяў з месца на месца, i каля падземнага пераходу чыгуначнага вакзала, паблiзу аўтастаянкi, Iван раптам паслiзнуўся на нейкiм прадмеце, якi выскачыў з-пад яго нагi, i ледзь не ўпаў.

— Таварыш, вы згубiлi скрутак, — пачуў ён голас нейкага дзядка, што праходзiў побач. Iван зiрнуў на снег, дзе ляжаў цэлафанавы пакет, заклеены скотчам, i падняў яго. Адышоўшы крыху ўбок, адарваў краёк. Грошы! Колькi i якiя — невядома! Але ж — грошы! Трывожна i радасна забiлiся сэрцы братоў, i яны, забыўшыся пра ўсё на свеце, iрванулi дадому (мужчыны жылi ў адной кватэры). Там яны зашылiся ў спальны пакой i распячаталi пакет. Дзiвосы ды i толькi! 17 350 долараў! Беспрацоўны Iван i слесар-электрык Пётр Баравiковы ўраз адчулi сябе багацеямi, бо раней бачыць у сваiх руках дзвесце-трыста «баксаў» было для iх вялiкай радасцю. А тут — такая сума! Яе неабходна было замачыць, i справу гэту мужчыны не адклалi. Пiлi, пакуль, змораныя алкаголем, не адключылiся.

Прывiтанне з Масквы

У падобнай жа адключцы гэтай самай ноччу быў i Сяргей Васькоў. Ён днём знаходзiўся ў прыўзнятым настроi, бо, нарэшце, з Масквы, дзе працавала яго брыгада будаўнiкоў летам i восенню, паведамiлi: сустракай тады i тады чалавека з белакаменнай, якi перадасць зарплату брыгады — 17 500 долараў. На пакеце напiсаны твой хатнi адрас i нумар тэлефона.

Васькоў сустрэў таго самага чалавека, забраў ад яго грошы i 150 долараў пусцiў на замочку з iм. У вынiку ён аказаўся ў добрым падпiтку, паклаў скрутак з «баксамi» ў куртку i пакрочыў па горадзе. Як апынуўся дома, не памятае. Памятае толькi, што iшоў па вулiцы Савецкай ад кандытарскай фабрыкi «Спартак» i павярнуў на вулiцу Перамогi. Ранiцай прачнуўся, а грошай — няма. Пачаў перабiраць у галаве ўсе падзеi мiнулага дня i прыйшоў да думкi, што згубiў пакет недзе ў раёне вышэйназванай вулiцы Перамогi. Цi трэба казаць, у якiм адчаi быў Сяргей, якi камень лёг на яго душу. Хай бы тыя грошы былi асабiста яго, а то ж — цэлай брыгады. Як разлiчыцца з людзьмi? Што рабiць? Даць аб’яву аб прапажы скрутка i паабяцаць высокае матэрыяльнае ўзнагароджанне за вяртанне знаходкi — смешна. Бо дурняў (апрача, вядома, яго) у гэтай гiсторыi не будзе. Пайсцi з заявай у мiлiцыю — не сур’ёзна. Бо нiхто нiчога ў яго не краў. Таму Васькоў змiрыўся з непрыемнасцю, бо iншага шляху не бачыў, i думаў толькi аб тым, што наперадзе ў яго будзе бясплатная работа, каб аддаць даўгi падначаленым.

Грошы ляцелi направа i налева

Тым часам браты Баравiковы працягвалi балдзець, любуючыся купюрамi з выявамi амерыканскiх прэзiдэнтаў. Iх яны схавалi ў шафу ў той самы вечар, калi адзначалi дзень нараджэння Iвана. Той набраўся да чорцiкаў, чым i скарыстаўся Пятро. Ён выцягнуў са скрутка крыху больш за дзве тысячы долараў i накiраваўся да сваёй сужыцелькi на начлег пасля таго, як Iван заснуў беспрабудным сном, а ён прачнуўся на свiтанку. Яму захацелася паддобрыцца да дачкi i сына сужыцелькi, каб яны ведалi, што ён не апошнi чалавек у горадзе не толькi ў матэрыяльным плане, але i па шчодрасцi душы. Таму падарыў iм адпаведна 250 i 150 «баксаў», а даме сэрца купiў прыгожыя боты. Па сто долараў ён уручыў сваiм брату i пляменнiцы, а 450 i больш «баксаў» пусцiў на выпiўку з сябрамi.

Тым часам Iван узяў (таксама ўпотай ад Пятра) тысячу долараў са скрутка i з тае прычыны, што яго былая жонка, якая з дачкой жыла ў гэтай жа самай кватэры, ужо ведала аб знаходцы братоў (Iван пахвалiўся ёй), вымушаны быў даць ёй 550 «баксаў» на пакупку газавай плiты, а потым расшчодрыўся яшчэ на 450. Асцерагаючыся, што грошы наогул могуць знiкнуць з кватэры, бо да Iвана нярэдка заходзiлi яго сябрукi — выпiвохi, якiя i ўкрасцi могуць грошы, Пётр вырашыў аддаць iх на захаванне свайму брыгадзiру, прызнаўшыся ва ўсiм. I калi апошнi пералiчваў iх, гэта заўважыла былая жонка Iвана, а сам ён, будучы ў запоi, даведаўся аб тым пасля i кiнуўся да Пятра бiцца. Брыгадзiр павёз дадому 12 100 долараў. Як бачна, 5250 «баксаў» браты растранжырылi лiтаральна за некалькi дзён.

Званок незнаёмкi

Як не стараўся супакойваць сябе Васькоў, яму гэта не ўдавалася. Тыя згубленыя грошы не давалi яму заснуць. Мужчына страцiў душэўную раўнавагу i час ад часу хапаўся за «матор», праклiнаючы сябе за тую п’янку. Невядома, чым магло б скончыцца яго нервовае ўзрушэнне, калi б аднойчы, тыднi праз два пасля здарэння ў яго кватэры не раздаўся тэлефонны званок. Прыемны жаночы голас пацiкавiўся яго здароўем, затым — валютай, што насцярожыла Сяргея, i не паспеў ён што-небудзь адказаць незнаёмцы, як яна прашаптала ў трубку: вашы грошы знайшоў Iван Баравiкоў. Вось яго хатнi адрас...

На тым размова абарвалася, i ў Васькова з’явiўся праменьчык надзеi: няўжо праўда, няўжо ўдасца вярнуць грошы? З такiмi думкамi i накiраваўся ён у раённы аддзел унутраных спраў, спадзеючыся на дапамогу. У мiлiцыi яго выслухалi i абяцалi разабрацца. Двое супрацоўнiкаў неўзабаве з’явiлiся па ўказанаму адрасу, i дзверы iм адчынiла былая жонка Iвана, якi быў пад добрай «мухай». Першапачаткова абое яны катэгарычна абверглi чуткi аб знаходцы вялiкай сумы долараў, але ў ходзе далейшай размовы Iван усё ж прызнаўся, сказаўшы, што грошы забраў Пятро. Яго, праўда, дома няма. У сужыцелькi ён зараз.

Па ўказанаму адрасу мiлiцыянеры паехалi да Пятра, якi таксама быў добра выпiўшы. Той нават здзiвiўся зададзенаму пытанню i не хацеў працягваць пачатую гутарку. Тады яму настойлiва прапанавалi праехаць у мiлiцыю, пасля чаго ён «раскалоўся» i заявiў: грошы ў яго знаёмага, але на гэты момант таго дома няма. Мiлiцыянерам патрабавалася пэўнае ўдакладненне Iвана i Пятра, i яны тут жа наладзiлi iм сустрэчу, у час якой браты пачалi лаяцца адзiн з адным, а потым, незаўважна для мiлiцыянераў дамовiлiся гаварыць, што яны знайшлi пакет, у якiм было не 17 350 долараў, а 12 100. Натуральна, гэта не прайшло мiма вушэй сышчыкаў.

Вiзiт да маёра

Працверазеўшы, Баравiковы пачалi аналiзаваць размову з мiлiцыянерамi i прыйшлi да высновы, што гэта былi зусiм не работнiкi праваахоўных органаў, а браткi-бандыты. Па-першае, прыйшлi яны не ў форменным абмундзiраваннi i чамусьцi здалёк паказалi свае пасведчаннi-паперкi, у якiя браты пабаялiся цi пасаромелiся зазiрнуць. Па-другое, якiм тонам яны размаўлялi: «Мы настойлiва рэкамендуем расказаць усю праўду», «Глядзiце, мужыкi, каб вы не трапiлi ў пераплёт», «Яшчэ пашкадуеце, калi не паслухаеце нас» i гэтак далей. Бандыты, адным словам. Лёгкага хлеба захацелi. Ды толькi — дудкi вам, а не грошы! Управу знойдзем на вас, не сумнявайцеся!

З такiмi думкамi Пятро заявiўся да свайго брыгадзiра i расказаў яму аб вiзiце браткоў-бандытаў, а потым з адным сваiм родзiчам нанёс вiзiт аднаму знаёмаму, бацьку маёра мiлiцыi, старшага оперупаўнаважанага ўпраўлення дэпартамента выканання пакаранняў упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама Васiля Мяшкова. Яго з кабiнета выклiкалi ў легкавушку, дзе Пятро расказаў аб рэкецiрах-вымагальнiках i папрасiў Васiля загнаць iх у пастку, закальцаваць у наручнiкi. На ўсякi выпадак Пятро прапанаваў маёру пакласцi скрутак з грашыма ў яго сейф. Там яны будуць у надзейнай схованцы, i на душы ў iх законных уладальнiкаў (а Баравiковы ўжо лiчылi сябе менавiта такiмi) будзе спакойна пры ўсiх абставiнах.

Мiлiцэйскiя разборкi

У вызначаны час Мяшкоў i яго напарнiк, якi быў у адрозненне ад Васiля ў мiлiцэйскай форме, з’явiлiся ў кватэры Баравiковых i пачалi чакаць бандытаў-рэкецiраў. Тым часам старшы лейтэнант i маёр з раённага аддзела ўнутраных спраў прыхапiлi з сабой Сяргея Васькова i таксама пад’ехалi да братоў, каб тыя аддалi яму грошы. Мяшкоў i яго напарнiк прадставiлiся iм супрацоўнiкамi ўпраўлення службы бяспекi УУС аблвыканкама i патрабавалi прад’явiць дакументы, што i было зроблена.

Пачалося высвятленне абставiнаў. Васькоў казаў, што грошы ён згубiў у раёне вулiцы Перамогi, а Баравiковы даказвалi, што iх яны знайшлi каля чыгуначнага вакзала. I зусiм не 17 350 долараў, як сцвярджаў брыгадзiр будаўнiкоў, а 12 100. Значыць, не таго пацярпелага вы прывялi, настойваў Мяшкоў, гэта не ён згубiў грошы, а нехта iншы. Пацярпелы — рэальны, даказвалi мiлiцыянеры з РАУС, вось яго афiцыйная заява, ды i Баравiковы не адмаўляюцца, што менавiта яны знайшлi грошы, а Васькоў, мяркуючы па ўсiм, па п’янцы не можа ўспомнiць асобныя моманты. Трэба вярнуць яму грошы.

Адным словам, разборкi працягвалiся. У ходзе iх браты непакоiлiся за тое, як бы iм пазбегнуць вяртання тых растранжыраных больш як пяць тысяч «баксаў», а Васькова гэты момант не хваляваў. Ён рады быў бы i таму, каб у яго кiшэнi аказалiся хоць бы тыя 12 100 долараў. Але аб гэтых пачуццях нi адзiн, нi другi бок не ведалi, а чакалi ад мiлiцыянераў, якое рашэнне яны прымуць. Як кажуць, кансенсус быў дасягнуты на карысць Сяргея Васькова.

I вось кабiнет маёра Мяшкова. Ён дастае з сейфа пакет з грашыма i перадае яго супрацоўнiкам РАУС, а тыя — Васькову, якi iх чакае ў холе. У прысутнасцi ўказаных мiлiцыянераў Сяргей пералiчвае ў легкавушцы долары, i яго адразу ж кiдае ў пот. Там усяго... чатыры тысячы баксаў! Нi больш, нi менш. Дзе ж астатнiя, пытае ён у мiлiцыянераў, а тыя толькi чухаюць патылiцы: вось дык справа!

Фiнал

Аб усiм гэтым мiлiцыянеры далажылi свайму начальству, i адзiн з iх патэлефанаваў ва ўпраўленне службы бяспекi УУС аблвыканкама, але там адказалi, што iх супрацоўнiкi па ўзнятаму пытанню не ведаюць абсалютна нiчога. Тым часам Мяшкоў з’яўляецца ў РАУС i, прызнаўшыся, што ён работнiк зусiм iншай службы, цiкавiцца ходам праверкi i гаворыць, што пытанне з Васьковым вырашана, i таму справу трэба закрываць. Прэтэнзiй апошнi не мае.

Але гэта была няпраўда, бо, не дачакаўшыся вяртання астатнiх 8100 долараў, Сяргей напiсаў адпаведную заяву ва Упраўленне камiтэта дзяржаўнай бяспекi вобласцi, у вынiку чаго пачалося расследаванне i справа дайшла да суда. Было выяўлена, што Мяшкоў па сваiх службовых абавязках кантраляваў стан аператыўна-вышуковай i iншай работы ў выпраўленчых установах адкрытага тыпу Гомельшчыны i самавольна праводзiў вышэйапiсаныя дзеяннi, якiя зусiм не адносiлiся да яго кампетэнцыi. Акрамя таго, атрымаўшы ад Пятра Баравiкова грошы, ён не склаў адпаведны акт аб iх паступленнi i ў кнiзе рэгiстрацыi дзяжурнай часцi не зрабiў патрэбнага запiсу.

Доступу да пакладзенага ў сейф пакета, як прызнаў ён сам на судовым пасяджэннi, а гэта пацвердзiў i напарнiк Мяшкова, нiхто не меў, акрамя яго самога. Гэтыя i iншыя доказы i ляглi ў аснову абвiнавачвання суда першай iнстанцыi ў незаконным авалоданнi маёрам буйной сумы грошай, i яму было адмерана пазбаўленне волi ў калонii ўзмоцненага рэжыму тры з паловай гады з канфiскацыяй маёмасцi i спагнаннем на карысць Сяргея Васькова 17 423 100 рублёў. Судовая калегiя абласнога суда, куды ён звяртаўся з касацыйнай скаргай, зменшыла яму тэрмiн пазбаўлення волi на адзiн год, пакiнуўшы астатнiя пункты прыгавору ў сiле.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СКАЖАМ нашым чытачам адразу, што ў гэту гiсторыю цяжка паверыць, настолькi неверагодны яе сюжэт. Тым не менш, яна мела месца i адбылася ў Гомелi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика