«Пакуль што танцуйце...»
Вольга ВIШНЁВА
Праблему ўзнiмае чытач Клуб у аварыйным стане, але да гэтага чамусьцi нiкому няма справыЖыхароў вёскi Заямнае Стаўбцоўскага раёна непакоiць арганiзацыя культурнага адпачынку. Мясцовы клуб тут у аварыйным стане. Ды настолькi, што рамонт яго абыдзецца даражэй, чым будаўнiцтва новага. Пакуль яго ўвядуць (новы будынак), мясцовая моладзь вымушана альбо хадзiць у суседнiя вёскi, альбо радавацца таму, што ёсць. Але ж радавацца, па сутнасцi, няма чаму. Ужо знадворку ДК пужае сваiм выглядам: сцены замест белых сталi плямiста-шэрымi, вокны дзе-нiдзе пабiтыя. Далей — горш. Сцены ўнутры даўно (мо з тых пор, як будаваўся клуб) не фарбавалiся, падлога — таксама. Акрамя таго, яна яшчэ i правальваецца дзе-нiдзе. Столь, скрозь пакрытая падцёкамi ад дажджоў, стала месцамi абвальвацца... Вiдовiшча, канешне ж, уражвае. Ды што зробiш, калi грошай на рамонт не выдзялялi, пэўна, яшчэ з 1996 года, калi па раёну прайшоўся буран. Але ж, па сутнасцi, нiкога акрамя работнiкаў ДК i дзяцей, праблема гэта не хвалюе. Яны i да мясцовай улады звярталiся па дапамогу, i да дэпутата Палаты прадстаўнiкоў. За гэты час клуб перайшоў на ўтрыманне раённага аддзела культуры, i зноў усё па новай — хадзiць, тэлефанаваць, прасiць... А праводзiць дыскатэкi ў афiцыйна непрацуючым клубе. Як патлумачылi ў раённым аддзеле па надзвычайных сiтуацыях, яшчэ ў мiнулым годзе iмi была зацверджана пастанова ад 15.02.2005 года № 3 аб спыненнi эксплуатацыi Заямнаўскага Дома культуры. Дакумент быў падпiсаны былым старшынёй сельскага Савета. Але чамусьцi самi работнiкi клуба пра гэта не былi папярэджаны. Ад iх, як i раней, патрабуюць выконваць даведзеныя платныя паслугi. Як гавораць работнiкi ДК, яны ведалi толькi аб прапанове закрыць клуб. Прапанова дык прапанова. I зноў дыскатэкi на свой страх i рызыку, штрафы... Зараз справу перадалi ў пракуратуру. Што будзе далей? Хто яго ведае... Усё ў тым жа аддзеле культуры мне сказалi, што ў сувязi з будаўнiцтвам аграгарадка плануецца i будаўнiцтва новага Дома культуры. Калi гэта будзе, таксама дакладна невядома. Што ж, пачакаем?..
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Клуб у аварыйным стане, але да гэтага чамусьцi нiкому няма справы |
|