21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ігнараваць нельга, глядзець

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

«Еўрабачанне-2006»

Адзiн з самых прэстыжных у свеце конкурсаў песнi пачнецца сёння ў Афiнах. Ва ўрачыстым канцэрце адкрыцця, дарэчы, абяцалi ўзяць удзел дзве беларускiя спявачкi — Анжэлiка Агурбаш, якая яшчэ летась атрымала запрашэнне наведаць гiстарычную радзiму свайго мужа, i Алена Грышанава, якая зараз гастралюе па Грэцыi. У цэнтры ўвагi ўсё ж, безумоўна, будзе Палiна Смолава — прадстаўнiца Беларусi, якая выйдзе на сцэну ў паўфiнале «Еўрабачання» пад нумарам 5.

Нумар Палiны са складанай харэаграфiяй у выкананнi балета Сяргея Япiхава выклiкаў у многiх як добразычлiвую цiкавасць, так i заўвагi. Якой пастаноўка атрымаецца ў вынiку, убачым ужо сёння вечарам. Зрэшты, акрамя беларускi, яшчэ многiя канкурсанты маюць намер здзiвiць публiку на Алiмпiйскай арэне.

Пра цуды i пер’е

Музыканты фiнскага рок-гурту «Лордзi» выходзяць на сцэну ў масках i касцюмах... мiстычных пачвар. Iхняе выступленне, гэтаксама як эпатажныя паводзiны i выказваннi музыкантаў («На сняданак я ем дзяцей», — змрочна пажартаваў салiст), выклiкала негатыўную рэакцыю ў рэлiгiйных арганiзацый розных краiн. Скандал абяцае стаць не меншым, чым вакол кiнапрэм’еры «Кода да Вiнчы». Фiны захоўваюць «пачварны спакой» i на шквал крытыкi адказваюць, што iхняй краiне не прывыкаць да нулявых балаў.

Малады гурт з Латвii «Космас» выклiкаў у гледачоў зусiм iншыя адчуваннi — захапленне i павагу. Шасцёра мужчын выйдуць на сцэну... без нiводнага музычнага iнструмента, i карыстаюцца толькi ўласнымi галасамi. У дадатак да прафесiйнага вакалу ёсць яшчэ адна «фiшка» — выканаўцы проста на сцэне з мiкрафонаў i падручных элементаў збiраюць маленькага робата. Але латышы — фiналiсты па вынiках мiнулага года, так што iхняе выступленне мы ўбачым толькi 20 мая, у суботу.

Асаблiвасцю шоу ўкраiнкi Цiны Кароль як быццам павiнна стаць вялiкае чырвонае сэрца, якое будзе лятаць над сцэнай падчас песнi. Праўда, рэалiзацыi гэтай задумкi на папярэднiх рэпетыцыях нiбыта нiхто не бачыў.

Песня яшчэ адной краiны-паўфiналiста, Польшчы, адметная тым, што будзе выканана... на 5 мовах, у тым лiку рускай (ва ўсякiм выпадку, да апошняга моманту музыканты прытрымлiвалiся гэтай версii). Выканаўцы, акрамя таго, выйдуць на сцэну ў карнавальных касцюмах i масках.

Надзвычай моцнага выступлення ў фiнале чакаюць ад румына Мiхая. Мала таго, што прадстаўнiкi Румынii заўжды прафесiйна падрыхтаваны ў плане вакалу, у нумары задзейнiчаны выдатныя танцоры (адзiн з iх напрыканцы песнi круцiцца на галаве) i спецэфекты (з падлогi ўздымуцца тры кубы, якiя будуць свяцiцца. Апошнi прыём збiраецца выкарыстаць як быццам i дэбютант конкурсу Андрэ з Арменii, якому ў паўфiнале дастаўся нумар 1, так што паглядзiм, цi апраўдаецца стаўка на геаметрыю). Акрамя таго, многiя ўдзельнiкi выкарыстоўваюць прыём пераапранання на сцэне, спяваюць на дзiўных мовах i дыялектах, звяртаюцца да элементаў грэчаскай культуры.

Мовай лiчбаў

У 51-м конкурсе «Еўрабачанне» бяруць удзел 37 краiн, галасаваць будуць 38 (плюс Сербiя i Чарнагорыя).

Алiмпiйская арэна ўключае 18 500 месцаў на шасцi ўзроўнях, а таксама 2000 дадатковых месцаў i 300 месцаў для прадстаўнiкоў СМI.

Сцэна ўяўляе сабой рухомае кола дыяметрам у 13 метраў, асобныя часткi сцэны будуць перамяшчацца так, каб мяняць абрысы ад песнi да песнi.

Бiлеты на фiнал «Еўрабачання-2006» пры папярэднiм продажы праз Iнтэрнэт разышлiся на працягу гадзiны. Кошт бiлетаў вар’iруецца ад 10 да 250 еўра ў залежнасцi ад месца ў зале i ад канцэрту (iх 8, уключаючы генеральныя рэпетыцыi, паўфiнал i фiнал).

Для артыстаў прызначана 80 рэпетыцый i як мiнiмум 76 прэс-канферэнцый.

Падрыхтавана 37 так званых «паштовак краiн» па 35 секунд кожная.

Тэлекарцiнку ствараюць 20 камер, размешчаных у розных кропках залы.

Прамая трансляцыя паўфiналу «Еўрабачання-2006» на Першым нацыянальным тэлеканале пачнецца а 22-й гадзiне. Прыемных вам пачуццяў i ад выступленняў (хварэем за Беларусь!), i ад дасцiпных каментарыяў (спадзяюся, каментаваць конкурс па традыцыi будзе Алесь Круглякоў). Абмяркоўваць будзем пазней.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн з самых прэстыжных у свеце конкурсаў песнi пачнецца сёння ў Афiнах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика