120 кг небяспекi...
Iгар ГРЫШЫН
У Беларусi праваахоўнiкамi з незаконнага абароту канфiскавана адна з самых буйных у гiсторыi краiны партый ядавiтага металу — ртуцi.
Як паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, у Барысаве ў момант збыту больш як 120 кiлаграмаў гэтага моцнадзеючага ядавiтага рэчыва, якое адносiцца да першага класа небяспекi, супрацоўнiкамi галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй, галоўнага ўпраўлення папярэдняга расследавання, спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС i КДБ былi затрыманы начальнiк аховы аднаго з прадпрыемстваў горада, iнкасатар i раней судзiмы за хулiганства вартаўнiк Барысаўскага вучэбнага палiгона электрасетак. Кошт канфiскаванай партыi ртуцi склаў каля 46 тысяч долараў ЗША. Калi аператыўнiкi праводзiлi вобыскi па месцы жыхарства затрыманых, то ў аднаго з iх быў знойдзены i канфiскаваны яшчэ i арсенал зброi: два пiсталеты, ружжо, больш за 200 патронаў калiбра 7,62 мм для аўтаматаў i вiнтовак, больш за 700 розных халастых патронаў, абалонка гранаты Ф-1. Зараз следчыя займаюцца высвятленнем, у прыватнасцi, пытанняў, што звязаны з крынiцамi паступлення ртуцi i зброi да затрыманых, а таксама праводзяць праверку прадпрыемстваў Барысаўскага раёна з мэтай выяўлення недастачы гэтага небяспечнага металу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi праваахоўнiкамi з незаконнага абароту канфiскавана адна з самых буйных у гiсторыi краiны партый ядавiтага металу — ртуцi |
|