55-мiльённы канфiскат
Iгар ГРЫШЫН
У ходзе адпрацоўкi зон мытнага кантролю супрацоўнiкi аддзела па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю Брэсцкага РАУС у гаражным кааператыве «Вазок» выявiлi буйную партыю кантрабанднага тавару.
Спачатку не пашанцавала непрацуючаму ўладальнiку «Аўдзi-100», машыну якога ў гаражным кааператыве праверылi праваахоўнiкi: ён, як высветлiлася, перавозiў 44 рулоны тканiны, 500 пачкаў цыгарэт i 20 бутэлек гарэлкi — увесь гэты груз не меў акцызных марак нашай краiны. А ў гаражы iншага непрацуючага брастаўчанiна было знойдзена i канфiскавана яшчэ 79 рулонаў тканiны. Тавар, агульны кошт якога склаў 55 мiльёнаў рублёў, быў увезены на тэрыторыю рэспублiкi па-за пунктамi пропуску.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ходзе адпрацоўкi зон мытнага кантролю супрацоўнiкi аддзела па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю Брэсцкага РАУС у гаражным кааператыве «Вазок» выяв |
|