З мiру па нiтцы — фiлфаку музей
Надзея НIКАЛАЕВА
Карані Урачыстае адкрыццё фальклорна-этнаграфiчнага музея адбылося на фiлалагiчным факультэце Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта.У музеi пакуль толькi адна экспазiцыя — «Хата беларуская», якая аднаўляе знешнi i ўнутраны выгляд сялянскай хаты. Там жа выстаўлены разнастайныя прадметы сялянскага побыту i прыладаў працы нашых продкаў. Экспанаты збiралiся па ўсёй Беларусi на працягу некалькiх гадоў, а многiя з рэчаў былi падораны музею студэнтамi i iх сваякамi. У блiжэйшай будучынi ў музеi з’явiцца калекцыя кнiг, якую складуць творы беларускiх пiсьменнiкаў, а таксама слоўнiкi, энцыклапедыi i выданнi па фальклору. Плануецца таксама арганiзацыя экскурсiй па Беларусi, для якiх распрацаваны 50 (!) турыстычных маршрутаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачыстае адкрыццё фальклорна-этнаграфiчнага музея адбылося на фiлалагiчным факультэце Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта
|
|