Гляне i месяц, i сонца ў наша акенца
Марыя ЖЫЛIНСКАЯ
Ноч музеяў-2006 20 мая Лiтаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ўпершыню прыме ўдзел у агульнаеўрапейскiм арт-праекце «Ноч музеяў» са шматгадзiннай праграмай «Святло ў акне», падрыхтаванай сумесна з адмiнiстрацыяй Першамайскага раёна сталiцы.Будуць прадстаўлены сцэны са спектакля па паэме Якуба Коласа «Новая зямля». Сапраўднай асалодай музейнай ночы будуць iмгненнi яднання з лепшымi ўзорамi музычнай класiкі. Акрамя таго на Коласавай сядзiбе пройдзе начны кiрмаш-выстава промыслаў народнай творчасцi. Бонус ночы — дабрачынная бяспройгрышная латарэя. Супер-прыз — юбiлейнае iлюстраванае выданне паэмы «Новая зямля». Свята пачнецца ў 19 гадзiн i будзе доўжыцца да поўначы на Акадэмiчнай, 5.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 мая Лiтаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ўпершыню прыме ўдзел у агульнаеўрапейскiм арт-праекце «Ноч музеяў» са шматгадзiннай праграмай «Святл |
|