21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гаварыць пра свае мары

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Прэм’ера

Пастаноўка спектакля па п’есе беларускага драматурга на сцэне нашых тэатраў — свята. А калi гэта п’еса яшчэ i маладога беларускага драматурга, прычым не Андрэя Курэйчыка... Нешта нерэальнае.

Але гэта п’еса Андрэя Карэлiна. Думаю, варта запомнiць гэтае iмя, таму што ў маладога беларускага драматурга (а менавiта такая спецыяльнасць напiсана ў яго дыпломе) ёсць 12 п’ес, дзве з iх ужо былi пастаўлены ў розных тэатрах сталiцы. Яшчэ адну з iх пад назвай «Я веру ў гараскопы» абраў для пастаноўкi на малой сцэне Нацыянальнага драматычнага тэатра iмя Горкага рэжысёр Вiтаўтас Грыгалюнас. Ды не ён адзiн вылучыў гэтую п’есу з шэрагу iншых: яна пераведзена на нямецкую мову, удзельнiчала ў фестывалi Маладых драматургаў Еўропы ў Германii.

Яна пра нас. Але тыя ж немцы цi грамадзяне iншых краiн, верагодна, таксама задумваюцца аб тым, што такое бессмяротнасць для чалавека. Галоўны герой вырашае пайсцi з жыцця, але высвятляецца, што ён носьбiт унiкальнага феномена, якi дазваляе чалавеку жыць яшчэ некалькi гадзiн пасля смерцi. Як пражыць гэтыя гадзiны, каб не было пакутлiва балюча?..

Кожны вырашае пытанне карысцi ўласнага жыцця сам. Вось Андрэй Карэлiн пiша п’есы i выкладае ва ўнiверсiтэце культуры. Напэўна, ён iмкнецца справамi ажыццяўляць сваю мару. Пастаноўка п’есы — яшчэ адзiн крок да яе здзяйснення.

Андрэй Карэлiн: Можна зразумець, як я сябе адчуваю ў гэты момант. Я пачуваюся чалавекам, якi выйграў галоўны прыз у «Суперлато». Што значыць пастаноўка на сцэне акадэмiчнага тэатра?.. Што значыць, калi тваю п’есу ставiць рэжысёр, якi лiчыўся культавым у 90-х гадах?.. Што значыць, калi ролi тваiх герояў выконваюць майстры сцэны — Андрэй Душачкiн, Iван Мацкевiч, Бэла Масумян... Важна для аўтара, калi яго ставяць. Але не менш важна для мяне працягваць пiсаць новыя п’есы — у гэтым сутнасць маёй прафесii.

Вiтаўтас Грыгалюнас: Некалькi гадоў таму ў мяне ўзнiкла цiкавасць да драматургii 2-й i 3-й хвалi, дзе ёсць таленавiтыя асобы. Неяк я ўзяў у Мiнiстэрстве культуры стос п’ес маладых аўтараў. Пачаў чытаць, зразумеў, што ёсць цiкавыя. У п’есе «Я веру ў гараскопы» гучыць новая тэма. Мы ўсе сёння пакутуем ад недахопу тэм i новых герояў. Але да цяперашняга часу не было магчымасцi паставiць п’есу Андрэя Карэлiна. Я рады, што мы прыйшлi да завяршэння працы.

17 мая пастаноўка спектакля «Я веру ў гараскопы» пачала шлях да гледача.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастаноўка спектакля па п’есе беларускага драматурга на сцэне нашых тэатраў — свята. А калi гэта п’еса яшчэ i маладога беларускага драматурга, прычым
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика